Шпінат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шпінат
Remove ads

Шпіна́т[1] (Spinacia) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 70 см. Лісце чаргаванае, трохвугольна-коп’епадобнае, суцэльнакрайняе, на доўгіх чаранках. Мужчынскія кветкі сабраны ў мяцёлку, жаночыя размешчаны ў пазухах лісця. Плод — арэшак.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Як харчовыя расліны вырошчваюць шпінат агародны (Spinacia oleracea) і шпінат туркестанскі (Spinacia turkestanica), часам дзічэюць і трапляюцца каля жылля.

Віды

Род уключае тры віда[2]:

Выкарыстанне

Лісце шпінату мае шмат бялкоў, вугляводы, вітамін C, вітаміны групы B, карацін, солі жалеза і фосфару. Спажываецца свежым і кансерваваным.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads