Жывіля
расказ Адама Міцкевіча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Жыві́ля» (польск.: Żywila) — адзін з першых твораў Адама Міцкевіча, расказ[заўв 1] у стылі класіцызму, напісаны ў 1818 годзе[заўв 2] і ўпершыню быў агучаны на пасяджэнні філаматаў 1 студзеня 1819 года[2]. Упершыню выдадзены ў Віленскім тыднёвіку ў 1819 годзе ў Вільні. Доўгі час заставаўся напаўзабытым, а аўтарства Міцкевіча невядомым, пакуль не быў перавыдадзены ў Парыжы ў 1866 годзе сынам Адама Міцкевіча Уладзіславам, які напісаў да апавядання прадмову, дзе апісаў працэс яго стварэння. Жывіля была напісаная ў форме падання з характэрнай «старапольскай» мовай. Жывіля пазней натхніла Міцкевіча да напісання Гражыны і Конрада Валенрода. Ужо ў 1822 годзе расказ Жывіля быў перакладзены на літоўскую мову Сіманасам Даўкантасам. (Які прыняў яе за пераказ аўтэнтычнага літоўскага падання, не ведаючы пра аўтарства Міцкевіча, а ў сваёй працы Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių («Аблічча старажытных літоўцаў, горных і ніжніх (жамойтаў)»,1845) пераказаў ужо як нібыта рэальныя гістарычныя падзеі)[3].
Апавяданне Жывіля — гэта характэрная для класіцызму[заўв 3] ў літаратуры і мастацтве адсылка да жанчыны-гераіні, найбольш яскрава ўвасобленай у антычнай традыцыі Плутархам[заўв 4]. Падобны сюжэт быў папулярны і ў мастацтве, як, напрыклад, у карціне Жака-Луі Давіда Сабінянкі 1799 года. Іншыя творы неакласічнага мастацтва, як, напрыклад, адна з папярэдніх карцінаў Жака-Луі Давіда Клятва Гарацыяў 1784 года ўвасаблялі ідэю патрыятызму і адднасці Радзіме. У стварэнні вобраза Жывілі Міцкевіч выкарыстаў старажытна-грэцкі міф пра Данаю, якую бацька таксама пагражае забіць, калі яна не назаве імя свайго каханка (аналогія з Данаяй праведзеная самім аўтарам на пачатку апавядання).
Remove ads
Змест
Жывіля[заўв 5] — дачка князя Карыята, які нібыта каля 1400 годзе валодаў Навагрудкам, Слонімам і Лідай. Для свайго героя Міцкевіч, імаверна, узяў імя гістарычнага навагрудскага князя Карыята Гедымінавіча. Жывіля — выключна прыгожая і прывабная дзяўчына, якая, да агульнага здзіўлення, унікае мужчын і, як падаецца, не мае намеру з кімсьці пашлюбіцца. Бацька бязмежна любіць дачку; шануе Жывілю «як маці лю́бую» і народ. Жывіля адмаўляе ўсім сватам і не хоча пашлюбіцца з высакародным мужам. Карыят ненадоўга пакідае свае ўладанні, застаўляючы замест сябе Порая, якога вельмі цэніць за ваярскія здольнасці. Порай — найлепшы ваяр Карыята, ліцвінскі «муж з рыцарскім сэрцам». (Імя перагукаецца з сямейным гербам Міцкевічаў Порай). Менавіта ваяр Порай з’яўляецца прычынай, з якой княгіня Жывіля адмаўляе высокародным кавалерам. Княжна ўжо даўно бязмежна закаханая ў Порая і таемна з ім сустракаецца. У час ад’езду Карыята Пораю і Жывілі прасцей сустракацца, яны мілуюцца і суцяшаюць адзін аднаго ў сваім няшчасным каханні. Карыят вяртаецца і бачыць, што Жывіля перамянілася: яна бледная і доўга лье слёзы. Карыят заўважае трымценне Жывілі перад бацькам, страхі юнай княжны і здагадваецца аб таемным каханні дачкі. Узрушаны князь кажа Жывілі, што памілуе яе, калі яна назаве імя свайго каханка, але Жывіля не сказала ані слова — толькі плакала (адсылка да міфа пра Данаю, хаця пра цяжарнасць Жывілі не гаворыцца наўпрост). Тады раззлаваны князь аб’яўляе ва ўсім месце ўзнагароду таму, хто данясе, кім ёсць каханак Жывілі. Але ў народзе Жывілю любілі, і ніхто не ведаў пра таемнае каханне Порая і Жывілі, таму ніхто не адгукнуўся на абвестку князя. Засмучаны Карыят кідае Жывілю ў вязніцу, дзе ў хуткім часе яе пакараюць смерцю за распусту і бязбожнасць.
Набліжаецца свята Пяруна, на наступны дзень па якім Жывілю пакараюць смерцю. А тым часам да ўладанняў Карыята падыходзіць магутнае рускае войска князя Івана, якое агнём і мячом знішчае землі княства Карыята. Порай разам з жменькай пераапранутых ваяроў выпраўляецца, каб патрапіць у лагер ворага і шкоду ўчыніць. Але аточаны ворагамі Порай быў вымушаны біцца і ў бітве праяўляе нечалавечую мужнасць і амаль разбівае рускае войска. Па бітве ён вяртаецца ў Наваградак, як герой. Яго сустракае Карыят і называе сваім абаронцам. Неймаверную пашану атрымлівае Порай, але просіць у Карыята толькі адну рэч. Порай кажа, што, калі Багі дазволілі яму атрымаць такую вялікую перамогу, то ён папросіць за гэта шчодрую ўзнагароду. Порай просіць у Карыята не караць смерцю Жывілю і аддаць яе замуж за Порая. Здзіўлены Карыят не разумее і перапытвае Порая, навошта яму тая распусніца, якая страціла сваю цнатлівасць і гонар. Карыят кажа, што ніколі літоўскія князі не выдавалі сваіх дачок за падданых і, што кепска тым, хто грэбуе крывёй. Карыят дадае, што не хоча верыць, што менавіта Порай давядзе яе да такой ганьбы. Але падсумоўвае, што падумае, што можна зрабіць. Карыят і Порай разыходзяцца нібы мірна, але кожны з злобай у душы. Раз’юшаны Порай незадаволены няўдзячнасцю гаспадара і задумвае помсту. А Карыят у сваю чаргу думае, што нізкародны Порай хоча дзякуючы падтрымцы народа і шлюбу з дачкой князя, авалодаць яго княствам. Але пакараць смерцю Порая ён не можа, бо не ўсе рускія войскі разбіты, а над яго княствам вісіць пагроза.
Порай разумее, што блізіцца час пакарання Жывілі і выпраўляецца ў шлях. У лагер рускага князя Івана ўваходзіць ваяр у чорнай зброі. Гэтым ваяром апынуўся Порай. Порай прапаноўвае Івану аддаць Наваградак яму ў рукі, а ўзамен бярэ з Івана вялікую клятву, што той не будзе чапаць жыхароў і аддасць князёўну ў жонкі Пораю. Іван пагаджаецца. У Навагрудку[заўв 6] адбываецца свята Пяруна, але ў горада ўрываюцца русінскія ваяры. Порай урываецца ў вязніцу і выцягвае адтуль на святло ледзь жывую Жывілю. Жывіля абуджаецца і бачыць каханага, які ёй тлумачыць, што ёй няма ўжо чаго баяцца, бо гэта рускія ваяры прайшлі помсціць за іх (Порая і Жывілі) крыўды. Пачуўшы гэта, Жывіля выхоплівае з боку Порая меч і з крыкам: «Здрайца — Няўжо для цябе радзіма была такой маленькай, што ты яе прадаў за трохі задавальнення? О, чалавек без гонару, вось як ты адплаціў за маё ўстойлівае каханне!» — пранізвае свайго каханага. Яна ўстае і падымае жыхароў Навагрудка на змаганне. Рускія ваяры пераможаныя і Жывіля па перамозе з крыкам «Ойча мой!» бяжыць да Карыята і падае ніцма перад ім, паміраючы. Удзячныя жыхары пахавалі яе пад Міндоўгавай гарой, насыпалі ў яе гонар капец і пасадзілі дрэвы.
Імя Жывіля — магчыма, пераробка імя Зыля (гераіня юнацкай балады Міцкевіча «Мешка, князь Навагрудка»), у якой фігуруе і рыцар Порай. Дзякуючы перакладам Міцкевіча на літоўскую мову і працам Даўкантаса, імя Жывіле (Živilė) стала ўспрымацца як старажытнае літоўскае і зрабілася вельмі папулярным у Літве (асабліва з 1970-х гадоў).
Публікацыя: https://pl.wikisource.org/wiki/%C5%BBywila
Remove ads
Заўвагі
- Адам Міцкевіч задумваў свой твор не ў форме мастацкага апавядання, а ў форме старадаўняга казання, гэты твор рыхтаваўся, каб агучыць яго як народнае паданне, а не надрукаваць у зборніку як мастацкі твор.
- Змест расказу быў натхнёны цікаўнасцю Адама Міцкевіча ў гэты час да літоўскай гісторыі і міфалогіі, а таксама асабістай трагедыяй, звязанай з няшчасным каханнем яго і Марылі Верашчакі з прычыны яго беднасці, што стала правобразам няшчаснага кахання Жывілі і Порая ў творы.
- Дакладней — для неакласіцызму.
- Напрыклад у творы «Пра жаночую мужнасць».
- Адам Міцкевіч пазначае — гэта значыць Дыяна.
- У тэксце горада дзеянняў не называецца проста — Наваградак, але з кантэксту вынікае, што размова менавіта пра Наваградак.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
