Група армій Макензена
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гру́па а́рмій Маке́нзена (ням.: Heeresgruppe Mackensen) — воінскае аб’яднанне Імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны, якая дзейнічала ў Сербіі ў перыяд з 18 верасня 1915 года да 11 кастрычніка 1916 года пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Аўгуста фон Макензена.
Адпаведна новым камандуючым яна была перайменавана 11 кастрычніка 1916 года ў групу армій Белава, а 23 красавіка 1917 года ў групу армій Шольца.
Remove ads
1915—1916 гады
Група арміі была сфармавана ў верасні 1915 года для ўварвання ў Сербію. Аперацыя пачалася 7 кастрычніка і пад канец студзеня 1916 года ўся тэрыторыя Сербіі, Чарнагорыі і вялікая частка Албаніі была ў руках Цэнтральных дзяржаў. Пасля гэтага фронт стабілізаваўся на македонска-грэчаскай мяжы.
Баявы склад ў 1915—1916 гады
- Германская 11-я армія (пад камандаваннем Макса фон Гальвіца)
- Балгарская 1-я армія (Клімент Баяджыеў)
- Аўстра-венгерская 3-я армія (Герман Кёвес фон Кёвесгаза)
Балгарская 2-я армія таксама прымала ўдзел у нападзенні на Сербію, але яна заставалася пад прамым кантролем балгарскага камандавання.
Remove ads
1916—1918 гады
30 ліпеня 1916 года фельдмаршал Макензен быў пераведзен на Румынскі фронт і Група армій часова апынулася пад камандаваннем Балгарскага генштабу.
11 кастрычніка 1916 года Ота фон Белаў быў прызначаны новым камандуючым і Група армій атрымала назву Група армій Белава (ням.: Heeresgruppe Below).
23 красавіка 1917 года фон Белаў быў заменены Фрыдрыхам фон Шольцам і Група армій атрымала назву Група армій Шольца (ням.: Heeresgruppe Scholtz).
Баявы склад ў 1916—1918 гады
- Германская 11-я армія (пад камандаваннем Арнольда фон Вінклера, пераемнік — Куна фон Штойбен)
- Балгарская 1-я армія (Клімент Баяджыеў, пераемнік — Дзімітар Гешаў)
Remove ads
Гл. таксама
- Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1918 годзе
Спасылкі
Літаратура
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads