Гарынь
рака ва Украіне і Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гары́нь (укр.: Горинь) — рака ва Украіне і Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток Прыпяці. Даўжыня ракі складае 659 км, у межах Беларусі — 82 км. Вадазбор — 27,7 тыс. км², у межах Беларусі — 1,2 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці дасягае 110 м³/с.
Remove ads
Гідраграфія
Пачынаецца ў Цярнопальскай вобласці Украіны на Крамянецкім узвышшы, цячэ ў межах Падольскага і Валынскага ўзвышшаў, ніжняе цячэнне — на Палескай нізіне, на Беларусі — у Столінскім раёне. На поўнач ад Роўна рака паварочвае на захад, агінаючы крышталічны масіў. Упадае ў Прыпяць двума рукавамі (левы называецца Ветліца) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасці.
Даліна ракі трапецападобная з высокімі і стромкімі берагамі, на тэрыторыі Беларусі невыразная, дасягае шырыні 2,5 км. Пойма двухбаковая, шырыня ў верхнім цячэнні 0,1—0,7 км, сярэднім 1—1,5 км, у ніжнім да 2,5 км. У ніжняй плыні цячэ праз Пінскія балоты. Сярэдні нахіл воднай паверхні на тэрыторыі Беларусі — 0,1 ‰. Рэчышча звілістае, шырыня яго ў ніжнім цячэнні вагаецца ў межах 150—200 м.
Асноўныя прытокі: справа — Случ, злева — Стубла, Вілія.
Рака вылучаецца інтэнсіўным разводдзем, на якое прыходзіцца 44 % гадавога сцёку. Замярзае ў 1‑й дэкадзе снежня, ускрыццё ракі ў канцы сакавіка. Вясновы крыгаход працягваецца ў сярэднім трое сутак.
Remove ads
На рацэ
Гарады: Ізяслаў, Славута, Нэтэшын, Астрог, Дубровіца, Столін, Давыд-Гарадок.
Пасёлкі: Гошча, Оржыў, Стэпань, Рэчыца.
У прывусцевай частцы Гарынь і Ветліца працякаюць па тэрыторыі ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць».
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
