Героі (тэлесерыял)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Героі» (англ.: Heroes) — амерыканскі фантастычны тэлесерыял, створаны Цімам Крынгам, прэм’ера якога адбылася на канале NBC 25 верасня 2006 года. У серыяле распавядаецца гісторыя людзей, якія нічым не вылучаліся сярод астатніх, пакуль у іх не абудзіліся неверагодныя здольнасці: тэлепатыя, уменне лятаць, здольнасць падарожнічаць у часе і прасторы, капіраваць здольнасці іншых, выпраменьваць радыяцыю і шматлікія іншыя. Неўзабаве гэтыя людзі разумеюць, што ім прыгатавана вырашальная роля ў прадухіленні катастрофы, якая можа знішчыць шматлікія мільёны людзей і назаўжды змяніць свет[1].

Хуткія факты Героі, Жанр ...

Пілотная серыя «Герояў» стала самай папулярнай вячэрняй праграмай сярод аўдыторыі ад 18 да 49 гадоў — яе паглядзела 14,3 мільёна гледачоў, і яна атрымала самы высокі рэйтынг для прэм’ернай драмы на NBC за апошнія 5 гадоў[2]. У 2010 годзе, перш чым пачаліся запланаваныя здымкі пятага сезону, серыял быў зачынены з-за нізкіх рэйтынгаў чацвёртага сезону[3]. Серыял быў ганараваны шэрагам ўзнагарод і намінацый, у тым ліку прэміі «Эмі», «Залаты глобус», «Выбар народа», «BAFTA».

Remove ads

Сусветны пракат

У сусветным пракаце «Героі» трансліраваліся наступнымі тэлекампаніямі:

Remove ads

Зноскі

  1. NBC.com. Heroes first look. Праверана 29 верасня 2006.
  2. NBC Universal Media Village. Heroes debut paces NBC's second Monday win of the new season. Праверана 29 верасня 2006.
  3. Two puts its faith in Heroes на сайце Bbc.co.uk; 23 лістапада 2006 года

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads