Гэнік Лойка

беларускі мастак, скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гэнік Лойка, сапр.: Генадзь Станіслававіч Лойка (9 сакавіка 1962, в. Мікелеўшчына, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (1980), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1986). Вучыўся ў Леаніда Давідзенкі і Анатоля Анікейчыка. Выкладаў у Мінскай сярэдняй школе № 185 з архітэктурна-мастацкім ухілам[2]. Працаваў у Музеі народнага дойлідства і побыту, у Заслаўскім гісторыка-культурным запаведніку, у мастацкім каледжы імя І. Ахрэмчыка, у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава[3].

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1993 г.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Помнік Тадэвушу Касцюшку (Косава) паводле праекта Гэніка Лойкі
Thumb
Гэнік Лойка

З 1987 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.

Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры, а таксама ў дробнай пластыцы. Найбольш вядомыя творы:

У 2014 годзе да 500-й гадавіны адзначэння перамогі ў Аршанскай бітве распрацаваў юбілейны бронзавы медаль[10].

Гэнік Лойка — стваральнік унікальных скульптурных пленэраў «Легенды з пяску»[11], падчас якіх на пясчаных кар’ерах ці на берагах рэчак скульптары і проста ахвочыя лепяць гіганцкія скульптуры; таксама плануе зрабіць вялікую скульптуру з пяску ў гонар 1000-годдзя Літвы[12].

У студзені 2015 года у двары дома, дзе жыве, стварыў снежную скульптуру галавы князя (караля) з бел-чырвона-белым сцягам[13][14].

У сакавіку 2021 года вырабіў у Нью-Ёрку бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, адлітыя з бронзы[15]. 26 сакавіка 2022 на ўрачыстай імпрэзе святкавання Дня Волі бюсты былі ўсталяваныя каля будынка Катэдральнага сабора Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы cв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку (401 Атлантык Авэню, Бруклін)[16].

Remove ads

Грамадская дзейнасць

Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984), з’яўляючыся адным з яго арганізатараў[17]. Быў актыўным удзельнікам таварыства «Талака»[18], якое займалася адраджэннем беларускай культуры.

21 лютага 2013 года судом Фрунзенскага раёна Мінску быў арыштаваны на пяць сутак за акцыю ў падтрымку беларускамоўнай адукацыі, якую Гэнік правёў у Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, каля сталічнай беларускамоўнай гімназіі № 4. Суддзя Людміла Лапо прызнала яго вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікета (арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях)[19]. Тэрмін адбываў у турме на Акрэсціна. Арышт быў першым у яго жыцці. Выйшаў 26 лютага. Сярод тых, хто сустракаў Лойку каля турмы на Акрэсціна, былі вядомы педагог Лявон Баршчэўскі і намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юры Беленькі, які ў свой час быў калегам Лойкі па «Талацэ»[20].

1 лістапада 2020 года быў затрыманы падчас марша «Дзяды супраць тэрору», атрымаў 20 сутак адміністрацыйнага арышту з адбываннем на Акрэсціна[21][22].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[23].

Зноскі

  1. Genadz' Stanislavavič Lojka // Artists of the WorldB, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q64'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q100'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130747001'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q98818'></a>
  2. Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве будзе ўстаноўлены ў лістападзе. БЕЛТА (24 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2017. Праверана 2 жніўня 2017.
  3. Юбілейны бронзавы мэдаль да слаўнае Перамогі пад Воршай!. Iмбрык (10 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2023. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  4. Арцём Лява. Генік Лойка: Прымушайце людзей размаўляць з сабой па-беларуску. Новы Час (9 сакавіка 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  5. Гэнік Лойка вырабіў у Нью-Ёрку бюсты Касцюшкі і Каліноўскага. Наша Ніва (10 сакавіка 2021). Праверана 30 чэрвеня 2021.
  6. У ЗША адкрылі помнікі ў гонар Касцюшкі і Каліноўскага. Новы Час (27 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 27 сакавіка 2022.
  7. Сведкі. 1980-я. Талака. БелСат (10 мая 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  8. А. Серада. Мінскага скульптара Генадзя Лойку пасадзілі на пяць сутак. БелаПАН (21 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2014. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  9. Аксана Рудовіч, Ірына Арахоўская. У скульптара Лойкі ў турме з’явіліся задумы новых скульптур. Наша Ніва (26 лютага 2013). Праверана 7 сакавіка 2019.
  10. Грушэцкі А.. Затрымалі скульптара Гэніка Лойку. Ён у Заводскім РУУС. Новы Час (1 лістапада 2020). Праверана 21 студзеня 2021.
  11. Грушэцкі А.. Скульптар Гэнік Лойка на Акрэсціна. Прысуд — 20 сутак. Новы Час (3 лістапада 2020). Праверана 21 студзеня 2021.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads