Фрыдрых фон Шольц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фры́дрых фон Шольц (ням.: Friedrich von Scholtz; 24 сакавіка 1851 — 30 красавіка 1927) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад артылерыі (1912). Удзельнік Франка-прускай і Першай сусветнай войнаў. Падчас Першай сусветнай вайны камандаваў 20-м корпусам, 8-й арміяй і групай армій Шольца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1851 годзе ў Фленсбургу, ваенную кар’еру пачаў у Рэгенсбургу. Служыў у якасці радавога і афіцэр-кадэта ў артылерыйскіх падраздзяленнях. Фрыдрых добраахвотнікам удзельнічаў у франка-прускай вайне, пасля вайны паступіў у Ваенную акадэмію ў Патсдаме.
У 1872 годзе атрымаў званне лейтэнант, у 1874—1876 гадах вучыўся ў артылерыйскай школе ў Берліне. У 1901 годзе атрымаў званне палкоўнік. У 1908 годзе прызначаецца камандзірам 21-й пяхотнай дывізіі, а 1 кастрычніка 1912 года атрымлівае званне генерал ад артылерыі і прызначаецца камандзірам 20-га армейскага корпуса.
Першая сусветная вайна
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны на чале свайго корпуса прыбывае на Усходні фронт. Корпус Шольца ўдзельнічае ў бітвах пры Таненбергу і ў баях пад Лоддзю.
26 мая 1915 года фон Шольц прызначаецца камандзірам 8-й арміі і накіроўваецца на Заходні фронт у раён Вердэна. 22 красавіка 1917 года Фрыдрых фон Шольц замяняе Ота фон Белава на пасадзе камандуючага 11-й арміяй, якая знаходзіцца на Салоніцкім фронце.
Шольц становіцца камандуючым групай армій Шольца (якая складаецца з 11-й германскай і 1-й балгарскай армій). Яго група армій практычна цалкам складалася з балгарскіх войскаў, паколькі практычна ўсе нямецкія войскі былі выведзеныя з Балкан. Фон Шольц камандаваў шасцю балгарскімі і адной германскай дывізіямі (аднак у гэтай дывізіі таксама практычна ўсе падраздзяленні былі балгарскімі).
Шольц падчас службы на Салоніцкім фронце здолеў знайсці агульную мову з балгарскімі саюзнікамі і заслужыў у іх высокую рэпутацыю.
У верасні 1918 года саюзным войскам удалося прарваць абарону нямецка-балгарскіх войскаў на Салоніцкім фронце, і 29 верасня 1918 года Балгарыя капітулявала. Фрыдрых фон Шольц быў звольнены з арміі 24 студзеня 1919 года пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Памёр у 1927 годзе.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #116902183 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads