Грыбное

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Грыбно́е[1] (трансліт.: Hrybnoje, руск.: Грибное), да 1964 г. Хранаво́евёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле перапісу 1908 года вядома як урочышча Храновыя Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[2]. Паводле перапісу 1917 і 1921 года былі засценак і фальварак Храновыя[3].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. На савецкіх картах 1920-х — 1930-х гадоў памылкова пазначалася як Харновае (Хорновое)[5].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі

30 ліпеня 1964 года вёска Храновае была перайменавана ў вёску Грыбное[6] ў межах праграмы масавага перайменавання «немілагічных» на думку камуністычных улад назваў.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[7]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[8].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1908 год — 5 двароў, 23 жыхары[2]
  • 1917 і 1921 год — засценак, 9 двароў, 42 жыхары; фальварак, 1 двор, 10 жыхароў, усе беларусы[3]
  • 1960 год — 48 жыхароў
  • 2002 год — 7 двароў, 12 жыхароў
  • 2009 год — 6 жыхароў[9]
  • 2019 год — 3 жыхары[10]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads