Гракі прыляцелі
хрэстаматыйны пейзаж рускага мастака Аляксея Саўрасава From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Гракі́ прыляце́лі» — хрэстаматыйны[1][2] пейзаж рускага мастака Аляксея Саўрасава (1830—1897), створаны ў 1871 годзе. Захоўваецца ў Дзяржаўнай Траццяковской галерэі (інв. 828). Памер — 62 × 48,5 см[3]. Гэтае палатно лічыцца самым вядомым творам Саўрасава[4][5], а яго з’яўленне разглядаецца як «важны этап у развіцці рускага пейзажнага жывапісу»[6].
Саўрасаў пачаў сваю працу над «Гракамі» у сакавіку 1871 года. Натурныя эцюды да будучага палатна былі напісаны мастаком падчас яго паездкі ў Кастрамскую губерню, калі ён знаходзіўся ў вёсцы Малвіціна (цяпер пасёлак Сусаніна Кастрамской вобласці)[7][8][9]. Правобразам храма, намаляванага на карціне, з’яўляецца пабудаваная ў канцы XVII стагоддзя Васкрасенская царква, якая захавалася да нашых дзён[10]. Месца, дзе працаваў мастак, пацвярджаецца яго надпісам, зробленай у левым ніжнім куце палатна: «1871. С. Молвитино. А. Саврасовъ»[3]. Некаторыя даследчыкі творчасці Саўрасава мяркуюць, што самыя першыя малюнкі і эцюды да задуманай карціны маглі быць выкананы мастаком у Яраслаўлі або яго ваколіцах, незадоўга да яго паездкі ў Кастрамскую губерню[11][12]. Пасля вяртання з Малвіціна Саўрасаў працаваў над карцінай у Яраслаўлі[13], а затым дапрацоўваў кампазіцыю ў Маскве[14], куды ён вярнуўся ў пачатку траўня. Палатно было названа мастаком «Вось прыляцелі гракі». Улетку 1871 года карціна была набыта ў Саўрасава Паўлам Траццяковым[15][16].
Восенню 1871 года палатно экспанавалася на выставе Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў (МТАМ)[17], а ў канцы таго ж года карціна, ужо пад яе цяперашняй назвай (у каталогу яна была паказаная з клічнікам — «Гракі прыляцелі!»), была прадстаўлена на 1-й выставе Таварыства перасоўных мастацкіх выставак (ТПМВ)[3], якая адкрылася 28 лістапада ў Санкт-Пецярбургу[18][19]. «Гракі» атрымалі добрыя водгукі: мастак Іван Крамской пісаў, што на выставе гэты пейзаж «ёсць лепшы, і ён сапраўды выдатны»[20][21], а мастацкі крытык Уладзімір Стасаў адзначаў, што гэта, «напэўна, найлепшая і найарыгінальныя карціна г. Саўрасава»[22].
Мастак Ісак Левітан лічыў «Гракоў» адной з лепшых карцін у творчасці Саўрасава. Адзначаючы ўяўную немудрагелістасць сюжэту, ён пісаў, што «за гэтай прастатой вы адчуваеце мяккую, добрую душу мастака, якому ўсё гэта дорага і блізка ягонаму сэрцу...»[23]. Мастацтвазнаўца Аляксей Фёдараў-Давыдаў называў карціну «Гракі прыляцелі» выбітным творам мастацтва і адзначаў, што «яна мае не толькі мастацкае, але і агульнакультурнае значэнне»[6][13]. Крытык і музыказнаўца Барыс Асаф’еў пісаў, што гэтая карціна стала «сімвалам мастацкага абнаўлення сферы рускага пейзажу на „далёка наперад“», і што гэтым творам Саўрасаў адкрыў «новае адчуванне вясны і вясновасці»[24].
Remove ads
Зноскі
- А. А. Фёдоров-Давыдов 1950, с. 44.
- Н. Н. Новоуспенский 1967, с. 67.
- Каталог ГТГ, т. 4, кн. 2 2006, с. 281.
- Саврасов Алексей Кондратьевич (HTML)(недаступная спасылка). Вялікая расійская энцыклапедыя — bigenc.ru. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2017. Праверана 11.08.2017.
- Е. Ф. Петинова 2001, с. 198.
- А. А. Фёдоров-Давыдов 1950, с. 43.
- Е. Ф. Петинова 2001, с. 196.
- Н. Н. Новоуспенский 1967, с. 57.
- В. А. Петров 1983, с. 20.
- Н. А. Зонтиков 1999, с. 12, 22.
- Ф. С. Мальцева 1999, с. 17.
- В. А. Петров 2005, с. 20—21.
- Н. Н. Новоуспенский 1967, с. 56.
- В. А. Петров 2005, с. 22.
- О. М. Добровольский 2001, с. 185.
- Ф. С. Мальцева 1977, с. 299.
- Н. Н. Новоуспенский 1967, с. 64—65.
- Э. П. Гомберг-Вержбинская 1970, с. 3—5.
- Н. Ф. Лапунова 1969, с. 28.
- И. Н. Крамской 1988, с. 67.
- В. И. Порудоминский 1974, с. 73.
- В. В. Стасов 1950, с. 58.
- И. И. Левитан 1956, с. 108.
- Б. В. Асафьев 1955, с. 80.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads