Герб Мікашэвічаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Мікашэвічаў
Remove ads

Герб Мікашэвічаў — адзін з сімвалаў Мікашэвічаў разам са сцягам. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 3 лістапада 1998 года № 29.

Хуткія факты Герб Мікашэвічаў, Дэталі ...

Апісанне

Варажскі шчыт перасечаны зубчастым дзяленнем. У верхнім блакітным полі срэбная лілеяпадобная кветка, у ніжнім чырвоным полі — срэбная страла наканечнікам направа.

Герб Мікашэвічаў ўлічвае сучаснае развіццё населенага пункта і характэрную асаблівасць рэгіёна: дзяленне герба, якое прадстаўляе чырвоную зубчастую сцяну, у сімвалічнай форме перадае моц тутэйшых пакладаў граніту і мясцовыя прадпрыемствы, якія складаюць аснову прамысловага комплексу ўсёй Лунінеччына.

Страла сімвалізуе чыгунку, дзякуючы якой Мікашэвічы атрымалі першапачатковы штуршок для развіцця. Срэбная кветка Лабеліі Дортмана — геральдычная фігура з герба Лунінца, цэнтра раёна, да якога адносяцца Мікашэвічы.

Герб і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Мікашэвіцкага пасялковага савета дэпутатаў ад 30 верасня 1998 г. № 267, сцяг — Лунінецкага раённага савета дэпутатаў, 15 чэрвеня 2001 г. № 91. Аўтар герба А. А. Шпунт[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Герб Мікашэвічаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2022. Праверана 5 красавіка 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads