Цна (прыток Прыпяці)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цна — рака ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня ракі 126 км. Плошча вадазбору 1130 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,23 м³/с. Агульнае падзенне ракі 53 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. На рацэ знаходзіцца горад Ганцавічы.
Remove ads
Назва
М. Фасмер назву Цна параўноўвае са ст.-пруск. tusna- «ціхі», авест. tušna-, tušni- «ціхі», ст.-інд. tūsním «ціха» і з тушыць. Менш пераканаўчым ён лічыць вывядзенне Цна з *Дьсна і збліжэнне з Дзясной[1].
Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні[2][3][4]. Мяркуецца, што даўней у не захаваных на сёння гаворках балтаў Падняпроўя і Павочча гэтае слова таксама ўжывалася — як і некаторыя іншыя словы, цяпер вядомыя толькі з прускай мовы.
На думку К. Бугі, назва Цна магла ўзнікнуць з *Tъsna (пруск. tusnan «ціхі») ці з *Tьsna (гэта форма была б этымалагічна роднасная са словам тихъ)[5]. Адпаведна назву Цна можна перадаць як «Ціхая, спакойная (рака)».
В. Жучкевіч на гэта заўважае, што ў Беларусі дадзеныя рэкі адрозніваюцца як раз самым хуткім цячэннем (за выключэннем прытока Гайны) у параўнанні з рэкамі, у якія яны ўпадаюць. Найбольш верагодным ён лічыць тлумачэнне назвы ад славянскага дзесная «правая». А. Сабалеўскі тлумачыў назву ад славянскага тъсьнъ «вузкая»[6].
Remove ads
Гідраграфія
Пачынаецца за 0,5 км у напрамку на ўсход ад вёскі Гайнінец Ляхавіцкага раёна, вусце за 4 км на поўдзень ад аграгарадка Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Рака цячэ па Палескай нізіне.
Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка і доўжыцца да сярэдзіны чэрвеня, найбольшая вышыня ўзроўню над межанню 3,1 м. За 42 км ад вусця каля аграгарадка Дзятлавічы Лунінецкага раёна найбольшы расход вады 87,6 м³/с (1970), найменшы 0,51 м³/с (1969). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход каля 11 сутак.
Даліна да аграгарадка Велута і ніжэй аграгарадка Кажан-Гарадок (абодва ў Лунінецкім раёне) невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Пойма двухбаковая, у Лунінецкім раёне каля вёсак Купаўцы, Бараўцы, Вічын, аграгарадка Дварэц аднабаковая (шырыня 0,5—1 км).
Рэчышча ад вытоку на працягу 54 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні моцна звілістае, шырынёй каля 10 м. Асноўныя прытокі справа: Выдранка, Карыцінскі канал.
У басейне ракі знаходзяцца азёры Шчыльнае, Жабы, Качайскае, Горнае, Малое, Асмол, Дубаўскае, Чырвонае, Вялікае Пакамерскае, Малое Пакамерскае, Чорнае.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads



