Голубападобныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Голубападо́бныя (Columbiformes) — атрад птушак.
Выдзяляюцца 3 сямействы: галубіныя, дронтавыя, рабковыя; 316 відаў. Пашыраны ва ўмераных і трапічных шыротах зямнога шара. Вядомы з верхняга эацэну. Дрэвавыя або наземныя птушкі. Бываюць галубы свойскія (больш за 150 парод) і паўсвойскія. Існуе галіна птушкагадоўлі — голубагадоўля. На Беларусі 6 відаў: з сямейства галубіных вяхір, шызы голуб, клінтух, туркаўка звычайная, туркаўка кольчатая і з сямейства рабковых — саджа, або капытка — выпадкова залётны від. Вядомы таксама: вандроўны голуб, белагруды (беласпінны) голуб, каменны (скалісты) голуб, буры голуб, белабрухі рабок і інш.
Даўжыня цела 15—78 см, маса 30 г — 20 кг (дронты). У большасці відаў самцы буйнейшыя і ярчэй афарбаваныя за самак. Апярэнне шчыльнае. Крылы падоўжаныя, завостраныя (акрамя дронтаў). Валлё і мускульны страўнік добра развітыя. Пераважна расліннаедныя, збіраюць корм звычайна на зямлі. Манагамы. Гняздуюцца на дрэвах, у дуплах, норах на абрывістых берагах рэк, нішах пабудоў, на дахах. Бацькі кормяць птушанят адрыжкай з валляка або асаблівым «птушыным малаком».
Аб'екты спартыўнага палявання. Некаторыя ахоўваюцца.
Remove ads
Літаратура
- Голубападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads