Гудзонаў праліў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гудзонаў праліўmap
Remove ads

Гудзон праліў (англ.: Hudson Strait, фр.: Détroit d'Hudson) — праліў Паўночнага Ледавітага акіяна, абмывае бераг Канады.

Хуткія факты Гудзонаў праліў, Характарыстыкі ...

Праліў знаходзіцца паміж паўвостравам Лабрадор на поўдні і востравам Бафінава Зямля на поўначы. Злучае мора Лабрадор з унутранымі залівамі Гудзона і Фокса, на паўднёвым усходзе злучаецца з залівам Унгава, вядомым сваімі прылівамі.

Астравы — Мілі, Солсберы, Нотынгем, Чарлз, Біг-Айлэнд, Батан, Рэзальюшэн, Эджэл, Дыгес, Гудвін.

Працягласць праліва — 800 км, шырыня — 115 км на ўсходзе і да 240 км на захадзе. Глыбіня вагаецца ад 115 да 704 м. Вышыня прыліваў — да 12,4 м. Бываюць частыя штормы. Суднаходства магчыма да 4-х месяцаў у годзе.

Праліў названы ў гонар Генры Гудзона, які праплыў па праліве ў 1610 годзе.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads