Грайфсвальдскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грайфсвальдскі ўніверсітэт (ням.: Universität Greifswald) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Грайфсвальд.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1456 годзе, ён з’яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы, у якім вучыліся ці працавалі пакаленні выдатных выпускнікоў і навукоўцаў. Будучы чацвёртым па старшынству ўніверсітэтам Германіі, ён пэўны час быў таксама найстарэйшым універсітэтам Швецыі (у 1648—1815 гады) і Прусіі (у 1815—1945 гады).
Прыкладна дзве траціны студэнтаў вучэльні з’яўляюцца замежнікамі і паходзяць з 90 краін па ўсім свеце.
З-за атмасферы маленькага горада, ярка выяўленай архітэктурнай прысутнасці ў ім вучэльні і вялікай колькасці студэнтаў на вуліцах Грайфсвальд жартам апісваюць як універсітэт з горадам, пабудаваным вакол яго.
Remove ads
Факультэты
- Мастацтва і гуманітарных навук
- Права і эканомікі
- Медыцыны
- Матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Тэалогіі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads