Гніліца (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гні́ліца, Глі́ніца, Жэ́зна, Ві́шаўна, Беража́нка, Жы́ткаўка — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Скрыпіца (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 285 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км.
Пачынаецца ад водаразмеркавальніку каля сутокаў каналаў Страявы і Жыткавіцкі. Цячэ па цэнтральнай частцы Прыпяцкага Палесся. Рэчышча ад вытоку да паўднёвай ускраіны горада Жыткавічы, дзе знаходзяцца сажалкі рыбгасу «Чырвоная Зорка» (плошча 816 га), на працягу 11,6 км каналізаванае. Упадае ў Скрыпіцу за 2 км ніжэй вёскі Млынок.
Remove ads
Гісторыя
Раней рэчка была паўнаводнай і суднаходнай. Захавалася вялікая абалона, цяпер яна выкарыстоўваецца рыбгасам «Чырвоная Зорка».
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 93.
- Кніга «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на / П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads