Лабелія Дортмана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лабелія Дортмана
Remove ads

Лабе́лія До́ртмана[1] (Lobelia dortmanna) — рэдкая прыбярэжна-водная расліна роду Лабелія сямейства Званочкавыя (Campanulaceae), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі і Расіі. Вядомая ў Заходняй Еўропе пад назвай водная лабелія (англ.: water lobelia, ням.: Wasser-Lobelie).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Травяністая расліна. Каранёвая сістэма махрыстая, моцна развітая. Лісце лінейнае, даўжынёй да 7,5 см, сабранае ў прыкаранёвую разетку, якая знаходзіцца пад вадой. Кветаносныя сцёблы бязлісцевыя альбо пакрытыя шматлікімі дробнымі лускавінкамі, выступаюць над вадой падчас цвіцення і плоданашэння.

Кветкі званочкавай формы, бела-блакітныя, радзей белыя ці пурпурныя, сабраны ў друзлую аднабокую гронку на верхавіне сцябла, альбо сядзяць паасобку ў пазухах лісця.

Цвіце ў канцы ліпеня — пачатку жніўня, плоданасіць у жніўні. Плод — сухая прадаўгаватая каробачка, раскрываецца двума створкамі. Насенне дробнае, падоўжана-грудкаватае, распаўсюджваецца ветрам.

Remove ads

Экалагічная характарыстыка

Расце ў прыбярэжных зонах прэснаводных вадаёмаў на чыстым пясчаным дне на глыбіні 60-80 см. Сустракаецца паасобку альбо невялікімі групамі; скапленняў не ўтварае. З’яўляецца індыкатарам чысціні вады. Можна выказаць здагадку, што магчымае змяненне ўзроўню азёр ўяўляе для яе значную небяспеку[2]. Іншы лімітуючы фактар — забруджванне вадаёмаў[3].

Распаўсюджанне

Лабелія Дортмана з’яўляецца роднай для халодных умераных абласцей Еўропы: Паўночная, Сярэдняя і Усходняя Еўропа (ад Брытанскіх астравоў і паўночнага захаду Францыі на ўсходзе да паўночнага захаду Расіі) і поўначы Паўночнай Амерыкі (абодва ўзбярэжжы)[4][5].

Рэліктавы від. Усюды рэдкая.

У літаратуры

Гляджу на кветку-матылёк -
лабелія…
Палеская краса,
а святасці ў ёй,
што боязна мне нават дакрануцца.

Аксана Спрынчан. «На Белым возеры…»[6].

Аксана Спрынчан у вершы «На Белым возеры…» згадвае лабелію[7].

Ахоўны статус

Від Лабелія Дортмана занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі і многіх рэгіёнаў еўрапейскай часткі Расіі, а таксама ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Сорокин А. С., Прохорова О. А. Экология, охрана и распространение лобелии Дортмана в Калининском участке южной тайги(недаступная спасылка) // Взаимоотношения компонентов биогеоценозов в южной тайге. — Калинин, 1985.
  3. Flora Europaea: Lobelia dortmanna
  4. Germplasm Resources Information Network: Lobelia dortmanna Архівавана 5 чэрвеня 2011.
  5. Лабелія Дортмана адзіны від лабеліі ў беларускім Палессі
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads