Голда Меір

ізраільскі палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Голда Меір
Remove ads

Голда Меір (іўр.: גולדה מאיר), дзявочае прозвішча — Мабовіч, прозвішча па мужу — Меерсон; 3 мая 1898, Кіеў, Кіеўская губерня, Расійская імперыя — 8 снежня 1978, Іерусалім, Ізраіль) — дзяржаўны дзеяч і дыпламат Ізраіля. Прэм’ер-міністр Ізраіля (19691974), міністр замежных спраў (19561966), міністр працы. Генеральны сакратар сацыял-дэмакратычнай партыі Ізраіля. З 1972 года віцэ-прэзідэнт, з 1976 года — ганаровы прэзідэнт Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Першы пасол Ізраіля ў СССР. Подпіс Голды Меір, сярод іншых, стаіць пад Дэкларацыяй Незалежнасці Ізраіля.

Хуткія факты Голда Меір, 4-ы прэм’ер-міністр Ізраіля ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 3 мая 1898 года ў Кіеве ў сям’і цесляра Мойшы Іцхoка і Блюмы Мабовіч. У 1903 годзе Мабовічы, асцерагаючыся пагромаў, пераехалі з Кіева ў Пінск у дом бабулі і дзядулі Голды. У пошуках лепшага жыцця Мойша Іцхак Мабовіч эміграваў у Амерыку. Праз тры гады, ў 1906 годзе, жонка з трыма дачкамі выехала да яго.

Голда з дзевяці гадоў пачала працаваць у краме, якой валодала яе маці ў Мілуокі. Чатырнаццацігадовай дзяўчынай яна збегла з дома да старэйшай сястры Шаны ў Дэнвер, каб пазбавіцца прымусовага шлюбу з трыццацігадовым страхавым агентам і мець магчымасць атрымаць сярэднюю адукацыю. Брала актыўны ўдзел у сіянісцкай суполцы Дэнвера, стала шчырай прыхільніцай руху «Паалей Цыён» («Працоўныя Сіёну»). Там жа пазнаемілася з будучым мужам Морысам Меерсонам. Пазней пасварылася з сястрой і вярнулася ў Мілуокі, дзе скончыла ў 1916 годзе сярэднюю школу.

У 1921 годзе яна разам з мужам перабралася з Мілуокі ў Палесціну, у тады яшчэ маленькае мястэчка Тэль-Авіў, дзе ўладкавалася ў кібуц Мерхавія і змяніла прозвішча на Меір.

Памерла 8 снежня 1978 года ў Іерусаліме.

Remove ads

Зноскі

1. Golda Meir // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Golda Meir // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

3. Golda Meir // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Golda Mabovitz // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Вікіпедыя на іўрыце — 2003.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads