Горы (археалагічны помнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Горы — археалагічны помнік: гарадзішча «Курганы». Знаходзіцца за 0,3 км на паўночны захад ад аграгар. Горы (Горацкі раён), у месцы сутокаў рэк Карчаваха і Быстрая. Вышыня 10 м. Першапачаткова помнік меў памеры 180х80 м, захаваная частка памерамі 90х60 м. У цэнтры круглая ў плане пляцоўка вышынёй 1,5 м, дыяметрам 8 м. З паўднёвага ўсходу і поўдня захаваўся фрагмент вала вышынёй да 3 м.
У XII — XIII ст., на думку М. А. Ткачова, на гарадзішчы зараджаецца адзін са старажытных гарадоў Смаленскага княства[1]. Падобны пункт гледжання падтрымлівае А. А. Мяцельскі, лакалізуючы на гарадзішчы невялікі горад Смаленскага княства — Ізяслаўль[2].
Remove ads
Гісторыя даследавання
Помнік у 1936 г. выявіў А. Дз. Каваленя, у 1976 г. даследавалі М. А. Ткачоў, у 1982 — 1983 гг. Ш. І. Бекцінееў, у 1990 — 1991 гг. — А. А. Мяцельскі.
Апісанне
Культурны пласт 5,6 — 1,5 м. З канца XVI ст. на тэрыторыі гарадзішча існавалі могілкі, якія праіснавалі да другой паловы XVIII ст.
Знойдзены фрагменты ляпнога і кругавога посуду, тачыльныя брускі, шыферныя прасліцы, жалезныя цвікі, сякеры, крэсівы, наканечнікі стрэл і кап'я, шкляныя бранзалеты, фрагменты касцяных абкладак лука і калчана, касцяныя праколкі, скроневыя кольцы, двухбаковыя крыжыкі, каменны абразок з надпісам.
На ўзвышшы, што ў цэнтры пляцоўкі, стаяла абарончая вежа. Паселішча на мысе існавала ў 1-й палове — 3-й чвэрці I-га тыс. н.э., адрадзілася ў X — XI стст. Асноўны этап яго функцыяніравання адносіцца да XII — сярэдзіны XVI стст., калі на ім былі ўзведзены штучныя ўмацаванні.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads