Фінал Players Tour Championship 2011/2012 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фінал Players Tour Championship 2011/2012 (таксама вядомы як Players Tour Championship Grand Final 2012 і Betfair Players Tour Championship Grand Final 2012 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2011/2012, які праходзіў з 14 па 18 сакавіка 2012 года на арэне Bailey Allen Hall у горадзе Голуэй, Ірландыя. Прызавы фонд турніру склаў £250,000, з якіх £70,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Стывен Лі, які перайграў на сваім шляху да тытула Мартына Гоўлда (4:1), Майкла Холта (4:1), Марка Сэлбі ў чвэрцьфінале (4:0), Эндру Хігінсана ў паўфінальным матчы (4:2), а ў фінальным паядынку разграміў Ніла Робертсана з лікам 4:0. Такім чынам, 37-гадовы англічанін выйграў свой сёмы прафесійны і пяты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першае спаборніцтва амаль за паўтара года (пасля перамогі на MIUS Cup ў кастрычніку 2010 года).
Remove ads
Прызавыя грошы
Кампанія Betfair упершыню спансавала Гранд-фінал PTC. Прызавы фонд турніру павысіўся на £50,000 у параўнанні з леташнім спаборніцтвам, склаўшы £250,000. Першы прыз спаборніцтва павысіўся на £10,000 і склаў £70,000.
Remove ads
Рэйтынгавыя ачкі
Гранд-фінал PTC 2012 меў найменшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў з усіх рэйтынгавых турніраў сезона. Пераможца турніру атрымаў 3000 рэйтынгавых ачкоў. Пераможцы адкрытых чэмпіянатаў Аўстраліі і Уэльса, а таксама German Masters атрымлівалі па 5000 ачкоў, а чэмпіёны нізкарэйтынгавых спаборніцтваў серыі PTC атрымлівалі па 2000 ачкоў.
Remove ads
Удзельнікі
У Гранд-фінале PTC 2012 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу PTC. Па ім жа быў утвораны і пасеў гульцоў на турніры.
13 снукерыстаў прымалі ўдзел у другім розыгрышы спаборніцтва, а яшчэ 10 з'яўляліся дэбютантамі турніру: Ніл Робертсан (3), Грэм Дот (6), Стывен Магуайр (8), Бэн Вуластан (9), Джо Пэры (11), Джон Хігінс (12), Сяа Гадун (18), Фергал О’Браен (19), Бары Хокінс (21) і Дзін Цзюньхуэй (22). Пры гэтым Магуайр павінен быў удзельнічаць на турніры 2011 года, але зняўся і не здзейсніў свой дэбют. Роні О’Саліван (2) таксама быў уключаны ў сетку Гранд-фіналу 2012, але зняліся з турніру, не згуляўшы ніводнага матча.
Дзеючым і адзіным пераможцам гэтага спаборніцтва быў Шон Мёрфі, аднак ён няўдала выступаў на нізкарэйтынгавых турнірах серыі і не патрапіў у Гранд-фінал 2012 года.
Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 40-гадовы Дамінік Дэйл. Фергалу О'Браену падчас турніру таксама было 40 гадоў, а Марку Дэвісу — 39 гадоў. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 20-гадовы Джэк Лісоўскі. Джаду Трампу было 22 гады, а Сяа Гадуну — 23.
Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.
Чэмпіён свету |
Дэбютант турніру |
Remove ads
Асноўная сетка
Першы раўнд да 4 перамог |
Другі раўнд да 4 перамог |
Чвэрцьфіналы да 4 перамог |
Паўфіналы да 4 перамог |
Фінал да 4 перамог | |||||||||||||||||||
18 | ![]() |
4 | 1 | ![]() |
2 | ||||||||||||||||||
20 | ![]() |
2 | 18 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||||
18 | ![]() |
1 | |||||||||||||||||||||
7 | ![]() |
4 | |||||||||||||||||||||
13 | ![]() |
3 | 7 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||||
23 | ![]() |
4 | 23 | ![]() |
3 | ||||||||||||||||||
7 | ![]() |
2 | |||||||||||||||||||||
14 | ![]() |
4 | |||||||||||||||||||||
9 | ![]() |
2 | 5 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||||
22 | ![]() |
4 | 22 | ![]() |
1 | ||||||||||||||||||
5 | ![]() |
0 | |||||||||||||||||||||
14 | ![]() |
4 | |||||||||||||||||||||
10 | ![]() |
1 | 4 | ![]() |
1 | ||||||||||||||||||
14 | ![]() |
4 | 14 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||||
14 | ![]() |
4 | |||||||||||||||||||||
3 | ![]() |
0 | |||||||||||||||||||||
21 | ![]() |
3 | 3 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||||
24 | ![]() |
4 | 24 | ![]() |
1 | ||||||||||||||||||
3 | ![]() |
4 | |||||||||||||||||||||
11 | ![]() |
1 | |||||||||||||||||||||
19 | ![]() |
0 | 6 | ![]() |
2 | ||||||||||||||||||
11 | ![]() |
4 | 11 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||||
3 | ![]() |
4 | |||||||||||||||||||||
8 | ![]() |
0 | |||||||||||||||||||||
16 | ![]() |
4 | 8 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||||
12 | ![]() |
1 | 16 | ![]() |
2 | ||||||||||||||||||
8 | ![]() |
4 | |||||||||||||||||||||
15 | ![]() |
3 | |||||||||||||||||||||
15 | ![]() |
4 | 2 | ![]() |
А | ||||||||||||||||||
17 | ![]() |
0 | 15 | ![]() |
П |
Remove ads
Фінал
Remove ads
Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў
У 22 матчах Гранд-фіналу PTC гульцы аформілі 14 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 79 серый, што ў сярэднім азначае каля 3.6 паўсоценных серый у матчы.
Лідарам па колькасці соценных серый стаў чвэрцьфіналіст Рыкі Уолдэн з трыма сэнчуры-брэйкамі. Па колькасці серый «50+» лідарам стаў пераможца турніру Стывен Лі, які зрабіў 14 паўсоценных серый, дзве з якіх перавысілі 100 ачкоў. Рыкі Уолдэн у матчы 1/12 фіналу супраць Мэцью Стывенса і Ніл Робертсан у чвэрцьфінальным матчы супраць Джо Пэры выканалі брэйкі ў 131 ачко, якія сталі найвышэйшымі на спаборніцтве.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Remove ads
Статыстыка турніру
Статыстыка гульцоў
Статыстыка паводле краін
Агульная статыстыка
Remove ads
Спасылкі
- Гранд-фінал PTC 2012 на Snooker.org (англ.)
- Статыстыка гранд-фіналу PTC 2012 на CueTracker.net (англ.)
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з першага дня гранд-фіналу PTC 2012 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з другога дня гранд-фіналу PTC 2012 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з трэцяга дня гранд-фіналу PTC 2012 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з чацвёртага дня гранд-фіналу PTC 2012 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з пятага дня гранд-фіналу PTC 2012 на Facebook
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads