Дзін Цзюньхуэй

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзін Цзюньхуэй
Remove ads

Дзін Цзюньхуэй (кіт. спр. 丁俊晖, піньінь Dīng Jùnhuī, нар. 1 красавіка 1987, Ісін, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 2016 года і былы лідар сусветнага рэйтынгу (2014/2015). З'яўляецца адным з чатырнаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі (2005, 2009) і Мастэрс (2011) — два з трох турніраў трайной снукернай кароны (акрамя чэмпіянату свету). Адзін з двух кітайскіх снукерыстаў (разам з Лянам Вэньбо), які перамагаў на рэйтынгавых турнірах, і адзіны азіяцкі снукерыст, які даходзіў да фіналу чэмпіянату свету. Пераможца трынаццаці рэйтынгавых турніраў (восьмае месца ў гісторыі). З сезона 2006/2007 нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а з 2007 года да красавіка 2016 года і зноў з мая 2016 года — у топ 16.

Хуткія факты Дата нараджэння:, Месца нараджэння: ...

Патрапіў у мэйн-тур у сезоне 2003/2004 ва ўзросце 16 гадоў і ўжо ў 2005 годзе выйграў свой першы рэйтынгавы тытул, адкрыты чэмпіянат Кітая, стаўшы другім самым маладым гульцом-пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва пасля Роні О’Салівана, а ў канцы 2005 года перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, першым з турніраў трайной кароны. У сезоне 2006/2007 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а ўзяўшы трафей Паўночнай Ірландыі 2006, стаў другім маладым снукерыстам (да 20 гадоў) пасля Джона Хігінса, які выйграў тры рэйтынгавыя турніры. У тым жа сезоне дайшоў да фіналу Мастэрс і дэбютаваў на чэмпіянаце свету ў Крусібле, а ў сезоне 2007/2008 увайшоў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу. У 2009 годзе стаў двухразовым пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 2011 годзе выйграў другі турнір трайной кароны, Мастэрс, і ўпершыню дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету. У сезоне 2013/2014 паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, выйграўшы пяць рэйтынгавых турніраў у адным сезоне, і ўпершыню падняўся на другі радок сусветнага рэйтынгу, а ў канцы 2014 года стаў адзінаццатым лідарам рэйтынгу ў гісторыі снукера. У канцы сезона 2015/2016, у выніку працяглага спаду формы, упершыню за дзевяць гадоў вылецеў з топ-16 і гуляў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету, аднак выйграў сем матчаў запар (3 у кваліфікацыі і 4 у асноўнай стадыі) і ўпершыню выйшаў у фінал сусветнага першынства, стаўшы трэцім снукерыстам у гісторыі Крусібла (з 1977 года), які дайшоў да фіналу найбуйнейшага снукернага спаборніцтва з кваліфікацыі.

У агульнай колькасці займаў першае месца ў сусветным рэйтынгу тры тыдні. Апроч трынаццаці рэйтынгавых тытулаў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя спаборніцтвы, 3 запрашальныя прафесійныя турніры і чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2016 года, а ў 2011 і 2017 гадах у камандзе з Лянам Вэньбо станавіўся пераможцам кубку свету за зборную Кітая. Таксама за нацыянальную зборную кітайскі спартовец выйграў 5 залатых медалёў азіяцкіх гульняў (2002, 2006, 2010), уключаючы 2 медалі ў адзіночным разрадзе, і 1 залаты медаль (у камандным разрадзе) азіяцкіх гульняў у памяшканнях (2013). За сваю кар'еру выканаў больш за 450 соценных серый, стаўшы лідарам сезона 2005/2006 па колькасці сэнчуры, і ўваходзіць у топ-10 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 3 мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці. За кар'еру выканаў шэсць максімальных брэйкаў (чацвёртае месца ў гісторыі пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры і Джона Хігінса).

Remove ads

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 19 (13 перамог, 6 паразаў)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:1)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (2:0)
Іншыя (11:5)


Больш інфармацыі №, Вынік ...

Нізкарэйтынгавыя турніры: 7 (4 перамогі, 3 паразы)

Больш інфармацыі №, Вынік ...

Мастэрс: 2 (1 перамога, 1 параза)

Больш інфармацыі №, Вынік ...

Прафесійныя снукерныя турніры: 34 (20 перамог, 14 паразаў)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (13:6)
Нізкарэйтынгавыя турніры (4:3)
Нярэйтынгавыя турніры (3:4)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)


Больш інфармацыі Вынік, ПДВ ...

Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 1 (1 перамога)

Больш інфармацыі Вынік, ПДВ ...
Remove ads

Выступы за нацыянальную зборную

Кубак свету (15 перамог, 7 паразаў)

Больш інфармацыі Склад зборнай Кітая: 1. Дзін Цзюньхуэй 2. Лян Вэньбо, Вынік ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads