Гімназія № 8 (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінская гімназія № 8 — навучальная ўстанова, гімназія з гуманітарным ухілам і паглыбленым вывучэннем французскай мовы. Навучэнне ў гімназіі вядзецца на беларускай і рускай мовах. Гімназія № 8 заснавана 5 красавіка 1991 года, на базе сярэдняй школы № 20 (імя Пятра Купрыянава), адкрытай у 1952 г. Гімназія з’яўляецца асацыяванай школай клубаў ЮНЕСКА, падтрымлівае сувязь ліцэем імя А. дэ С. Экзюперы ў г. Ліёне (Францыя).
Адрас школы: Мінск, вул. Я. Коласа, 41. Дырэктар — Сабіч Вераніка Мікалаеўна.
Remove ads
Культурнае жыццё
Ансамбль французскай песні «Каравэла»

На базе школы дзейнічае ансамбль французскай песні «Каравэла» — студыя эстраднай песні пад кіраўніцтвам Міранчук В. І. У ансамблі бяруць удзел вучні 5 — 11 класаў сумесна з педагогамі гімназіі[1].
Выхаванцы гімназіі
- Франак Вячорка — беларускі маладзёжны актывіст, грамадскі дзеяч.
- Алег Грушэцкі — беларускі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў Аб’яднання беларускіх скаўтаў.
- Ксенія Сітнік — спявачка, пераможца на конкурсе песень Дзіцячае Еўрабачанне-2005[2].
- Ірына Ігнацюк — выканаўца гітарнай музыкі[3].
- Ягор Жэшка — удзельнік Дзіцячага Еўрабачання 2012[4].
Remove ads
Фотагалерэя
- Будынак гімназіі
- Галоўны ўваход
- Кветкавая клумба перад гімназіяй
- Двор гімназіі
- Цэнтральная лесвіца, упрыгожаная да 1 верасня
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads