Алег Грушэцкі

беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Грушэцкі
Remove ads

Алег Леанідавіч Грушэцкі (нар. 8 мая 1974(1974-05-08), Мінск) — беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Аўтар літаратуразнаўчых і гістарычных артыкулаў. Адзін з заснавальнікаў «Аб’яднання беларускіх скаўтаў»[1][2][3].

Хуткія факты Алег Грушэцкі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 мая 1974 года ў Мінску. Навучаўся ў СШ № 20 г. Мінска (сёння — гімназія № 8). У юнацтве і маладосці займаўся рознымі відамі спорту, у прыватнасці, в'етнамскім баявым мастацтвам Нят-Нам  (руск.)[3]. Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе са старэйшага завадатара ў СШ № 140 г. Мінска.

У 1996 годзе прайшоў навучанне ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі па навучальным плане «Кіраванне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеннем кваліфікацыі «Менеджар-прадпрымальнік», які скончыў на выдатна[4]. Пасля працаваў на заводзе сродкаў комплекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» менеджарам аддзела маркетынгу[3].

Бацька траіх дзяцей[5][6]. Дачка выхоўвалася ў беларускамоўным садку[7].

Remove ads

Грамадская дзейнасць

Thumb
Алег Грушэцкі з пасведчаннем Мінюсту аб рэгістрацыі «Аб’яднання беларускіх скаўтаў» у дзень атрымання пасведчання (12 жніўня 1992).

З 1987 года — удзельнік таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры. У 1989 годзе вылучаўся на Сойме Талакі ў сябры Рады[3][8].

Напачатку 1989 года стаў маладзёжным кіраўніком «Беларускага вучнёўскага саюза» («БВС»)[3].

У жніўні 1989 года сабраў першы скаўцкі звяз (атрад), у склад якога ўвайшлі ў асноўным вучні школы № 20, а таксама сябры «БВС»[3]. Створаны ім атрад, які складаўся пераважна з хлопцаў і некалькіх дзяўчат, стаў першай спробай адраджэння беларускага скаўтынгу[8].

У жніўні 1990 года прымаў удзел у адкрыцці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніка «Грунвальд» — урачыста ўздымаў сцяг на цырымоніі адкрыцця[9].

Напачатку 1991 года надрукаваў першае сучаснае беларускае скаўцкае выданне — газету «Скаўт Беларусі»[10].

Алег Грушэцкі быў першым (і на той час адзіным) скаўтам, які прадстаўляў Беларусь на XVII Сусветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі злёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 года ў Паўднёвай Карэі[2][11].

У 1992 годзе стаў адным з арганізатараў Устаноўчага Сойма «Аб’яднання беларускіх скаўтаў». 21 сакавіка 1992 года, падчас Устаноўчага Сойму, Алег Грушэцкі абраны сябрам Рады «АБС». 14 жніўня 1992 года ў Рэспубліканскім скаўцкім летніку «Лясун» здаў іспыты з прысваеннем кваліфікацыі Скаўт-майстра. 15 лістапада 1992 года на сходзе па ўтварэнні Мінскай харугвы імя Вітаўта быў абраны сябрам Рады мінскай харугвы[12].

У ліпені 1993 года адкрываў першы Джамбары «АБС» — запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча[8].

Remove ads

Творчасць

Thumb
Партрэт Ха Шы Міна (Алег Грушэцкі, аловак, 1990 год).

У юнацтве навучаўся маляванню ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі[13].

У 1992 годзе пачаў пісаць бардаўскія ды скаўцкія песні. У 1993 годзе выступіў на «III Беларускім фестывалі бардаўскай песні»[14]. Выканаў некалькі песень у музычным жанры блюз-рок на свае вершы і адну на верш Анатоля Сыса, пасля чаго атрымаў добрыя водгукі музычных крытыкаў[15] і быў запрошаны запісаць свае песні на «Белрадыё». Яго песні, як вершы, упершыню былі надрукаваныя ў часопісе «Першацвет» (№ 3, 1994)[16].

Некаторыя вершы Грушэцкага пакладзены на музыку[17]. Таксама ён удала спалучае ў сваёй паэзіі міжжанравы сінтэз (напрыкалад, японскі танка і акраверш), абнаўлючы такім чынам некаторыя паэтычныя формы[18].

Алег Грушэцкі піша казкі, фэнтэзі і вершы на беларускай мове[2][19].

На думку Алега Грушэцкага, беларускую літаратуру вылучае дух таямнічасці і загадкавасці, пэўнай містычнасці і міфалагічнасці[20]. Літаратуру ён лічыць «неад’емнай часткай культуры, тым, на чым адбываецца фарміраванне свядомасці нацыі, яе выхаванне, будуецца менталітэт. А таксама фарміруецца культурны і інтэлектуальны ўзровень тых, хто падрастае»[3].

Thumb
На Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі разам з іншымі беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі (2023).

Публікаваўся са сваімі творамі, а таксама з літаратуразнаўчымі, біяграфічнымі і публіцыстычнымі артыкуламі ў беларускіх газетах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Культура», «Звязда», «Белорусская нива» («Сельская газета»), у часопісах «Маладосць»[21], «Буся», «Бярозка», «Вясёлка», «Першацвет», «Роднае слова». Прымае ўдзел у творчых імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт. С»[22][23].

У 2023 годзе ў межах III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прымаў удзел у круглым стале «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі»[24][25].

Казка «Жаўнер і вужалка» увайшла ў лонг-ліст IV міжнароднага літаратурнага конкурсу «Рускі Гофман — 2019» ў намінацыі «Проза казачная, фантазійная»[26]. Кніга «Краіна Вымярэнія» ў 2019 годзе ўвайшла ў ТОП-10 найлепшых кніг для дзяцей на беларускай мове (па версіі доктара філалагічных навук літаратуразнаўцы Ганны Кісліцынай)[27], а ў 2020 годзе — у ТОП-12 беларускіх дзіцячых выданняў (па версіі газеты «Звязда» і літаратурнага крытыка Людмілы Рублеўскай)[28].

Remove ads

Узнагароды

  • 2 месца на конкурсе Таварыства беларускай мовы на тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі» — за артыкул «Беларускае фэнтэзі» (2015)[29][30];
  • дыплом І ступені рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў» у намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і» (2016)[31];
  • 1 месца ў конкурсе «Культурны ракурс» газеты «Літаратура і мастацтва» (2017) [32].
Thumb
Узнагароджанне дыпломам I ступені на рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў»
Thumb
Алег Грушэцкі і галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Ларыса Цімошык падчас узнагароджання дыпломам за 1-е месца ў конкурсе «Культурны ракурс»
Remove ads

Крытыка і ацэнка творчасці

Паэзія

Thumb
Алег Грушэцкі чытае свае вершы на 15-годдзі Паэтычнага тэатра «Арт. С».

Лігвіст і выкладчык кафедры англійскай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны Вікторыя Старакожава адзначае, што лірычная паэзія Грушэцкага падобна на рамантычнае прызнанне ў лісце каханай, напоўненае шчырымі і чыстымі словамі любові, дзе паэт па-майстэрску падбірае словы для свайго пранікнёнага прызнання. Так, у вершы Алега Грушэцкага «Чыстае каханне» канцэпт «каханне» выступае як энэргія, якая рухае жыццём і натхняе на напісанне вершаў. Яго творы лінгвіст параўноўвае з творчасцю амерыканскага паэта Джэка Гілберта[33].

Станоўчыя водгукі атрымала і выступленне Алега Грушэцкага, як барда. Музыказнаўца Вітаўт Мартыненка ў газеце «Чырвоная змена», у сваім артыкуле прысвечаным «III Беларускаму фестывалю бардаўскай песні» так пісаў пра яго:

" Не падмануў фестываль і спадзяванняў тых, хто ад фестываляў чакае ў першую чаргу адкрыццяў. Імі сталі магіляўчанін Алесь Аўраменка, мінчук Алег Грушэцкі. Мяне асабіста найбольш уразіў апошні, які стварыў нечаканы вобраз гэткага беларускага панк-барда. Хацелася б, каб Алег працягваў творчасць у знойдзенай плыні…[15] "

Літаратуразнаўца і навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Таццяна Барысюк заўважае, што Грушэцкі ўдала спалучае ў сваёй паэзіі міжжанравы сінтэз (напрыкалад, японскі танка і акраверш), абнаўлючы такім чынам некаторыя паэтычныя формы[18]. А створаную Грушэцкім нізку купальскіх вершаў у такіх разнастайных паэтычных жанрах, як газель, рубаі, хоку і танка, літаратуразнаўца Таццяна Барысюк акрэсліла, як «унікальны феномен, бо ў названых тэкстах ён аб'ядноўвае ўсходнія формы з беларускім нацыянальным зместам, а менавіта з купальскімі народнымі традыцыямі»[34]. Таксама літаратурны крытык Таццяна Барысюк адзначае, што: «Спецыфіка сучасных беларускіх рубаі заключаецца ў тым, што ў іх адбіваюцца родная этнанацыянальная ментальнасць і айчынныя рэаліі (прырода і культура). З прааналізаваных твораў апошняе найбольш яскрава выявілася ў рубаі А. Грушэцкага, у творы “Мне прыязджаць заўжды дадому...”»[35].

Проза

Літаратурны крытык Кася Іофе з Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта (Польшча) лічыць пісьменніка Алега Грушэцкага адным з найлепшых беларускіх дзіцячых фантастаў[36].

Thumb
Алег Грушэцкі з трылогіяй «Рыцар Янка і каралеўна Мілана».

Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча літаратурны крытык газеты «Літаратура і мастацтва» Яна Будовіч кажа, што ў казках Алега Грушэцкага можна знайсці алюзіі і на дарослыя праблемы, а ў казцы «Рыцар Янка і каралеўна Мілана» можна пабачыць алюзію, адсыл на «Дзікае паляванне караля Стаха». Пры гэтым дабро ў яго казцы перамагае зло, якія б хітра-мудрагелістыя спосабы падману яно б не вынаходзіла. Юным героям кнігі ўласцівыя еднасць, дабрыня, ахвярнасць, велікадушнасць і арыентаванасць у бок святла. Усё гэта спрыяе здзяйсненню самых смелых дзіцячых памкненняў[37].

Звяртае ўвагу на кнігу Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана» і літаратуразнаўца Таццяна Барысюк, якая ў маі 2021 года ў Нацыянальнай акадэміі навук на II Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі прадставіла даклад «Ідэйна-вобразныя пошукі ў кнізе казак Алега Грушэцкага „Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства“». Таццяна Барысюк адзначае, што дадзены твор з’яўляецца высокамастацкім, сімволіка-алегарычным, і базуецца на беларускім фальклоры. На яе думку кніга мае выхаваўчы эфект, яна вучыць дзяцей быць смелымі[38]. У кнізе выказваецца ідэя неабходнасці шанаваць свой род і ганарыцца сваімі продкамі, ідэя перамогі дабра над ліхам, праўды над тыраніяй[39]. Дадзеная казка спалучае ў сабе рысы чарадзейнай і сацыяльна-бытавой, ёсць у ёй і элементы авантурна-прыгодніцкай прозы[40]. Твор з’яўляецца сучаснай матыватарскай ідэяй аб смеласці, якая вызваляе і выратоўвае, а сама казка Алега Грушэцкага дынамічная, дыялогі персанажаў поўныя патрыятычнага і гераічнага пафасу[38]. Літаратуразнаўца і крытык Таццяна Барысюк таксама лічыць, што твор мае высокія шанцы на паспяховую інсцэніроўку ў тэатры або экранізацыю ў кіно[38].

Remove ads

Фільмаграфія

Больш інфармацыі Год, Беларуская назва ...

Бібліяграфія

Інтэрв’ю Алега Грушэцкага на Белрадыё для «Сямейнай праграмы» пра кнігу «Рыцар Янка і каралеўна Мілана».

У зборніках

Творы

Артыкулы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads