Гетэрадэроз буракоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гетэрадэроз буракоў[1] — захворванне буракоў, якое выклікаецца бураковай нематодай (Globodera rostochiensis). Яно адносіцца да групы захворванняў, званых нематоднымі захворваннямі.

Апісанне

Псуе карані буракоў, культурныя і пустазельныя расліны сямейства крыжакветных і лебядовых (капуста, турнэпс, радыска, рыжак, шпінат). Вясною лічынкі пранікаюць у карані раслін, кормяцца, праходзяць стадыі развіцця, ператвараюцца ў самак і самцоў. За вегетатыўны перыяд дае 1 пакаленне. У пашкоджаных раслін утвараецца густая сетка дробных каранёў (барадатасць), караняплоды дробныя, з паніжанай цукрыстасцю. У гарачыя дні расліны нікнуць, лісце жаўцее і робіцца кучаравым[1].

Remove ads

Меры барацьбы

Апрацоўка заражаных раслін, глебы нематацыдамі  (руск.), нематадоіднымі грыбамі, укараненне севазваротаў з культурамі, якія не пашкоджваюцца нематодамі. Дапамагаюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў і каранцінныя мерапрыемствы[1].

Зноскі

  1. Нематодныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.. — С. 10
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads