Глоўсевічы
вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гло́ўсевічы[1] (трансліт.: Hloŭsievičy, руск.: Гловсевичи) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавета.
У 1940—1973 гадах цэнтр Глоўсевіцкага сельсавета.
Remove ads
Славутасці

Капліца ў імя свяціцеля Кірыла Туроўскага. Знаходзіцца на могілках, куды была перанесена ў 1960-я гады з цэнтра вёскі і пастаўлена на месцы разабранага драўлянага храма. Пабудавана ў пачатку 20 ст. Кампактнае зрубнае збудаванне пад 2-схільным дахам, завершаным над фасадам каркасным шатровым ліхтаром. Фасад вырашаны 2-слуповай лоджыяй. Будаўніцтва вясковага храма плануецца.
Remove ads
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Васіль Рыгоравіч Супрун, беларускі паэт
- Іван Хомчык (1915—1984) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Заходняй Беларусі.
- Іван Ціхан, беларускі спартсмен, алімпійскі медаліст
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads