Генадзь Якаўлевіч Кляўко

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Якаўлевіч Кляўко́ (28 лістапада 1931 (афіц. 1 мая 1932), в. Варонічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці21 жніўня 1979) — беларускі паэт , перакладчык, дзіцячы празаік , журналіст.

Хуткія факты Генадзь Якаўлевіч Кляўко, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар беларускага паэта Генадзя Кляўко.

Нарадзіўся ў сям’і Якава Сафронавіча Кляўко і Марыі Іванаўны (Доўгай). Вучыўся ў Рудзенскай сярэдняй школе (скончыў у 1950 годзе), потым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1955 годзе). З 1954 да 1963 гг. працаваў літаратурным рэдактарам у газеце «Калгасная праўда», з 1961—1973 гг. — літсупрацоўнікам, адказным сакратаром часопіса «Вожык», з 1973 да 1979 — намеснікам галоўнага рэдактара літаратурнага часопіса «Полымя».[2]

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1964 года.

Remove ads

Творчасць

У рэспубліканскім друку з вершамі выступіў у 1950 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), зборнікаў вершаў і паэм «Прыстань» (1974), «Плуг» (1978), «Падкова над парогам» (выбранае, 1979), «Вязьмо» (1984), зборнікаў гумарыстычных вершаў і мініяцюр «Лайдак і кнопкі» (1964), «Каб не сурочыць» (1971), «Што праўда, то не грэх…» (1971). Для дзяцей выдаў кніжку вершаў «Першы салют» (1964).

Перакладаў на беларускую мову творы пісьменнікаў народаў СССР. У 1975 г. у яго перакладзе выйшаў зборнік паўднёва-асецінскай паэзіі «Трубіць алень», у 1986 годзе выдадзены зборнік перакладу вершаў Касты Хетагурава «Асецінская ліра».

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 25 красавіка 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Кляўко Генадзь // Беларускія пісьменнікі…

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads