Джозеф Кэмпбел
амерыканскі даследчык міфалогіі, пісьменнік і лектар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джозеф Кэмпбел (англ.: Joseph Campbell; 26 сакавіка 1904, Нью-Ёрк, ЗША — 30 кастрычніка 1987, Ганалулу, Гаваі) — амерыканскі даследчык міфалогіі, пісьменнік і рэдактар, вядомы працамі ў галіне параўнальнай міфалогіі. Ягоная навуковая дзейнасць была прысвечана вывучэнню ўніверсальных функцый міфа ў розных культурах і аналізу міфалагічных вобразаў у літаратуры.
Remove ads
Біяграфія
Джозеф Кэмпбел нарадзіўся 26 сакавіка 1904 года ў Нью-Ёрку. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Калумбійскім універсітэце, дзе вывучаў англійскую і сярэднявечную літаратуру. Навучаўся ў Парыжскім і Мюнхенскім універсітэце[10].
Вярнуўся ў ЗША, але адмовіўся ад дактарантуры ў Калумбійскім універсітэце, бо ягоныя навуковыя планы не знайшлі падтрымкі ў кіраўніцтва. Падчас Вялікай дэпрэсіі меў цяжкасці з працай, жыў сціпла, пераважна ў Вудстоку і Кармеле[10].
У 1932—1933 гадах выкладаў у падрыхтоўчай школе. Працаваў у Каледжы Сары Лорэнс, дзе пазней атрымаў званне прафесара літаратуры[10].
Пасля выхаду на пенсію ў 1972 годзе Кэмпбел разам з жонкай, харэографам Джын Эрдман, пераехаў на Гаваі. У 1970—1980 гадах стаў вядомым лектарам. Аднак шырокую вядомасць атрымаў пасля смерці дзякуючы тэлевізійнаму інтэрв’ю ў шасці частках з амерыканскім журналістам Білам Моерсам, якое ўпершыню было паказана ў 1988 годзе[10].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Найбольш вядомай працай Джозефа Кэмпбела з’яўляецца кніга «Герой з тысячай твараў», у якой ён прыходзіць да высновы, што ў аснове міфаў пра герояў розных культур ляжыць монаміф — агульны сюжэтны ўзор. Паводле Кэмпбела, усе героіка-міфалагічныя аповеды маюць аднолькавую асноўную канструкцыю, якую ён апісвае як «падарожжа героя». На ягоную думку, гэта падарожжа — пераход у незнаёмы, сакральны свет, дзе адбываецца сустрэча з боскім, выпрабаванні і вяртанне з духоўным дарам[10].
Кэмпбел разглядаў міфалагічныя структуры з псіхалагічнага пункту гледжання, у тым ліку з пазіцый аналітычнай псіхалогіі Карла Юнга. Аднак, пад уплывам Генрыха Цымера, ён адышоў ад некаторых юнгіянскіх трактовак, выступаючы за інтэграцыю свядомага і несвядомага, чалавечага і боскага пачаткаў. Паводле ягонага разумення, падарожжа героя сімвалізуе вяртанне дарослага чалавека да ўнутраных глыбінных вытокаў, з якімі ён страціў сувязь у працэсе сталення[10].
У чатырохтомнай працы «Маскі бога» (англ.: The Masks of God, 1959—1968) Кэмпбел даследаваў міфалогію розных частак свету, звяртаючы ўвагу на яе агульныя матывы і сюжэты[10].
У сваёй апошняй буйной працы «Гістарычны атлас сусветнай міфалогіі» (англ.: Historical Atlas of World Mythology, 1983—1987), якая засталася незавершанай, Кэмпбел працягнуў аналіз міфаў з пункту гледжання дыфузіі і незалежнага стварэння, дэталёва даследуючы шляхі распаўсюджвання міфалагічных матываў у свеце[10].
У кнізе «Моц міфа» (англ.: The Power of Myth, 1988), якая стала вынікам інтэрв’ю з журналістам Білам Моерсам, Кэмпбел падвёў вынік сваёй шматгадовай працы, сцвярджаючы, што міф мае вырашальнае значэнне для шчаслівага і свядомага жыцця чалавека. А сучаснай крыніцай міфа можа стаць касмічнае падарожжа, бо наша планета адтуль выглядае як адзінае цэлае[10].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads