Джо Пэры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джо Пэры
Remove ads

Джо Пэры (англ.: Joe Perry; нар. 13 жніўня 1974, Уізбэч, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца рэйтынгавага гранд-фіналу PTC 2015 года, паўфіналіст чэмпіянату свету 2008 года і фіналіст Мастэрс 2017 года. З 2000 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.

Хуткія факты Дата нараджэння:, Месца нараджэння: ...

Стаў прафесіяналам у 1991 годзе, а ў 1994 упершыню патрапіў на рэйтынгавы турнір — чэмпіянат Вялікабрытаніі. У 1999 годзе дэбютаваў у Крусібле, а ў 2001 упершыню дайшоў да фіналу рэйтынгавага турніру, адкрытага чэмпіянату Еўропы, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 2:9. У сезоне 2002/2003 упершыню ўвайшоў у топ-16 і дэбютаваў на турніры Мастэрс, а ў 2004 і 2005 гадах даходзіў да паўфіналаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі, што з’яўляецца яго лепшым дасягненнем на гэтым спаборніцтве. У 2008 годзе выйграў свой першы прафесійны турнір, Championship League, і здолеў дайсці да 1/2 фіналу на чэмпіянаце свету, дзе саступіў Алі Картэру з лікам 15:17. У сезоне 2013/2014 ва ўзросце 39 гадоў два разы дайшоў да паўфіналаў і чатыры — да чвэрцьфіналаў на рэйтынгавых турнірах, а таксама атрымаў першую нізкарэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Ісіна, а ў наступным сезоне ў другі раз (праз дванаццаць з паловай гадоў пасля першага) дайшоў да фіналу рэйтынгавага першынства на Усі Класік, а таксама ўпершыню выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю турніру Мастэрс, пасля чаго выйграў другі тытул нізкарэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Сючжоу і ў сакавіку 2015 года ўпершыню ў сваёй кар’еры перамог на рэйтынгавым турніры — гранд-фінале PTC, што дазволіла яму падняцца на найвышэйшую для сябе дзявятую пазіцыю ў рэйтынгу. У жніўні 2016 года дайшоў да свайго чацвёртага рэйтынгавага фіналу на турніры World Open, а ў пачатку 2017 года ўпершыню дайшоў да фіналу турніру Трайной кароны на Мастэрс.

У агульнай колькасці займаў дзявяты радок у сусветным рэйтынгу каля 7 месяцаў. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Remove ads

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 4 (1 перамога, 3 паразы)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (1:2)


Больш інфармацыі №, Вынік ...

Нізкарэйтынгавыя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)

Больш інфармацыі №, Вынік ...

Мастэрс: 1 (1 параза)

Больш інфармацыі №, Вынік ...

Прафесійныя снукерныя турніры: 10 (4 перамогі, 6 паразаў)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (1:3)
Нізкарэйтынгавыя турніры (2:2)
Нярэйтынгавыя турніры (1:1)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)


Больш інфармацыі Вынік, ПДВ ...

Прафесійна-аматарскія турніры: 1 (1 перамога)

Больш інфармацыі Вынік, ПДВ ...
Remove ads

Зноскі

  1. https://www.prosnookerblog.com/players/n-r/joe-perry/ Праверана 6 чэрвеня 2025.
  2. https://www.snooker.org/res/index.asp?player=168 Праверана 6 чэрвеня 2025.
  3. https://snookerpro.de/spieler/joe-perry/ Праверана 6 чэрвеня 2025.
  4. https://www.bbc.com/news/uk-england-cambridgeshire-68490409 — 2024. Праверана 6 чэрвеня 2025.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads