Давыд-Гарадоцкі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Давыд-Гарадоцкі замакmap
Remove ads

Давыд-Гарадоцкі замак — комплекс драўляных абарончых і адміністрацыйных збудаванняў сярэднявечнага Давыд-Гарадка, існаваў у 1418 ст. на р. Гарынь.

Хуткія факты Давід-Гарадоцкі замак, Краіна ...

Паўстаў на месцы раннесярэднявечнага дзядзінца і, паводле інвентароў Давыд-Гарадка 1670 і 1675 гг., складаўся з Ніжняга і Горняга замкаў. Апошні быў абведзены дубовым парканам. Да яго праводзілі мост на ізбіцах і ярусная брама. На дзядзінцы стаялі дом на дзве хаты з каморамі і алькежам.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 замак у верасні 1655 быў узяты расійскім войскам.

У 1692 годзе верхні ярус брамы быў заняты параднай залай, а замест дома быў збудаваны палац з пяццю жылымі пакоямі, сталовай, алькежам і сенцамі. У час Паўночнай вайны 17001721 замкі моцна пацярпелі і паступова страцілі ваеннае значэнне.

У 1760 годзе замак быў пакінуты і больш не адраджаўся, а на тэрыторыі Ніжняга замка быў збудаваны замкавы двор без абарончых умацаванняў.

Remove ads

Літаратура

  • Ткачоў М. А. Давыд-Гарадоцкі замак // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 567. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4.
  • Давид-Городокский замок // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: энциклопедия / ред. совет: Т. В. Белова (пред.) [и др.]. — Мн.: БелЭн, 2009. — С. 139. — 133—134 с. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0432-7.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя і інш. Уклад. Габрусь Т. В. — Мн.: Полымя, 1998. — С. 35—37 — 351 с.: іл. — ISBN 985-07-0036-Х.
  • Давыд-Гарадоцкі замак // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 258. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads