Герой з тысячай твараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Герой з тысячай твараў» (англ.: The Hero with a Thousand Faces) — кніга амерыканскага пісьменніка Джозефа Кэмпбела, прысвечаная параўнальнай міфалогіі і даследаванню архетыповага героя, упершыню выдадзеная ў 1949 годзе. У працы аўтар распрацоўвае канцэпцыю ўніверсальнай структуры міфа.
Remove ads
Змест
У сваім даследаванні Джозеф Кэмпбел прыходзіць да высновы, што існуе агульная схемы міфалагічнага сюжэту, якая прысутнічае ў традыцыях розных культур. Паводле гэтай мадэлі, герой праходзіць тры асноўныя этапы[1]:
- Заклік — герой жыве ў звычайным свеце, але аднойчы ён атрымлівае заклік, які прымушае героя пакінуць звыклае жыццё і накіравацца насустрач прыгодам. На гэтым этапе герою патрэбны настаўнік.
- Выпрабаванне — пакінуўшы старое жыццё, герой апынаецца ў звышнатуральным свеце, поўным новых правіл і выпрабаванняў. На гэтым этапе ў героя могуць з'явіцца саюзнікі. У нейкі момант герой павінен прайсці праз самае цяжкое выпрабаванне на сваім шляху. Герой перажывае метафізічную смерць і ўваскрасае. У выніку ён атрымлівае ўзнагароду, або дар.
- Вяртанне — атрымаўшы дар, герой павінен праз новыя перашкоды вярнуцца ў стары свет і выкарыстаць новыя здольнасці, свой дар, каб палепшыць стары свет.
У сваёй працы аўтар выкарыстаў псіхааналітычныя і антрапалагічныя падыходы, абапіраючыся на працы Зігмунда Фрэйда, Карла Юнга, Арнольда ван Генепа, Джэймса Джорджа Фрэзера і Франца Боаса і інш.
Remove ads
Уплыў
Кніга аказала значны ўплыў на масавую культуру, асабліва на сцэнарнае мастацтва. Рэжысёр Джордж Лукас адзначаў, што канцэпцыя монаміфа, якая гаворыць, што ва ўсіх міфаў ёсць адзіная структура і сюжэт, стала адной з асноў для стварэння кінасагі «Зорныя войны»[2]. На аснове ідэй Кэмпбела была створана кароткая інструкцыя для сцэнарыстаў, пры дапамозе якой распрацоўваліся многія сюжэты ў Галівудзе[3][4][5].
У 2011 годзе выданне Time уключыла кнігу «Герой з тысячай твараў» у спіс самых уплывовых англамоўных кніг, апублікаваных пасля 1923 года[6].
Remove ads
Крыніцы
Катэгорыі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads