Даная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Даная
Remove ads

Даная (стар.-грэч.: Δανάη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка аргаскага цара Акрысія, маці Персея. Паводле міфа, Акрысію была прадказаная смерць ад рукі ўнука, таму ён зняволіў Данаю у меднай вежы, куды не мог зазірнуць ніхто са смяротных. Зеўс пракраўся ў вежу ў выглядзе залатога дажджу, і ад яго Даная нарадзіла Персея. Міф аб Данаі паслужыў сюжэтам многіх твораў мастакоў эпохі Адраджэння (Карэджа, Тыцыяна, Рэмбранта і інш.)

Thumb
«Даная» Рэмбранта, 1636—1647, Эрмітаж, Санкт-Пецярбург

Матыў міфа часткова выкарыстаны Адамам Міцкевічам у апавяданні "Жывіля", галоўную гераіню якой бацька таксама пагражае забіць, калі яна не назаве імя свайго каханка (аналогія з Данаяй праведзеная самім аўтарам на пачатку апавядання), хаця пра цяжарнасць Жывілі не гаворыцца наўпрост.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads