Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт
орган выканаўчай улады From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гродзе́нскі раё́нны выкана́ўчы камітэ́т (скарочана Гродзенскі райвыканкам) — орган выканаўчай улады ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Падпарадкаваны Гродзенскаму аблвыканкаму. Размешчаны па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 51.[1] Ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства, якія рэгламентуюць дзейнасць мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Remove ads
Структура
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання
- Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне
- Упраўленне справамі
- Упраўленне землеўпарадкавання
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
- Юрыдычны аддзел
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Аддзел эканомікі, гандлю і паслуг
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану
- Фінансавы аддзел
- Упраўленне адукацыі
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Аддзел культуры
Акрамя пастаянных структурных адзінак у райвыканкаме дзейнічаюць:
- Камісія па супрацьдзеянні карупцыі Гродзенскага райвыканкама
- Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва на тэрыторыі Гродзенскага раёна
Remove ads
Старшыні
- 1947—1957 — Даніла Кірэевіч Сукачоў[2]
- жнівень 2006 — 5 жніўня 2022[3] — Ян Янавіч Васілеўскі
- з 3 кастрычніка 2022 — Валерый Уладзіміравіч Хелскі
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads