Васіль Рыгоравіч Супрун
краязнавец, археолаг, гісторык, пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Рыгоравіч Супрун (10 сакавіка 1926, вёска Глоўсевічы, (Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства), цяпер Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 2 мая 2007, Слонім) — беларускі паэт, краязнавец, археолаг. Кіраўнік беларускай антысавецкай арганізацыі «Чайка» ў 1946—1947 гадах (мянушка «Пагромавец»).[1]
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 10 сакавіка 1926 г. у в. Глоўсевічы Слонімскага павета (Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка). У 1944 г. скончыў трэці курс Слонімскай настаўніцкай семінарыі. З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак Міжэвічы і Глоўсевічы Слонімскага раёна.
У маі 1946 разам з сябрамі Міхасём Ракевічам, Міхасём Чыгрынам, Аляксандрам Гардзейкам і іншымі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Устаноўчы сход арганізацыі адбыўся на пачатку мая 1946 г. Арганізацыя ставіла сваёй мэтай барацьбу з гвалтоўнай каланізацыяй, русіфікацыяй і вульгарызацыяй краю, абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў, абарону мясцовых беларускіх традыцыяў, культуры, мовы, гістарычных святыняў. «Чайка» хутка расла і шырылася (асноўным за кошт студэнцкай моладзі і інтэлігенцыі), але ў сярэдзіне 1947 г. была выкрытая ў сувязі з правалам наваградскай арганізацыі Саюз вызвалення Беларусі (СВБ выдаў правакатар Алесь Бажко), з якой некаторыя сябры «Чайкі» ўтрымлівалі сувязь у выніку канспірацыйных памылак.
Васіль Супрун быў арыштаваны 6 чэрвеня 1947 г. па дарозе з роднай вёскі ў школу, дзе ён працаваў настаўнікам. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «Крывое кола» і мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 г. Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Васіля Супруна разам з маладзечанскай групай падполля (Сяргеем Яноўскім, Антонам Кабаком, Кастусём Альшэўскім) на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у турмах Баранавічаў, Мінска, Гродна, Воршы, лагерах Інты і Варкуты. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай Ларысай Геніюш. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 г. са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў Беларусь.
У Слонім вярнуўся ў снежні 1956 г., дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 г. праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 г. навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член СП Беларусі з 1995 г.
Remove ads
Творы
- Крык: Вершы. Мн., 1993;
- Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994;
- За смугою часу: Даследаванні і меркаванні. Мн., 1994;
- Незабыўныя «ксівы»: Вершы з падпольнай канцлагернай перапіскі з Ларысай Геніюш. Гродна, 1998;
- Жыць для Беларусі: Вершы. Мн., 1998.
- Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.
- Памятники каменного века и эпохи бронзы в бассейне среднего течения р. Щары (По материалам разведки 1963–1965 гг.) / В. Г. Супрун // Древности Белоруссии: материалы конференции по археологии Белоруссии и смежных территорий / под ред. В. Ф. Исаенко, А. Г. Митрофановав, Г. В. Штыхова. — Минск, 1966. — С. 101—110.
- Поселение Русаково ІІ (по материалам раскопок 1966 года) / В. Г. Супрун // Вопросы истории: тез. докл. ХІІ конф. молодых учёных БССР. — Минск, 1969. — С. 21—30.
Remove ads
Зноскі
- http://slounik.org/154911.html Біяграфія Васіля Супруна
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads