Дзісенскі павет (1921—1940)

павет міжваеннай Польскай Рэспублікі (1921—1940) From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзісенскі павет (1921—1940)
Remove ads

Дзі́сенскі павет (польск.: Powiat dziśnieński) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Глыбокае.

Хуткія факты Дзісенскі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Былы павет Віленскай губерні Расійскай імперыі. З 1919 года акупаваны польскімі войскамі. З 24 кастрычніка 1919 года ў складзе Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй. Часовай сядзібай уладаў стала Глыбокае[1]. З 7 лістапада 1920 года пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый, у склад навастворанага Дунілавіцкага павета перададзены гміны Паставы і Луцк[2].

У 1921 годзе павет адышоў да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора[3]. З 19 лютага 1921 года ў складзе Навагрудскага ваяводства[4]. 13 красавіка 1922 года павет перададзены ў склад Віленскай зямлі[5], з якой 20 студзеня 1926 года створана Віленскае ваяводства[6].

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Дзісенскі павет са снежня 1939 года ў складзе Вілейскай вобласці. 15 студзеня 1940 года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны[3].

Складаўся з 21 вясковай гміны, 2 гарадоў і 1 мястэчка.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Гміны

Гарады

Мястэчка

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва (1919) — 193 263 чалавек, з іх палякаў 38,6 %, беларусаў 24,0 %, яўрэяў 2,7 %, іншых нацянальнасцей (у асноўным рускіх) 33,7 %. На тэрыторыі павета знаходзілася 3118 населеных пунктаў, з якіх 3 мелі больш за 1 тыс. жыхароў. Найбуйнейшым з іх была Дзісна, у якой пражывалі 4445 чалавек[13].

Зноскі

  1. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 276
  2. Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24
  3. Дзісенскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2.
  4. 1 красавіка 1929 у склад гміны перададзены 11 населеных пунктаў з гміны Норыца Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119)
  5. 1 красавіка 1923 года скасавана, тэрыторыя далучана да гміны Празарокі (Dz. U. z 1923 r. Nr 28, poz. 172)
  6. 1 красавіка 1929 у склад гміны перададзены 5 населеных пунктаў з гміны Казлоўшчына Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119)
  7. 1 красавіка 1929 года са складу гміны 19 населеных пунктаў перададзены ў склад гміны Казлоўшчына Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119). Скасавана 11 красавіка 1929 года, тэрыторыя далучана да гмін Глыбокае, Залессе i Казлоўшчына (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 224)
  8. Tablice ogólne. W: Zeszyt VII. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919). s. 25, 31.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads