Гуляўнік лекавы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гуляўнік лекавы
Remove ads

Гуля́ўнік лекавы[1][2], Кудзер лекавы[3] (Sisymbrium officinale) — від кветкавых раслін роду Гуляўнік (Sisymbrium) сямейства капуставых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Аднагадовая жорстка валасістая травяністая расліна. Сцябло прамое, шырока разгалінаванае, 30—60 см вышынёй. Лісце чаргаванаеае; ніжняе — на хвосціках, з 4—6 даўгаватымі надрэзаназубчастымі бакавымі долямі, верхняя доля больш бакавой, дзідападобная; верхавінныя — сядзячыя, ля аснавання дзідападобныя, зубчастыя або амаль цэльнакрайнія. Кветкі дробныя, правільныя, абодваполыя, у падоўжаных бязлістых гронках; пялёсткі (іх 4) з кіпцікам, жоўтыя. Плод — стручок. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Расце па ўсёй тэрыторыі Украіны як пустазелле на палях, уздоўж дарог і каля жылля.

Хімічны склад

Трава змяшчае гліказід тыпу сінігрыну і энзім міразін, якія пры ўзаемадзеянні ўтвараюць эфірны гарчычны алей, каратын (у свежым лісці 76 мг%) і аскарбінавую кіслату.

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне

Гаючыя якасці гэтай расліны былі вядомыя яшчэ лекарам Старажытнай Грэцыі. Яе і цяпер цэняць як сродак, што дзейнічае на залозы верхніх дыхальных шляхоў, павялічвае колькасць макроты і разрэджвае яе, што палягчае адхаркванне. Нягледзячы на гэта, асноўным паказаннем да прызначэння трэба лічыць запаленне верхніх дыхальных шляхоў. У Францыі расліну называюць травой спевакоў і рэкамендуюць яго педагогам, артыстам і іншым асобам, якія па прафесіі напружваюць голас, як сродак, што змякчае болевыя адчуванні і запаленчы стан верхніх дыхальных шляхоў, памяншае хрыпласць. Акрамя таго, расліну выкарыстоўваюць як мачагонны (ацёкі, нырачная недастатковасць), звязальны (панос, дызентэрыя) і супрацьцынготны сродак (эфектыўным супрацьцынготным сродкам лічыцца настойка са свежага лісця). Маладое лісце ядомае, яго выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі вітамінных салатаў, вінегрэтаў, юшак і зялёнага баршчу.

Remove ads

Нарыхтоўка і захоўванне

Для медыцынскіх патрэб выкарыстоўваюць свежую (у выглядзе соку або салаты) або сушаную траву (Herba Sisymbrii). Перавагу трэба аддаваць свежым раслінам, сабраным падчас цвіцення, паколькі пры захоўванні яна часткова губляе свае лячэбныя ўласцівасці. Сушаную траву захоўваюць у шчыльна зачыненых шкляных або бляшаных банках. Тэрмін захоўвання — 1 год. Расліна неафіцынальная.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads