Герці Тэрэза Коры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герці Тэрэза Ко́ры, народжаная Ра́дніц (англ.: Gerty Theresa Cori, Герці Тэрэза Радніц-Коры, 15 жніўня 1896, Прага — 26 кастрычніка 1957) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1947 годзе (сумесна з мужам Карлам Коры) «за адкрыццё каталітычнага ператварэння глікагену».[11] Яны падзялілі прэмію пароўну з аргенцінскім фізіёлагам Бернарда Усаем, які адкрыў ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы.
Remove ads
Біяграфія
З'яўляецца членам Нацыянальнай АН ЗША. Скончыла Пражскі ўніверсітэт (1920).
Сумесна з мужам Карлам Коры з'яўляецца аўтарам навуковых прац па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў.
Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл Коры), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір Коры») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхімічныя механізмы дзеяння інсуліну.[12]
Зноскі
- Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th Century — Routledge, 2003. — Vol. 1. — P. 292. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
- Gerty Theresa Radnitz Cori // Who Named It? — 1994. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/20000986.html Праверана 25 лютага 2018.
- http://www.nsf.gov/about/history/overview-50.jsp Праверана 11 жніўня 2017.
- https://www.nsf.gov/nsb/members/former.jsp Праверана 22 лютага 2019.
- NNDB — 2002.
- The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1947 — вэбсайт Нобелеўскага Камітэту
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 576 с.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads