Бураковая нематода
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бураковая нематода, Бурачная нематода[1] (Heterodera schachtii) — паразітычны круглы чарвяк з сямейства Heteroderidae. Выклікае гетэрадэроз буракоў.
Remove ads
Экалогія
Вясной лічынкі пранікаюць у карані раслін, праходзяць стадыі развіцця, ператвараюцца ў самак і самцоў. За вегетацыйны перыяд бураковая нематода дае адно пакаленне. У пашкоджаных раслін утвараецца густая сетка дробных каранёў (барадатасць), лісце жаўцее і робіцца кучаравае, караняплоды буракоў дробныя, з паніжанай цукрыстасцю.
Арэал
Пашырана ва ўсіх раёнах буракасеяння.
Значэнне
Пашкоджвае карані буракоў і іншых раслін з сямейства капуставых і лебядовых (капуста, турнэпс, радыска, рыжак, шпінат).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads