Граб звычайны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Граб звычайны
Remove ads

Граб звычайны[1], граб еўрапейскі (Carpinus betulus) — лістападнае дрэва роду Граб (Carpinus) сямейства Бярозавыя (Betulaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Дрэвы вышынёй да 25 м. Ствол у ніжняй частцы рабрысты. Кара шэрая, гладкая. Лісце прадаўгавата-эліптычнае, на вяршыні завостранае, па краі двойчыпілаватае. Кветкі ў каташках. Плод — рабрысты арэшак.

Арэал і экалогія

Жыве 100—150 гадоў. Паўночная мяжа суцэльнага пашырэння граба на тэрыторыі Беларусі праходзіць на поўдзень ад Мінска і Магілёва. Граб расце на багатых глебах у мяшаных і лісцёвых лясах, можа ўтвараць грабавыя лясы. Цвіце ў маічэрвені.

Значэнне і выкарыстанне

Thumb
Плады грабу звычайнага

Граб добра пераносіць падстрыганне, выкарыстоўваецца ў азеляненні. Драўніна прыдатная для вырабу музычных інструментаў, паркету.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. 2 350 экз.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads