Порплішча (гміна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гміна Порплішча (польск.: gmina Porpliszcze) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў Порплішчы (395 жых. у 1921 годзе[1])[2].

Хуткія факты Порплішча, Краіна ...

Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Вілейскага павета. 7 лістапада 1920 года была ўключана ў склад новаўтворанага Дунілавіцкага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый[3]. 19 лютага 1921 r. разам з астатнім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дунілавіцкім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[4], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года гміна з Дунілавіцкага павета (які адначасова змяніў назву на Пастаўскі павет) перададзена ў склад Дзісенскага павета таго ж ваяводства[5].

11 красавіка 1929 года ў склад гміны Порплішча перададзены часткі тэрыторый гмін Докшыцы, Глыбокае і Параф’янава, у той час як у іх былі уключаны часткі гміны Порплішча[6].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Remove ads

Дэмаграфія

Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года ў гміне пражывала 6 036 чал., 2 251 вызнавалі каталіцтва, 3 720 праваслаўе, 9 евангельскую веру, 37 іўдаізм, 19 іслам. Таксама 2 728 жых. назвалі сябе палякамі, 3 290 — беларусамі, 5 — яўрэямі, 4 — рускімі, 8 — літоўцамі, 1 — эстонцам. Мелася 1 026 жылых будынкаў[7].

Зноскі

  1. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24
  4. "T. 7, część 2", Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., 1924, p. 33
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads