Карс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карс
Remove ads

Карс (турэцк.: Kars, арм.: Կարս[2], асман. قارص[3]) — горад на ўсходзе Турцыі, адміністрацыйны цэнтр іл Карс. З 928 па 961 гады — сталіца Армянскага царства Баграцідаў, з 961 па 1064 гады — сталіца армянскага Карскага царства.

Хуткія факты Краіна, Іл ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Гагік Карскі з сям’ёй, мініяцюра пачатку XI стагоддзя

Існуюць здагадкі, што Карс быў заснаваны ў IV стагоддзі, аднак, устойлівыя згадкі пра горад сустракаюцца ў армянскіх і візантыйскіх летапісах пачынаючы з IX стагоддзя[4].

Карс меў важнае значэнне ў дзяржаўным і грамадскім жыцці сярэднявечнай Арменіі, з’яўляўся цэнтрам правінцыі Вананд Айрарацкай вобласці. Горад таксама быў буйным цэнтрам рамяства і гандлю, праз яго ішлі шляхі міжнароднага гандлю. У 928961 гг. з’яўляўся сталіцай Арменіі, у 961 годзе армянскі цар Ашот III пераносіць сталіцу ў Ані[5]. Пасля гэтага, у XXI стст. Карс застаецца сталіцай армянскага Ванандскага, або Карскага царства (арм.: Կարս), якім кіруе малодшая галіна армянскай царскай дынастыі Баграцідаў.

У канцы XI стагоддзя захоплены Візантыяй, а пазней — сельджукамі. У канцы XII стагоддзя разам з часткай Паўночнай Арменіі вызвалены Закаранамі і ў складзе іх уладанняў увайшоў у межы Грузінскага царства[6]. У XVI стагоддзі захоплены Турцыяй, якая ператварыла яго ў апорны пункт для распаўсюджвання свайго ўплыву на Закаўказзе.

XIX стагоддзе

Падчас руска-турэцкіх войнаў XIX стагоддзя крэпасць Карс стала адным з галоўных аб’ектаў барацьбы на Каўказскім тэатры ваенных дзеянняў. У 1807 годзе рускія войскі беспаспяхова штурмавалі Карс.

Thumb
Бітва за Карс 1855 г.

У 1828 годзе горад быў узяты штурмам падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў. Вернуты Турцыі па Адрыянопальскім дагаворы (1829).

У 1855 годзе, падчас Крымскай вайны, турэцкі гарадскі гарнізон пад камандаваннем Ізмаіл-пашы адбіў напады рускіх войскаў, але пасля пяцімесяцовай аблогі капітуляваў з-за голаду. Па выніках Крымскай вайны, пры падпісанні мірнага дагавора горад вернуты Турцыі.

Уваходжанне ў Расійскую імперыю

У лістападзе 1877 года Карс быў узяты рускімі войскамі ў выніку імклівага штурму і паводле Сан-Стэфанскага мірнага дагавора 1878 года адышоў да Расіі.

У 1878—1917 гг. Карс — цэнтр Карскай вобласці Расійскай імперыі. Наваколлі горада актыўна засялялі рускія перасяленцы — у прыватнасці, малакане.

XX стагоддзе

Паводле Брэсцкага дагавора 1918 года адышоў Турцыі разам з акругамі Батум і Ардаган.

Пасля паражэння ў Першай сусветнай вайне туркі пакінулі Карс, і ў горад уступілі англійскія войскі. У маі Карс быў перададзены Рэспубліцы Арменіі, і значная колькасць армян вярнулася ў свой родны горад.

У 1920 годзе Карс быў заняты турэцкімі войскамі. Паводле Карскага дагавора 1921 года ўвайшоў у склад Турцыі. Пад ціскам Савецкай Расіі Урад Арменіі быў вымушаны падпісаць Карскі дагавор 1921.

30 мая 1953 года СССР адмовіўся ад тэрытарыяльных прэтэнзій да Турцыі, у прыватнасці, на горад Карс.

Thumb
Від на горад з узгорка
Remove ads

Клімат

Размешчаны на вышыні 1760 метраў, Карс мае горны клімат з рысамі кантынентальнага. Карс з’яўляецца адным з найбольш халодных гарадоў Турцыі. Зіма суровая, хоць адносна маласнежная, лета кароткае, з цёплымі, часам гарачымі днямі, але заўсёды халоднымі начамі. Вясна вельмі працяглая, замаразкі захоўваюцца аж да канца мая, але магчымыя нават у чэрвені. Восень надыходзіць рана.

Універсітэты

У Карсе размешчаны Каўказскі ўніверсітэт (Kafkas Üniversitesi) — буйная вышэйшая навучальная ўстанова[7].

Насельніцтва

Thumb
Армяне Карса вымушана пакідаюць захоплены туркамі горад, 1920 г.

Напачатку ХIХ ст. тут было 850 дамоў, у тым ліку 600 армянскіх (71 %).

Паводле перапісу Расійскай імперыі 1897 года насельніцтва горада 20 805 чалавек, з іх (па роднай мове) 10 305 (49.6 %) армяне, 3 483 (16.7 %) рускія (вялікаросы), 1 914 (9.1 %) украінцы (маларосы), 1 084 (5.2 %) палякі, 786 (3.7 %) туркі, 733 (3,5 %) грэкі і іншыя. Прычым практычна ўсе ўкраінцы, палякі і 79,3 % рускіх былі мужчынамі[8]. Пасля заваявання турэцкімі войскамі ў 1918—1920 гадах большая частка насельніцтва была забіта або сталі бежанцамі.

У наш час 20 % насельніцтва горада складаюць этнічныя азербайджанцы[9]. Пражываюць азербайджанцы пераважна ў кварталах (махаля) Енімахаля і Істас’ён. Тут сярод азербайджанцаў вылучаюць наступныя групы: Мала Мусалылар, Каракіліселілер, Кулубеглілер і Чабанкерэлілердылер. Гэтыя назвы адлюстроўваюць назвы абласцей і сёлаў, адкуль яны паходзяць[10].

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Транспарт

Будуецца чыгунка ў Грузію, складнік чыгункі «Баку — Тбілісі — Карс». Пасля заканчэння будаўніцтва будзе пушчаны цягнік Стамбул-Тбілісі-Баку.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Карс у культуры

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads