Горнае (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Го́рнаевозера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 6 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 3,5 км на поўдзень ад вёскі Ганцавічы, паміж урочышчамі Палонь, Куповішча і Добрыя. Адносіцца да басейна ракі Цна.

Хуткія факты Горнае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,055 км², даўжыня 0,3 км, шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Берагі пясчаныя, пераважна высокія, пад лесам і хмызняком. Зарастае слаба. Праз возера працякае рака Выдранка.

Сваю назву атрымала з-за маляўнічага ўзгорыстага рэльефа навакольнай мясцовасці. За 0,5 км на паўднёвы ўсход знаходзіцца возера Малое.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads