Закары Куінта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Закары Куінта
Remove ads

Закары Джон Куінта (англ.: Zachary John Quinto; нарадзіўся 2 чэрвеня 1977 года) — амерыканскі акцёр, які атрымаў вядомасць дзякуючы ролі серыйнага забойцы Сайлара ў серыяле «Героі» і ролі камандора Спока ў фільме 2009 года «Зорны шлях».

Хуткія факты Закары Куінта, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Куінта — напалову італьянец, напалову ірландзец.[1] Нарадзіўся ў Пітсбургу, штат Пенсільванія. Скончыў каталіцкую школу ў 1995 годзе і Універсітэт Карнегі-Мелана ў 1999 годзе[2].

На тэлебачанні ўпершыню з'явіўся ў кароткім серыяле «Іншыя» (2000 год). Пазней здымаўся ў такіх хітовых тэлесерыялах, як «CSI», «Дакрананне анёла», «Зачараваныя», «Кліент заўсёды мёртвы», «Лізі Макгуайр» і «Драгнет»[3]. У 2004 годзе ён атрымаў ролю другога плану ў серыяле «24». У ролі Адама Каўфмана Куінта з'яўляўся ў кожным эпізодзе трэцяга сезону гэтага серыяла за выключэннем аднаго. У 2006 годзе Закары стаў здымацца ў сіткаме Торы Спелінг, «So NoTORIous», а таксама ў навукова-фантастычным серыяле «Героі», дзе ён мае ролю серыйнага забойцы Сайлара.

У 2007 годзе Куінта выказаў зацікаўленасць у выкананні ролі маладога Спока ў адзінаццатым фільме з серыі «Зорны шлях»[4]. 26 ліпеня 2007 года было абвешчана, што Куінта зацверджаны на ролю Спока ў чарговым фільме «Зорнага шляху», выхад якога на экраны адбыўся 7 мая 2009 года[5].

Куінта — адкрыты гей, здзейсніў камінг-аўт 17 кастрычніка 2011 года[6].

Remove ads

Фільмаграфія

  • 2000 — Іншыя / The Others — Тоні
  • 2001 — Дакрананне анёла / Touched by an Angel
  • 2002 — C.S.I. Месца злачынства / CSI: Crime Scene Investigation — Мітчэл Саліван
  • 2002 — Off centre
  • 2002 — Лізі Магуаер / Lizzie McGuire — дырэктар
  • 2002 — Гаворачы са зданямі / Haunted — Пол Кінгслі
  • 2002 — Агенцтва / The Agency — Джэй Ламберт
  • 2003 — Кліент заўсёды мёртвы / Six Feet Under — студэнт
  • 2003 — Зачараваныя / Charmed — Варлок (у тытрах не азначаны)
  • 2003 — Святы дазор / Miracles — пасланец
  • 2003-04 — 24 гадзіны / 24 — Адам Каўфман
  • 2004 — Трывалая сетка / Dragnet — Говард Сімс
  • 2004 — Гаваі / Hawaii — Луміс
  • 2004 — Новая Жанна Д`Арк / Joan of Arcadia
  • 2005 — Сляпое правасуддзе / Blind Justice — Скот Колінс
  • 2006 — Расследаванне Джордан / Crossing Jordan — Леа Фултан мал.
  • 2006 — Блізняты / Twins — Джэйсан
  • 2006 — So noTORIous — Сасан
  • 2006—2010 — Героі / Heroes — Гэбрыэл Грэй / Сайлар
  • 2006 — Робацып / Robot Chicken
  • 2008 — Бардо / Bordeaux
  • 2009 — Зорны шлях / Star Trek — Спок
  • 2011 — Мяжа рызыкі / Margin Call — Пітэр Саліван
  • 2011 — Колькі ў цябе...?
  • 2011 — Амерыканская гісторыя жахаў / American Horror Story — Чэд
Remove ads

Зноскі

  1. The Insiders: 4/2/06. Роб Оўан. Pittsburgh Post-Gazette.
  2. Post-Gazette.com: TV Preview: Pittsburgh native Quinto is face of 'Heroes' villain(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2007. Праверана 12 снежня 2011.
  3. Zachary Quinto Is Spock Архівавана 29 верасня 2007.. Moviehole.net. 25 ліпеня 2007.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads