Першамайскі сельсавет (Слуцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Першамайскі сельсавет (Слуцкі раён)
Remove ads

Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гольчычы.

Хуткія факты Першамайскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гольчыцкі сельсавет у складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гольчыцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. У 1931 годзе сельсавет перайменаваны ў Першамайскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Першамай. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Палікараўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гольчыцы[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[2]. У 1976 годзе скасаваны пасёлак Кошышча[3]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Гольчычы. У 1987 годзе скасавана вёска Жылінка[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1399 чалавек[5], з іх 98,5 % — беларусы, 1,3 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 894 чалавекі[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 7 і 29 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  4. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads