Remove ads

Брэст[6] (трансліт.: Brest), часта Берасце або Бярэсце — горад у Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Брэсцкай вобласці і Брэсцкага раёна, на рацэ Буг пры ўпадзенні ў яго Мухаўца. Месціцца за 349 км ад Мінска. Эканамічны і культурны цэнтр, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт, рачны порт, звязаны Дняпроўска-Бугскім каналам з басейнамі Дняпра і Прыпяці.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад назваю Берестий[7], у гістарычных крыніцах таксама сустракаюцца напісанні Берестей, Бересть, Бересте[8], у нямецкіх летапісах Брэйзіка[9].

Згодна з адной з версій, тапонім «Берасце» ўтварыўся ад слова «бе́раст»[10] (дрэвавая ці куставая расліна сямейства вязавых[11]). Значэнне мае хутчэй за ўсё зборнае — бераставы гай[8]. На думку географа В. Жучкевіча, назва горада таксама магла паходзіць ад слова «бяроста» — бярозавая кара[12]. Існуюць таксама меркаванні, што назва горада паходзіць ад імя асабовага — Бераст[11].

Наконт назвы Берасця няма поўнай згоды[крыніца?]. Існуюць балцкая і славянская версіі паходжання гэтай назвы[крыніца?].

Згоднай з балцкай версіяй, назва звязаная з літоўскім brasta, прускім *brastan «брод»[крыніца?]. Такое слова магло быць і ў мове яцвягаў[крыніца?], на старадаўняй тэрыторыі якіх цяперашняе Берасце. У Літве вядома паўтара дзясятка гідронімаў тыпу Brasta[13]. Гэтая версія пацвярджаецца[крыніца?] народным паданнем пра ўзнікненне Берасця, у якім фігуруе матыў гаці (броду) праз балота.

Гэтае паданне ў сярэдзіне XIX стагоддзя запісаў П. М. Шпілеўскі і ўключыў у кнігу «Падарожжы па Палессі і Беларускім краі». Згодна з паданнем, у няпамятныя часы купец са сваім таварам прабіраўся праз балоты, а каб прабрысці праз яго, загаціў гаць са ствалоў бярозы, заваліў балота бяростай (верхні белы слой бярозавай кары) і так займеў магчымасць прайсці. Месца ён назваў Берасцем[11]. З увагі на балцкую brast-лексіку, у гэтым паданні матыў гаці можа быць ранейшым і больш аўтэнтычным, а матыў бяросты пазнейшым, народна-этымалагічным[крыніца?].

Тыпалагічная паралель берасцейскай назве — назва Браслаў, якая магла пайсці ад латышскага brasla «брод».

У 1696 годзе сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус старабеларускай мовы як дзяржаўнай і такім чынам адкрыў шлях да татальнай паланізацыі. Назвы беларускіх паселішчаў запісваліся толькі графічнымі сродкамі польскай мовы ў характэрнай для яе фанетычнай і граматычнай формах. У такім выглядзе большасць з іх увайшла ў дзяржаўныя дакументы, на карты, выцесніўшы з пісьмовай і картаграфічнай практыкі спрадвечныя формы[14]. Польскі варыянт назвы горада запісваўся як Brześć (вымаўляецца як Бжэсць), пазней, каб пазбегнуць блытаніны з польскім горадам Бжэсць Куяўскі (польск.: Brześć Kujawski), пачала выкарыстоўвацца назва Brześć Litewski (літар. Берасце Літоўскае). У лацінамоўных дакументах назвы абодвух гарадоў перадаваліся як Brest, вытворны прыметнік — як Brestensis, радзей Brescensis, часам Brzestensis[8]. Старажытная лацінская форма, відаць, з’яўляецца вытворнай ад назвы польскага Бжэсця. У сучаснай лацінскай мове, якая выкарыстоўваецца як богаслужбовая і навуковая мова Каталіцкай царквы, аднавілі поўнагалосную форму тапоніма: дакументы Берасцейскай уніі выйшлі ў 1970 годзе пад назвай «Documenta Unionis Berestensis eiusque Auctorum (1590—1600)»[8]. На еўрапейскіх картах XVII—XVIII стагоддзяў Берасце пазначалася як Brizestije (Антверпен, 1612), Breßia al Brie∫tz (Амстэрдам, 1632), Bres∫ia (Амстэрдам, 1661), Brzesc (Лондан, 1799)[8].

У складзе Расійскай імперыі ні дакументалісты, ні гісторыкі, ні картографы таксама не клапаціліся пра дакладнасць перадачы беларускіх айконімаў на рускую мову. Яны запазычвалі ўжо гатовыя польскія формы і запісвалі іх кірыліцкай графікай. У выніку неаднаразовай перадачы з адной мовы на іншую без уліку арыгінала шэраг беларускіх айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, з неўласцівымі для іх гукавымі, граматычнымі і словаўтваральнымі рысамі, што нанесла вялікую шкоду ўсёй айканімічнай сістэме Беларусі. У пісьмовай практыцы замацаваліся паланізаваныя формы[14], так польскі варыянт назвы горада Brześć перанеслі ў рускую мову спачатку як Бржесть, што пазней трансфармавалася ў Брест[15][16]. Гэтую трансфармацую назвы ў рускай мове зафіксавалі лічбы аб баявых дзеяннях у ваколіцах горада рускага палкаводца А. Суворава і іншых расійскіх чыноўнікаў: спачатку пісалі Бржесць, Бржесть, пазней Бржест і Брест.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай з’явілася назва Брестъ-Литовскъ (бел.: Брэст-Літоўск), пры гэтым даволі працяглы час паралельна ўжывалася форма Бржестъ. Адной з магчымых крыніц рускай формы Брест (бел.: Брэст) разглядаюцца дакументы часоў вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у якіх датычна Берасця паслядоўна ўжываецца назва Бресть жаночага роду[8].

Перад пачаткам Першай сусветнай вайны жыхары горада хадайнічалі перад Дзяржаўнай Думай Расійскай імперыі пра вяртанне гістарычнай назвы Берестье (бел.: Берасце). У выдадзеным у горадзе Я. Хмялеўскім даведніку «Календарь-Справочникъ гор. Брестъ-Литовска на 1912 годъ» адзначаецца, што першапачатковая старажытная назва горада «Бэресть» захавалася і па-ранейшаму жыве ў гаворцы мясцовых сялян:

" «Тамъ почти нельзя услышать Брестъ, а о составном названіи Брестъ-Литовскъ множество Полѣсскихъ крестьянъ даже не подозрѣваетъ».[17] "

Пасля далучэння да Польскай Рэспублікі ў 1921 годзе горад атрымаў назву Бжэсць над Бугам (Brześć nad Bugiem), якая праіснавала да 1939 года. Тым часам у БССР да сярэдзіны 1930-х гадоў і ў беларускай дыяспары на Захадзе дагэтуль ужываюць спрадвечную назву — Берасце[15]. У час нямецкай акупацыі назва горада ў нямецкамоўных дакументах і шыльдах часцей за ўсё пісалася Brest-Litowsk (Брэст-Літоўск).

Ужо пасля 1939 года з рускай мовы ў беларускую была запазычана сучасная афіцыйная беларуская назва Брэст[15][16], якая не мае ў сабе кораню, ад якога пайшло першапачатковае імя горада, і застаецца ў беларускай мове ізаляванай і чужароднай[15]. У вусных жа зносінах і зараз стабільна ўжываюцца формы (толькі з некаторымі гукавымі відазменамі), пад якімі горад згадваецца ў ранніх летапісах і іншых старажытнапісьмовых дакументах у сваім усходнеславянскім абліччы — Бе́расце, Бэ́рэсць, Бэ́рысць[14]. У некаторых выданнях можна сустрэць варыянт Бярэсце[18], які, аднак, не адпавядае традыцыйнаму вымаўленню мясцовых жыхароў[8].

Remove ads

Гісторыя

Ранняе Сярэднявечча

Археалагічныя даследаванні горада паказалі, што як пагранічная крэпасць і апорны пункт славянскай каланізацыі горад быў заснаваны ў канцы Χ стагоддзя[19]. Агульнае аблічча матэрыяльнай культуры старажытнага Берасця пацвярджае яго заснаванне адным з усходне-славянскіх плямён — дрыгавічамі[11][20].

Адносна дакладнасці дат першага ўспаміну думкі гісторыкаў разыходзяцца. Дакладна вядома, што звязана першае ўпамінанне з падзеямі 1015—1019, калі кіеўскі князь Святаполк Уладзіміравіч вёў барацьбу за кіеўскі сталец са сваім братам наўгародскім князем Яраславам Уладзіміравічам. Упершыню ўпамінаецца пад 1019 годам[21]. Такога пункту гледжання прытрымліваецца Пётр Лысенка, абапіраючыся на «Аповесць мінулых гадоў» і складзеныя на яе аснове пазнейшыя зборы, дзе пра паход 1017 года ў Пабужжа нічога не сказана[22]. Другая група даследчыкаў — М. Карамзін, С. Салаўёў, Г. Лаўмянскі, Г. Штыхаў і інш. давяраюць сказанаму ў першым спісе Наўгародскага летапісу:

" в лето 6525 (1017) Ярослав иде к Берестью "

[23].

Старажытнае Берасце, размешчанае на сутоку рэк, кантралявала водныя шляхі па Мухаўцу з усходу, ад дняпроўскага вялікага воднага шляху «з варагаў у грэкі» да Буга і па Бугу — шлях з поўдня, з Валыні — да Балтыйскага мора. З самага пачатку існавання Берасце адыгрывала ролю палітычнага, эканамічнага, адміністрацыйнага і культурнага цэнтра Пабужжа[11]. Горад быў гандлёвым цэнтрам Старажытнарускай дзяржавы на мяжы з польскімі і літоўскім ўладаннямі[24]. З прычыны прыгранічнага размяшчэння часта быў у цэнтры ваенных падзей[20]. У 1020 годзе Берасцем авалодаў польскі князь Баляслаў Храбры[24]. У 1022, 1031 і 1044 гадах кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч здзейсніў паходы да Берасця, які, як можна меркаваць, быў заняты палякамі[20].

Наступны ўспамін Бярэсця ў летапісе звязана з барацьбой Ізяслава Яраславіча з яго братамі Святаполкам і Усеваладам за кіеўскі сталец[25]. У «Павучанні»[ru] Уладзіміра Манамаха гаворыцца, што ў 1070-я гады яго[20], па даручэнні праціўнікаў Ізяслава[25], пасылалі пільнаваць Берасце, спалены палякамі[20]. Пётр Лысенка лічыць, што гэта адбылося ў 1073 годзе, пасля таго як кіеўскі князь Ізяслаў Яраславіч быў выгнаны з Кіева і ўцёк да польскага караля Баляслава II Смелага[25].

У 1097 годзе вялікі князь кіеўскі Святаполк Ізяславіч выгнаў з Берасця валынскага князя Давыда Ігаравіча. У гэтых паведамленнях Берасце названы горадам, што азначае існаванне там абарончых збудаванняў[20].

Дзяцінец (трохвугольнай у плане формы, умацаваны з боку поля ровам, замляным валам і частаколам[11]), найбольш умацаваная старажытная частка Берасця, размяшчалася на мысе, утвораным правым берагам ракі Буг і левым берагам левага рукава р. Мухавец. Вакольны горад месціўся супраць дзядзінца, на востраве, утвораным 2 рукавамі р. Мухавец у месцы ўпадзення яе ў Заходні Буг. Тут выяўлена неўмацаванае паселішча, якое датуецца матэрыяламі X стагоддзя[20]. На дзяцінцы раскапаны вуліцы з драўляным насцілам, рэшткі больш як 200 жылых і гаспадарчых пабудоў. Знойдзены сведчанні развіцця тут рамёстваў, гандлевых і культурных сувязей з гарадамі старажытнай Русі і суседнімі краінамі[24].

Thumb
Меркаваны выгляд Берасця ў XII—XIII стагоддзях

У 1146 годзе горад у складзе Тураўскага княства[24]. З другой паловы XII стагоддзя Берасце уваходзіла ў склад Уладзіміра-Валынскага княства[20]. З 1199 года ў складзе Галіцка-Валынскага княства[21]. У XII стагоддзі на месцы дзядзінца пабудаваны драўляны замак (адноўлены ў другой палове XIII стагоддзя)[11]. На працягу XII—XIII стагоддзяў летапісы неаднаразова адзначалі спробы Берасця стаць цэнтрам самастойнага княства[20].

Падчас мангола-татарскага нашэсця паблізу Берасця адбылася жорсткая бітва, але горад, відаць, не быў захоплены. З 1272 года Берасцем валодаў валынскі князь Уладзімір Васількавіч, а з 1289 года — Мсціслаў Данілавіч[20]. У 1276—1288 гадах на тэрыторыі замка валынскім князем Уладзімірам Васількавічам была ўзведзена мураваная вежа-данжон (лёс яе невядомы, малаверагодна што знесена пры пабудове Брэсцкай крэпасці). У XIII стагоддзі сінхронна з вежай у горадзе была змуравана царква Св. Пятра[11][21].

Вялікае Княства Літоўскае

У канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў за валоданне Берасцем змагаліся польскія каралі і літоўскія князі[24]. У 1319 годзе вялікі князь літоўскі Гедзімін далучыў Берасце да Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве Берасце зноў трапіла пад уладу валынскіх князёў[20]. Пасля ўладанне князя Кейстута, у складзе Троцкага княства[21]. У 1349 годзе Берасцем авалодаў польскі кароль Казімір III Вялікі, але паводле дамовы 1366 года горад вернуты ў склад Вялікага Княства Літоўскага[11][20]. У 1379 годзе разрабаваны і спалены[24] рыцарамі Тэўтонскага ордэна[11][21]. З XIV стагоддзя існавалі гарадскія ўмацаванні. У 1382—1384 гадах уладанне князя Скіргайлы, потым князя Вітаўта. У час барацьбы паміж Ягайлам і Вітаўтам у 1388—1392 гадах Ягайла ў 1390 годзе авалодаў Берасцем і 15 жніўня 1390 года дараваў яму магдэбургскае права[21] (першаму з беларускіх гарадоў). Паводле прывілею вялікага князя Ягайлы Брэсту надавалася 60 ланаў (1500 га) ворнай зямлі, уключаючы вёску Казловічы. Пры вымярэнні горада была ўжыта тая ж сістэма, што ў гарадах Памор’я[26].

У XIV—XVIII стагоддзях цэнтрам абароны Берасця з’яўляўся замак з каменю і дрэва. Яго ўмацоўвалі роў і вал, на якім стаялі абарончыя сцены — гародні і 5 вежаў; замак уваходзіў у комплекс гарадскіх умацаванняў. Берасцейская вежа-данжон XIII стагоддзя месцілася асобна па-за межамі замка[11].

25 студзеня 1408 года права на самакіраванне горада паццвердзіў Вітаўт[21]. Магдэбургскага права пацвярджалася таксама ў 1511, 1554, 1580, 1607, 1614, 1661 гадах[11][24]. У XIV стагоддзі існавалі гасціны двор, мураваная кафедральная Мікалаеўская царква[21], праводзіліся кірмашы[11], у XV стагоддзі пабудаваны драўляныя Міхайлаўская (ва ўрочышчы Пяскі) і Крыжаўзвіжанская (за Мухаўцом) цэрквы[21]. З пачатку XV стагоддзя існавала сінагога (да 1812 года перабудавана на патрэбы Брэсцкай крэпасці)[11] У 1409 годзе ў Берасці адбылася сустрэча, на якой Вітаўт і Ягайла вырашылі распачаць Вялікую вайну 1409—1411 гадоў супраць Тэўтонскага ордэна. У Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе прымала ўдзел Берасцейская харугва[21]. У 1411 годзе паводле фундацыі вялікага князя літоўскага Вітаўта па-за межамі горада, паміж рэкамі Угрынка і Мухавец, былі пабудаваны драўляны Троіцкі касцёл (на месцы ранейшага закладзенага Ягайлам; паводле некаторых даведачных выданняў, касцёл пабудавалі пасля 1380 года) і кляштар каталіцкага манаскага ордэна аўгусцінаў[11]. У 1446, 1454, 1460, 1471, 1478, 1505, 1511, 1515 і 1518 гадах адбываліся соймы Вялікага Княства Літоўскага[11]. У 1450—1480 гадах існавала каля 40 відаў рамёстваў[11].

У 1500 годзе горад, акрамя замка[21], разрабаваны[24] і захоплены[21] крымскім ханам Менглі Гірэем[11][24]. З 1520[24] года цэнтр павета Падляшскага ваяводства. У 1525 годзе пажар знішчыў цэнтр горада і замак. У 1553 годзе берасцейскі староста Мікалай Радзівіл Чорны[24] заснаваў тут кальвінскі збор, які існаваў у XVI—XVII стагоддзях[21], і першую на Беларусі друкарню[24], дзе ў 1563 годзе была выдадзена Радзівілаўская біблія[11]. У 1550—1570-я гады ў Берасці дзейнічалі некалькі друкарняў[21], мецэнатам большасці з якіх таксама быў Мікалай Радзівіл Чорны[27].

Thumb
Гарадскі герб, 1840-я

З XVI стагоддзя Берасце карысталася гербам: у блакітным полі сярэбраны лук са стралой. З 1554 года, згодна з прывілеем караля Жыгімонта II Аўгуста, гораду дазвалялася карыстацца гербавай пячаткаю з выявай шатровай вежы пры зліцці дзвюх рэк[11].

З 1566 года цэнтр створанага Берасцейскага ваяводства[11]. У той час у Берасці існавалі Спаса-Праабражэнская царква, Сімяонаўскі манастыр і манастыр Нараджэння Багародзіцы з 2 цэрквамі[21], горад складаўся з частак: замка, «места у паркане» (на востраве, які ўтвараўся Заходнім Бугам і рукавамі Мухаўца) і трох прадмесці: Заўгрынецкага, Пясецкага і прадмесця Замухавецкага (на правым беразе Мухаўца). «Места» авальнай у плане канфігурацыі складалася з цэнтральнай часткі, умацаванай абарончай сцяной, і перыферыйнай, умацаванай валам. Асновай планіроўкі цэнтральнай часткі горада была паўавальная рынкавая плошча, якая злучалася мостам цераз Мухавец з замкам. Усяго ў 1566 годзе ў Берасці налічвалася каля 1 тысяч сядзіб (паводле іншых даных — 26 вуліц, 1091 домаўладальнік, 1166 сядзіб). Горад меў каля 6—7 тысяч жыхароў, сярод якіх рамеснікі 56 рамесных спецыяльнасцей складалі прыкладна 24—25 %.[11]

У адпаведнасці з Люблінскай уніяй 1569 года Берасце ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ўвайшло ў Рэч Паспалітую[24]. У 1588 годзе з’явіліся першыя брукаваныя вуліцы, у 1583 годзе адкрыта аптэка. Гарадскія купцы развівалі гандаль з гарадамі Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы, Рускай дзяржавы. Берасцейская мытня ў першай палове XVII стагоддзя займала 2-е месца ў даходах дзяржаўнай казны[11].

Thumb
Мікалаеўская царква, у якой была падпісаная Берасцейская унія

Берасце таксама з’яўлялася значным рэлігійным цэнтрам. У 1591 годзе пры Мікалаеўскай царкве ўзнікла праваслаўнае брацтва і адчынілася школа пры ім, у якой у 1592—1595 гадах выкладаў беларускі гуманіст-асветнік Лаўрэнцій Зізаній[11][21]. 9 кастрычніка 1596 года на царкоўным саборы ў берасцейскай Мікалаеўскай царкве была падпісана Берасцейская царкоўная унія[11][21] — спецыяльны акт пра арганізацыйнае аб’яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, стварэнне уніяцкай царквы[11][24]. У XIV—XVIII стагоддзях[21] у горадзе дзейнічалі і будавалі свае касцёлы і кляштары каталіцкія манаскія ордэны аўгусцінцаў, бернардзінцаў, бернардзінак, брыгітак, езуітаў, трынітарыяў, дамініканцаў[11][21]. Пры кляштарах адчыняліся школы[24].

У 1589 годзе створана Берасцейская эканомія[21].

У сярэдзіне XVII стагоддзя ў Берасці існавалі 14 цэхаў, якія аб’ядноўвалі майстроў 48 прафесій[11][21]. Горад быў месцам збору ваенных канфедэрацый у 1605 і 1612 гадоў[11][24]. З 1615 года ў горадзе з’явілася езуіцкая місія, з 1623 года пры езуіцкай рэзідэнцыі працавала школа, з 1633 года дзейнічаў езуіцкі калегіум[24], дзе вучыўся беларускі мысліцель, грамадска-палітычны дзеяч і педагог Казімір Лышчынскі[24]. У 1620 годзе пабудаваны касцёл і кляштар базыльян[24]. У 1696—1760 гадах пры калегіуме дзейнічаў тэатр[24].

Thumb
Эрык Дальберг. Аблога Берасця Літоўскага ў вайну Швецыі з Рэччу Паспалітай, 1657 год

У час антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў у 1648 годзе лагерам каля горада размясцілася апалчэнне[11], якое сабрала шляхта Берасцейскага павета супраць казакоў[11]. 5 (15) верасня таго ж года былі пакараны смерцю 17 гараджан, якіх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы паўстання. Сярод пакараных быў грамадскі і царкоўны дзеяч, ігумен Сімяонаўскага манастыра Афанасій Філіповіч. Калі да Берасця падышлі атрады казакоў, пасланых Багданам Хмяльніцкім на Беларусь, у горадзе пачалося паўстанне. Паўстанцы і казацка-сялянскія атрады разбілі вялікі атрад апалчэнцаў на чале з берасцейскім кашталянам К. Тышкевічам. У лістападзе — снежні 1648 года каля горада адбываліся баі паміж паўстанцамі і войскам (наёмнікамі і шляхтай) пад камандаваннем Я. Радзівіла. У пачатку 1649 года яго войска здолела захапіць Берасце; загінула каля 2 тысяч чалавек, горад быў моцна разбураны[11].

У 1653 годзе замак берасцейскі стаў месцам правядзення сойму Рэчы Паспалітай[11][24]. Берасце значна пацярпела таксама ў час Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў[11]. У 1657 годзе заняты і спалены шведскімі войскамі, вызвалены 20 жніўня 1658 года атрадам пад камандаваннем М. К. Радзівіла. У 1659 годзе адкрыты манетны двор[21], дзе ў 1664—1666 гадах чаканілі дробныя медныя манеты (барацінкі)[11]. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у студзені—чэрвені 1660 года заняты войскамі маскоўскага ваяводы І. А. Хаванскага[21], якія выразалі ў захопленым замку каля 1,7 тыс. чал.[28], а сам горад цалкам знішчылі[29]; у 1661 годзе — польска-літоўскімі войскамі[24]. У выніку ваенных дзеянняў колькасць «дымоў» скарацілася на 42 % — з 1500 да 869[11].

Thumb
Выгляд цэнтра Берасця з бастыённымі ўмацаваннямі ў XVII стагоддзі (фрагмент гравюры Э. Дальберга)
Умоўныя пазначэнні: A. CastellumЗамак; B. Templum IesuilarumКасцёл езуітаў; C. Templum ParochialeФарны касцёл; D. Templ. Graco-rumГрэка-каталіцкая царква; E. Templ. DominicanorumДамініканскі касцёл; F. Coenob. BernhardinorumКляштар бернардзінцаў; G. Synagogux IudcorumСінагога.

У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў праз Берасце праходзілі расійскія і шведскія войскі, былі створаны правіянцкія склады забеспячэння расійскай арміі[21]. У 1706 годзе горад Берасце захапілі і разрабавалі чужые войскі[11]. Разбураны горад Дэкрэтам караля вызвалены на 4 гады амаль ад усіх дзяржаўных павіннасцей[11][21]. Другая палова XVII стагоддзя і першая палова XVIII стагоддзя адзначаны эканамічным заняпадам горада, выкліканым войнамі[24]. Толькі ў другой палове XVIII стагоддзя пачалося ажыўленне гандлю і эканомікі горада, які паступова стаў галоўным рачным портам на Бугу, вывозілі збожжа, пяньку, лес і іншае[11]. Каля 1770 года падскарбій вялікі літоўскі Антоні Тызенгаўз заснаваў у Берасці суконную мануфактуру, у якой на момент закрыцця ў 1780 годзе працавалі 20 рабочых. У канцы XVIII стагоддзя горад налічваў 3,5 тысяч жыхароў. У 1792 годзе тут знаходзілася Генеральнасць (рэзідэнцыя кіраўнікоў) Таргавіцкай канфедэрацыі.

Thumb
Якуб Кубіцкі. Панарама Пясецкай вуліцы, 1823 год

З XVIII стагоддзя існавала Берасцейская грэка-каталіцкая епархія. У 1726 годзе створана Берасцейская рымска-каталіцкая епархія. У 1792 годзе у Берасці знаходзілася Таргавіцкай канфедэрацыі[21].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе горад далучаны да складу Расійскай імперыі, перайменаваны ў Брэст-Літоўск, абвешчаны павятовым горадам Слонімскай, потым з 1797[11] года ў Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерні[24]. У 1797 годзе 623 дамы, з іх 21 мураваны, суконная фабрыка, вінакурня. У 1811 годзе 3596 жыхароў[11].

Thumb
Герб Брэст-Літоўска ўзору 1845 года

З пачаткам вайны 1812 года горад стаў арэнай ваенных дзеянняў. Неаднаразова ён быў захоплены часцямі напалеонаўскай арміі. Вызвалены рускай арміяй 25 снежня 1812 года[24]. Вялікія страты гораду і яго жыхарам нанеслі пажары 1802, 1822, 1828, 1835 гадоў. У час пажару 1828 года згарэлі 220 пабудоў, у тым ліку уніяцкая царква, кляштар брыгітак, 150 крам[11]. У 1834 годзе ў Брэсце заснавана метэаралагічная станцыя[30].

Thumb
Марцін Залескі. Будаўніцтва крэпасці Брэст-Літоўск, 1846 год

Важнае ваенна-стратэгічнае размяшчэнне Брэст-Літоўска на захадзе Расіі абумовіла выбар яго месцам для будаўніцтва Брэсцкай крэпасці[24] як часткі сістэмы ўмацаванняў на задзе Расійскай імперыі[11]. Праект крэпасці распрацаваны рускім ваенным інжынерамі К. І. Оперманам, Н. М. Малецкім і А. І. Фельдманам (зацверджаны ў 1830 годзе)[24]; нагляд за будаўніцтвам ажыццяўлялі генерал І. І. Дэн, пазней генерал-фельдмаршал І. Ф. Паскевіч[11]. Першы камень будучай крэпасці закладзены 1 чэрвеня 1836 года, адкрыта 26 красавіка 1842 года[24]. Напачатку былі ўзведзены 4 часовыя ўмацаванні: Цэнтральнае ўмацаванне (Цытадэль) (на месцы былога вакольнага горада) і Валынскае (на месцы былога замка, пабудаванага ў XV стагоддзі з дрэва і каменю) Кобрынскае і Цярэспальскае перадмаставыя ўмацаванні[24]. Крэпасць знаходзілася на 4 астравах, утвораных рукавамі рэк Мухавец, Буг і сістэмай каналаў[11]. Пры будаўніцтве крэпасці былі пакінуты некаторыя пабудовы старога горада. У перабудаваных будынках кляштараў езуітаў, базыльян, бернардзінцаў размяшчаліся канцылярыя каменданта, афіцэрскае казіно, кадэцкі корпус (у 1841—1860)[11]. У 1833—1842 гадах вялася перабудова гэтых умацаванняў[24]. Жылая забудова горада перамясцілася за 2 км ад крэпасці, на 3 фарштаты: Кобрынскі, Валынскі, Забугскі[11]. У 1864 годзе па прапанове генерала Э. І. Татлебена пачалася першая рэканструкцыя крэпасці, у 1911—1914 гадах праведзена другая яе рэканструкцыя, у якой прымаў удзел Дз. М. Карбышаў[24].

Развіццё Брэста адбывалася пераважна на ўсход ад крэпасці, на месцы Кобрынскага фарштата. Рэгулярная планіровачная сетка вуліц утварала дробныя прамавугольныя або трапецападобныя кварталы[11]. У 1842 годзе з горадзе адкрыты кадэцкі корпус[24]. У 1845 годзе Брэст налічваў каля 18 тыс. жыхароў, быў зацверджаны яго новы герб: на мысе пры зліцці дзвюх рэк круг з сярэбраных шчытоў, над ім узвышаецца штандар крэпасці, у верхняй частцы гербавы знак Гродзенскай губерні — зубр. У 1846 годзе на Гандлёвай плошчы былі пабудаваны гандлёвыя рады, у 1856 годзе кафедральны Крыжаўзвіжанскі касцёл, у 1865 годзе Сімяонаўская царква. У 1860 годзе ў горадзе 6 плошчаў, 225 вуліц і завулкаў, у 1861 годзе — 20,9 тыс. жыхароў, 178 лавак, 27 заезных дамоў, карчма. У 1860-я гады працавалі 8 заводаў[24], 5 тытунёвых фабрык[11][24], 6 прадпрыемстваў па вырабе свечак, розныя майстэрні[11], 178 крам, 60 карчэм, 5 пастаялых і 2 заезныя дамы[24], з 1865 года мужчынская 4-класная прагімназія[11]. У канцы 1870-х гадоў дзейнічалі гарадское 4-класнае і царкоўна-прыходскае вучылішчы, прыватны пансіён для шляхетных дзяўчат, з 1874 года — прыватная бібліятэка, з 1885 года — музычна-драматычнае таварыства[24].

Пасля завяршэння будаўніцтва чыгунак, што звязвалі Брэст з Варшавай[ru] (1869), Масквой (1871), Кіевам[ru] (1873), Гомелем (1886), горад стаў буйным чыгуначным вузлом[24] (уключаў 5 станцый, 4 вакзалы, 5 лакаматыўных і 2 вагонныя дэпо, іншыя прадпрыемствы)[11]. У 1883—1886 гадах узведзены будынак Цэнтральнага чыгуначнага вакзала (архітэктары Я. Гарбуноў, В. Лорберг, Л. Нікалаі); з 1888 года ў будынку і на перонах мелася электрычнае асвятленне[11].

У 1895 годзе існавалі 12 бальнічных устаноў (на 713 ложкаў), 5 аптэк[11]. У 1897 годзе ў Брэсце 46 568 жыхароў[24] (з іх 45,5 % пісьменных)[11]. Першае рэвалюцыйнае выступленне рабочых адзначана ў 1873 годзе на цагельным заводзе[24].

Пачатак XX стагоддзя

У 1903—1904 гадах дзейнічалі 2 гімназіі. У 1904 годзе працавалі 75 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў (858 рабочых), 784 рамесныя майстэрні (2834 чал.). Працоўныя горада і яго жыхары актыўна ўдзельнічалі ў рэвалюцыі 1905—1907 гадоў[11]. У 1902—1906 гадах існавала Брэсцкая арганізацыя Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС у Літве), у канцы 1905 года ў горадзе аформілася Брэсцкая арганізацыя РСДРП. Гэтыя арганізацыі кіравалі падрыхтоўкай і правядзеннем забастовак, маніфестацый і інш. выступленняў працоўных горада і салдат крэпасці[11]. У 1905 годзе працоўныя горада правялі студзеньскую палітычную стачку, у тым жа годзе падтрымалі выступленні салідарнасці рабочых Беларусі з пралетарыятам Адэсы і Лодзі. Палітычную работу сярод салдат гарнізона вяла Брэсцкая ваенна-рэвалюцыйная арганізацыя РСДРП, якая ўзначаліла выступленні салдат 1905 і 1906 гадоў. У 1912 годзе ў горадзе створана праўдзісцкая група[24].

У Першую сусветную вайну Брэст-Літоўск 28 жніўня (8 верасня) 1915 года акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі[24]. Усё насельніцтва Брэста — хто пад уздзеяннем расійскай антынямецкай прапаганды, хто пад прымусам казакаў — вымушана было пакінуць горад і падацца ў глыб Расійскай імперыі. Чыгуначных вагонаў для эвакуацыі хапіла толькі на невялікую колькасць гараджанаў. Большасці ж брэсцкіх сем’яў, якія вымушаныя былі пакінуць свае дамы і нажытую гадамі маёмасць, давялося дабірацца ў цэнтральныя раёны імперыі на ўласных падводах і пешшу, многія на гэтым шляху загінулі ад голаду і хвароб[31].

Адступаючае расійскае войска мела загад падарваць фарты Брэсцкай крэпасці і масты, а сам горад — спаліць. Вельмі многія будынкі ў горадзе сапраўды былі зруйнаваны і спаленыя спецыяльнымі камандамі расійскай арміі[31]. За перыяд акупацыі (да канца 1918) у горадзе было спалена і разбурана 2500 будынкаў з 3670, узарвана частка ўмацаванняў крэпасці[11].

З 9 (22) снежня 1917 года менавіта ў будынках на тэрыторыі крэпасці праходзіла мірная канферэнцыя Савецкай Расіі і краін Чацвяртнога саюза[32], пасля перагавораў 3 сакавіка 1918 года ў будынку Белага палаца крэпасці быў падпісаны мірны дагавор[11].

4 сакавіка 1918 года ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі абвясціў горада сваёй часткай. Разам з тым, пасля абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, якое стала рэакцыяй беларусаў на Брэсцкі мір, што не ўлічваў інтарэсаў Беларусі, урад БНР абвясціў Брэст і ваколіцы тэрыторыяй беларускай дзяржавы. Тэрыторыя Палесся ад Брэста да Гомеля стала прадметам спрэчкі і перамоў паміж БНР і УНР[33]. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Брэст быў уключаны ў склад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, дзе стаў цэнтрам раёна[34]. Аднак на справе ўвесь гэты час, да лютага 1919 года, Брэст і ваколіцы знаходзіліся пад акупацыяй і поўным кантролем германскай арміі.

У пачатку студзеня 1919 года немцы пачалі эвакуіравацца з Брэст-Літоўска, эвакуацыя ішла на працягу месяца[35]. 9 лютага 1919 года польскія атрады з аператыўнай групы генерала А. Лістоўскага і ўланы ўвайшлі ў Брэст-Літоўск[35].

У складзе Польскай Рэспублікі

9 лютага 1919 года ў Брэст-Літоўск увайшлі польскія атрады Віленскай самаабароны пад камандаваннем ротмістра Ежы Дамброўскага[pl]. Палякі панеслі невялікія страты, здабыўшы значную колькасць нямецкай тэхнікі[36]. 10 лютага 1919 года Віленскі атрад польскіх войск аб’яднаўся з атрадам 9-й пяхотнай дывізіі генерала Антонія Лістоўскага[pl][36][37]. У сакавіку 1919 — жніўні 1920 гадоў пад кіраўніцтвам ЦК КП(б)ЛіБ у горадзе і наваколлі дзейнічалі Брэсцкі падпольны камітэт КП(б)ЛіБ (старшыня Я. Б. Быкін) і Брэсцкае камуністычнае падполле[11][24].

Thumb
Станіслаў Булак-Балаховіч з польскімі афіцэрамі ў Брэсце, 1920 год

26 лютага 1920 года было прынятае рашэнне перадыслакаваць у Брэст з Эстоніі Асобны атрад БНР пад камандаваннем генерала Станіслава Булак-Балаховіча. З 5 сакавіка цягнікамі з Дзвінску ў Брэст ген. С. Булак-Балаховіч змог перавесці толькі частку салдат свайго атрада, якія адмовіліся раззбройвацца[38]. Атрад генерала С. Булак-Балаховіча з некалькіх сотняў салдат быў размешчаны ў Брэсцкай крэпасці для падмацавання і перафарміравання і быў падпарадкаваны непасрэдна начальніку Польскай дзяржавы Юзафу Пілсудскаму.

1 жніўня 1920 года ў горад увайшлі часці Чырвонай Арміі, 19 жніўня 1920 года зноў заняты войскамі Польскай Рэспублікі[11][24].

Thumb
Герб Брэста-над-Бугам узору 1938 года, паводле выявы на пячатцы магістрата XVI ст.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Брэст-Літоўск у складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы, перайменаваны ў Брэст-над-Бугам і стаў цэнтрам Палескага ваяводства[24]. У 1921 годзе горад, цэнтр Брэсцкага павета, налічваў 1941 будынак, 29 460 жыхароў[11]. Тут працавалі чыгуначныя, швейныя, зброевая і механічныя майстэрні, тытуневая фабрыка, гарэлачны завод акцыянернага таварыства «Познань», піваварны завод «Карона», лесапільны завод, млын. Без расійскага рынку страцілі былое значэнне Дняпроўска-Бугскі канал і чыгуначны вузел. У 1920—1930 гадах дзейнічаў акруговы камітэт «Чырвонай дапамогі» — міжнароднай арганізацыі помачы барацьбітам рэвалюцыі (МАПР)[ru] Заходняй Беларусі. На працягу 1923—1938 гадоў дзейнічалі Брэсцкая акруговыя і гарадскія арганізацыі КПЗБ, КСМЗБ[24]; рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганізацыі: Беларуская сялянска-работніцкая грамада, клуб «Змаганне»; культурна-асветніцкая арганізацыя Таварыства беларускай школы[11]. У 1922—1925 гадах баставалі рабочыя друкарні, тытунёвай фабрыкі, лесапільнага завода, чыгуначнікі, швейнікі і інш[24]. 21 лютага 1926 года адбылася дэманстрацыя беспрацоўных[11].

У студзені 1927 года ў Брэсце адбыўся суд, арганізаваны польскімі ўладамі, над групай дзеячаў КПЗБ, у т.л. В. З. Харужай, З. Ф. Паплаўскім[24]. У 1928—1930 гадах адбыліся выступленні рабочых лесапільных прадпрыемстваў, чыгуначнікаў[11].

У 1925 годзе пабудавана электрастанцыя. У 1929 годзе пражывалі 37 684 жыхары, дзейнічалі 2 бібліятэкі (гарадская і настаўніцкая), 2 кінатэатры, 19 школ (з іх 7 пачатковых, 7 прыватных, сярэдняя тэхнічная, гандлёвая, гарадская кваліфікацыйная, 2 рамесныя), 7 гімназій (у т.л. 1 дзяржаўная, 3 прыватныя польскія, 2 прыватныя яўрэйская, 1 прыватная руская), 3 бальніцы (гарадская на 60 ложкаў, чыгуначная на 150 ложкаў, яўрэйская на 90 ложкаў), некалькі прыватных лячэбніц.

21 чэрвеня 1929 года і 29 лістапада 1933 года да гарадской гміны Брэста былі далучаны часткі гмін Косічы[pl] і Камяніцы Жыравецкай[pl][39][40]. Сярод іншых у 1929 годзе ў межы горада былі ўключаны Граеўская Слабодка (іншая назва Граеўка), Кіеўская Слабодка (іншая назва Кіеўка), в. Шпановічы[11]. 1 снежня 1933 года далучана таксама частка гміны Кабыляны[pl][41].

У 1936 годзе ў горадзе 18 школ, 5 гімназій, 3 кінатэатры, бібліятэка. У 1937 годзе 51,2 тыс. жыхароў[24].

У Другой сусветнай вайне

Thumb
Танкі Рэно FT-17[ru] блакуюць Паўночную браму крэпасці, 1939 год

1 верасня 1939 года нацысцкая Германія напала на Польшчу, 14 верасня захапіла Брэст (акрамя крэпасці)[24]. У час абароны Брэсцкай крэпасці палякі за тры дні адбілі 7 атак нямецкіх атак, пры гэтым людзкія страты з боку абаронцаў склалі каля 40 %. Познім вечарам 17 верасня і ноччу з Цытадэлі выйшла большасць абаронцаў у напрамку Кодня, для прыкрыцця асноўных сіл у крэпасці засталіся добраахвотнікі. Толькі 18 верасня немцы з боку Цярэспаля ўвайшлі ў Цытадэль[42].

Thumb
Урачыстая перадача Брэст-Літоўска і Брэсцкай крэпасці савецкаму боку 22 верасня 1939 года. На трыбуне — нямецкі генерал Гайнц Гудэрыян і савецкі камандзір брыгады Сямён Крывашэін.

17 верасня 1939 года Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу[24]. 20 верасня перадавыя часткі 29-й лёгкатанкавай брыгады 4-й арміі пад камандаваннем Сямёна Крывашэіна падышлі да Брэста. У горад была накіравана разведка, а ў штаб 29-й брыгады прыбыла нямецкая дэлегацыя[42]. Паводле савецка-нямецкага пратакола аб усталяванні дэмаркацыйнай лініі на тэрыторыі былой Польскай дзяржавы, падпісанага 21 верасня 1939 года прадстаўнікамі савецкага і нямецкага камандаванняў, горад адыходзіў да СССР. 22 верасня адбылася афіцыйная працэдура перадачы Брэст-Літоўска і Брэсцкай крэпасці савецкаму боку, у час якой па цэнтральнай вуліцы ўрачыстым маршам прайшлі нямецкія і савецкія падраздзяленні[43][44][45][46], пасля чаго ў цэнтр горада ўвайшлі падраздзяленні Чырвонай арміі[24][42].

З 4 снежня 1939 года — цэнтр Брэсцкай вобласці, з 15 студзеня 1940 года — аднайменнага раёна[11]. На 1 верасня 1940 года[24] ў горадзе 24 прамысловыя прадпрыемствы[11], 17 школ, 2 тэхнікумы, 3 вучылішчы, Рускі драматычны тэатр, 68,8 тыс. жыхароў[24].

У Вялікую Айчынную вайну Брэст у ліку першых прыняў на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 22 чэрвеня 1941 года быў захоплены. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці савецкімі воінамі доўжылася да канца ліпеня 1941 года[11]. Гітлераўцы ўстанавілі ў горадзе жорсткі акупацыйны рэжым[24]. Яны стварылі ў горадзе 4 канцлагеры з 8 аддзяленнямі і філіяламі[11], знішчылі звыш 40 тысяч чалавек (у вобласці больш за 83,9 тыс. чал.), зруйнавалі ўсе прадпрыемствы і культурна-асветныя ўстановы, 48,7 % жыллёвага фонду[24].

З пачаткам нямецкай акупацыі Брэст некалькі разоў мяняла сваю адміністрацыйную прыналежнасць. На пачатку акупацыі 1 жніўня 1941 года Брэст і ўся тагачасная Брэсцкая вобласць БССР, як і Беластоцкая вобласць, былі далучаны да Усходняй Прусіі і ўваходзілі ў склад Беластоцкай акругі[47]. Але ўжо 1 верасня 1941 года тэрыторыю Беларускага Палесся (Брэсцкая, Пінская і Палеская вобласці) разам Брэстам далучылі да Рэйхскамісарыята «Украіна». Генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ лічыў памылкай уключэнне поўдня Беларусі ў склад Рэйхскамісарыята «Украіна» і на нарадзе гебітскамісараў у Мінску ў красавіку 1943 года выказваў сваю нязгоду з перадачай апошняму «значнай часткі тэрыторыі Паўднёвай Беларусі», а таму прапаноўваў рэйхскамісару Украіны Эрыху Коху перанесці лінію падзелу да «пінскіх балот». Аднак гэта пытанне вырашала кіраўніцтва іншых устаноў Трэцяга Рэйху, у першую чаргу Галоўнае камандаванне сухапутных войскаў і кіраўніцтва міністэрства па занятых усходніх тэрыторыях. Менавіта рэйхсміністр Альфрэд Розенберг вызначыў мяжу паміж Украінай і Беларуссю на поўнач ад Прыпяці, бо такі падзел, хоць і не адпавядаў інтарэсам ваеннага кіраўніцтва, але забяспечваў Рэйхскамісарыят «Украіна» лесам і дрэваматэрыяламі, а таксама ствараліся ўмовы для выкарыстання сістэмы каналаў Прыпяці і чыгункі Брэст — Гомель[48].

1 верасня 1941 года а 12-й гадзіне дня была афіцыйна створана Генеральная акруга «Брэст-Літоўск» (ням.: Generalbezirk Brest-Litowsk)[49]. Месцазнаходжаннем генеральнага камісарыяту быў Брэст-Літоўск. На працягу восені 1941 года тут утварыліся кіруемыя органы новай грамадзянскай адміністрацыі — гебітскамісарыяту (акругі) ў Брэст-Літоўску. 1 студзеня 1942 года адбылося перайменаванне Генеральнай акругі «Брэст-Літоўск» у Генеральную акругу «Валынь-Падолле». Аднак да 19 чэрвеня 1942 года адміністрацыйны цэнтр акругі яшчэ знаходзіўся ў Брэст-Літоўску, пасля чаго яго перанеслі ў Луцк. 8 верасня 1942 года Брэсцкі гарадскі (ням.: Kreisgebiet Brest-Litowsk-Stadt) і Брэсцкі сельскі гебіт (ням.: Kreisgebiet Brest-Litowsk-Land) аб’ядналі ў адзін новы Брэсцкі гебіт (ням.: Kreisgebiet Brest Litowsk). У лютым 1944 года тэрыторыю Брэсцкага гебіта (а таксама Кобрынскага і Пінскага гебітаў) з Генеральнай акругі «Валынь-Падолле» перадалі ў склад Генеральнай акругі «Беларусь», якая ўваходзіла ў склад Рэйхскамісарыята «Остланд»[50].

У Брэсце дзейнічалі абласная і гарадская антыфашысцкія арганізацыі, патрыятычнае падполле, камсамольска-маладзёжнае падполле, падпольны абком КП(б)Б, партызанскае злучэнне, падпольны гаркам КП(б)Б, ЛКСМБ, у кантакце з якімі працавалі падпольныя камсамольскія органы. З мая 1942 года дзейнічала падпольная друкарня, выдаваліся падпісныя газеты «За Родину» і «Заря». Горад вызвалены 28 ліпеня 1944 года ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі[24] войскамі 1-га Беларускага фронту.

Пасляваеннае развіццё

Пасля вызвалення горад паступова адрадзіўся і вырас у буйны прамысловы і культурны цэнтр Беларусі[11].

8 мая 1965 года Брэсцкай крэпасці было нададзена ганаровае званне крэпасць-герой, з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». У 1969—1971 гадах на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ўтварыўся мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

У пасляваенны перыяд у межы горада ўвайшлі навакольныя вёскі: Адамкова, Бярозаўка 1-я, Бярозаўка-2-я (усе 1958), Бярозаўка (1968), Валынка (у 1921—1939 гадах называлася Траўгутава), Вулька-Падгародска, Гузні (абедзве 1968), Дуброўка (1979), Кавалёва (1958), Кацельня-Падгародская (1968), Кацінбор (1979), Крушына (1968), Лысая Гара (1958), Пугачова (1979), Рэчыца, Трышын (абедзве 1968); Паўднёвы пасёлак (1958)[11].

Сучаснасць

З 1990 года Брэст — адзін з шасці абласных цэнтраў незалежнай Беларусі. Тут размясціліся Генеральныя консульствы Рэспублікі Польшча, Расійскай Федэрацыі і Украіны (закрыта з сакавіка 2022 года). З 1991 года працуе мытня «Заходні Буг». У 1996 годзе ўтварылася свабодная эканамічная зона «Брэст».

Са студзеня 2018 года ў горадзе праходзілі пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Брэст стаў адным з цэнтраў пратэстаў 2020—2021 гадоў[51]. 10 жніўня 2020 года тут праходзілі сутыкненні супрацоўнікаў АМАП з пратэстоўцамі, у час якіх карнікі ўжывалі светлашумавыя шашкі. 11 жніўня ў Брэсце быў паранены ўдзельнік пратэстаў Генадзь Шутаў. Яго ў крытычным стане перавялі ў шпіталь Міністэрства абароны, дзе 19 жніўня ён памёр[52]. 16 жніўня 2020 года ў Брэсце прайшоў Марш за свабоду  (бел. (тар.)).

Remove ads

Архітэктура

Ужо ў 1945 годзе ў адпаведнасці з рашэннем Савета Міністраў БССР пачаліся работы па генеральным плане аднаўлення і рэканструкцыі Брэста. Распрацоўка яго вялася супрацоўнікамі інстытута «Белдзяржпраект» і была завершана ў 1948 годзе (план удакладняўся і карэкціраваўся архітэктарам Г. А. Парсаданавым да 1953 года). Генеральны план вызначаў напрамак развіцця горада на 2 пасляваенныя дзесяцігоддзі і прадугледжваў удасканаленне планіровачнай структуры горада, разбіваў усю тэрыторыю Брэста на планіровачныя раёны, якія, у сваю чаргу, дзяліліся на прамысловыя і жылыя раёны, мікрараёны. Горад развіваўся ва ўсходнім (раёны Кіеўка і Усходні), паўночным (Адамкава — Рэчыца — Граеўка) і часткова паўднёвых напрамках. Прадугледжвалася аднаўленне, рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтра горада і галоўных магістралей — вул. Леніна (звязвала Прывакзальную плошчу з набярэжнай р. Мухавец) і вул. Маскоўскай (пачыналася каля Брэсцкай крэпасці і пераходзіла ў шашу Брэст—Масква). Забудоўвалася плошча Леніна як адміністрацыйна-грамадскі цэнтр Брэста. У цэнтры ўзводзіліся 4—5-і павярховыя дамы (архітэктары А. Сувораў, З. Леўчанка); рэканструяваны чыгуначны вакзал (1956), пабудаваны універмаг (1955), гасцініца «Буг» (1958)[11].

Згодна з новым генеральным планам развіцця Брэста, які быў зацверджаны Саветам Міністраў БССР у 1965 годзе (распрацаваны ў інстытуце «Белдзяржпраект», архітэктары Ю. Глінка, Я. Ліневіч, А. Гарбачоў), далейшае развіццё горада адбывалася ва ўсходнім напрамку: ствараўся ўсходні прамысловы вузел, вялося будаўніцтва буйнейшага раёна Усход, які ўключае 7 мікрараёнаў і грамадскі цэнтр. Спрыяльным для прамысловага і жыллёвага будаўніцтва па генеральным плане з’яўляўся і паўднёвы напрамак. У 1976 годзе план быў скарэкціраваны да 2000 года ў Мінскім філіяле Цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва (архітэктары Г. Булдаў, Р. Арцёмчык). У 1970-я гады пачалося асваенне зямель пад жылую забудову ў паўднёвым напрамку (левабярэжная частка р. Мухавец). Паўднёвы жылы раён разлічаны на 70—80 тыс. жыхароў і складаецца з 6 мікрараёнаў. У пачатку 1970-х гадоў у Брэсце сфарміравалася 6 раёнаў, дзе вялося будаўніцтва жылля: паўднёвы, цэнтральны, усходні, Граеўскі, Адамкова—Рэчыца і раён Камянецкай шашы. Паводле праекта планіроўкі цэнтра Брэста 1968 года (архітэктары В. Анікір, Г. Трушнікава) фарміруецца ансамбль грамадскіх будынкаў у раёне плошчы Леніна, рэканструюцца вуліцы Леніна і Савецкая, забудоўваецца Маскоўская вуліца[11].

У 1985 годзе ў Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце горадабудаўніцтва распрацаваны праект рэгенерацыі гістарычнай часткі Брэста, які прадугледжваў захаванне планіроўкі, што склалася гістарычна, як помніка горадабудаўніцтва. Гэты праект стаў першым вопытам у серыі праектаў рэгенерацыі гістарычных гарадоў Беларусі. У сувязі з будаўніцтвам прадпрыемстваў паўднёвага прамысловага вузла ў 1980-я гады асвойваецца новы раён горада — паўднёва-ўсходні (з 1983 года забудоўваецца мікрараён Паўднёвы Усход-3; архітэктары Карват, М. Козік). У паўднёвым прамысловым вузле размешчана машына-будаўнічае аб’яднанне[11].

У 1992 годзе БелНДІПгорадабудаўніцтва распрацаваў чарговы ген. план развіцця Брэста (галоўны архітэктар А. Зайцава), які прапануе канцэпцыю комплекснага развіцця горада. Адметнай асаблівасцю праекта з’яўляецца сацыяльная накіраванасць горадабудаўнічых рашэнняў. У ім больш поўна ўлічана інтэграцыя паміж горадам і сумежнымі з ім тэрыторямі. Умовы планіровачнага развіцця дазваляюць пашырэнне горада ў паўночным і паўднёвым напрамках. Асноўнае жыллёвае будаўніцтва весці на тэрыторыях, якія прымыкаюць да вул. Паркавай і працягу бульвара Шаўчэнкі ў паўднёвай частцы горада, да вул. Лейтэнанта Рабцава ў паўночнай частцы, а таксама да вуліцы Піянерскай у раёне Бярозаўкі. Актыўнаму асваенню належыць тэрыторыя, абмежаваная вул. Маскоўскай і р. Мухавец[11].

Remove ads

Геаграфія

Клімат

Метэаназіранні ў Брэсце вядуцца з 1834 года[53]. Клімат у раёне горада — умерана кантынентальны[53]. З-за ўплыву марскіх паветраных мас характэрна мяккая зіма і ўмерана цёплае лета. Цыклоны, якія з’яўляюцца прычынай гэтага, перамяшчаюцца з Атлантычнага акіяна з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпература студзеня −2,6 °C, ліпеня +19,3 °C. Гадавая колькасць ападкаў 609 мм. Сярэднегадавая тэмпература паветра ў Брэсце складае +8,2 °C, сярэднегадавая хуткасць ветру — 2,6 м/с, сярэднегадавая вільготнасць паветра — 76 %. Вегетацыйны перыяд доўжыцца 214 сутак[54].

У годзе ў сярэднім 160 дзён ідзе дождж, 68 дзён — снег. Туманы назіраюцца на працягу 33 дзён, навальніцы — 27 дзён[55].

Больш інфармацыі Клімат Брэста (норма 1981-2010), Паказчык ...
Больш інфармацыі Клімат Брэста за перыяд 2012—2022 гадоў, Паказчык ...

Паводле фізіка-геаграфічнага раянавання, горад размешчаны на Высокаўскай раўніне ў межах заходняй часткі Беларускага Палесся — Брэсцкім Палессі[56].

Экалогія

Ад стацыянарных крыніц, размешчаных у горадзе, у атмасферу паступае 3,2 тыс. тон забруджвальных рэчываў, высокая доля выкідаў ад транспарту (для Брэсцкай вобласці дасягае 87 % ад усіх выкідаў)[56].

Гідраграфія

Гідраграфічная сітуацыя вызначаецца ракой Буг, якая праходзіць на паўднёва-заходняй ускраіне горада і Мухавец, які ўпадае ў яе і перасякае горад з усходу на захад. У межах горада рака Мухавец утварае шматлікія затокі, старыцы і выспы. У забудаванай частцы горада размешчана некалькі невялікіх сажалак. У поймах рэк развіта сістэма меліярацыйных каналаў, прымеркаваных пераважна да паўднёвай ускраіны[56].

Рэльеф

Рэльеф мясцовасці, на якой размясціўся горад, вызначаецца размяшчэннем у межах Высокаўскай раўніны, а таксама далінамі рэк. Даліны рэк у межах горада шырокія, у раёне Брэсцкай крэпасці яны злучаюцца[56].

Глебы

Паводле глебава-геаграфічнага раянавання, тэрыторыя Брэста адносіцца да Брэсцка-Драгічынска-Іванаўскага раёна. Натуральнае глебавае покрыва ў забудаванай частцы горада моцна змененае, на прысядзібных участках акультураны. Захаваныя на адкрытых прасторах (у лясах, лесапарках, водна-зялёнай сістэме) натуральныя глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, слабаглеяватыя на супесках, сустракаюцца дзярнова-глеяватыя і глеевыя на суглінках, супесках і пясках, а таксама тарфяна-балотныя (у поймах рэк)[56].

Клімат

Паводле клімату Брэст размешчаны ў Паўднёвай агракліматычнай вобласці. Сума тэмператур паветра вышэй за +10 °C перавышае 2400 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня +18,0—18,5 °C, студзеня −4,5 °C. Абсалютны мінімум тэмпературы набліжаецца да —36 °C. За год выпадае менш за 600 мм ападкаў. Перыяд вегетацыі раслін складае 198—204 дні. Горад адносіцца да Паўднёвага раёна інтрадукцыі[56].

У складзе гарадскіх зямель Брэста лясныя масівы і дрэвава-хмызняковая расліннасць займаюць 20,2 %, ворныя землі — 12,2, землі пад воднымі аб’ектамі, лугамі і балотамі — 5, 5,2 і 1,7 % адпаведна, пад забудовай, дарогамі і камунікацыямі — 28,5 %[56]

Флора

Фізіка-геаграфічныя і глебава-кліматычныя ўмовы вызначылі асаблівасці натуральнай расліннасці, што расце на тэрыторыі горада, якая прадстаўлена лясамі, размешчанымі на паўночным усходзе, паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе горада, а таксама поймавымі лугамі і дрэвава-хмызняковай расліннасцю[56].

Лясы Брэста прымеркаваны да падзоны шырокалісцева-іглічных лясоў, размешчаны ў межах Бугска-Палескай геабатанічнай акругі, Бугска-Прыпяцкага лесарасліннага раёна[56].

Лугі прадстаўлены мурожнымі на незабудаваных участках у міжрэччах і надабалонных тэрасах і поймавымі — у далінах рэк Мухавец і Буг. На гарадской тэрыторыі яны досыць моцна антрапагенна ператвораны ў час добраўпарадкавання[56].

Ландшафтна-рэкрэацыйны комплекс

У горадзе маецца (2010) 5 паркаў (140,2 га), 13 сквераў (23,3 га), 6 бульвары (15,1 га), 1 сад (0,4 га), 7 азелянёных тэрыторый грамадскіх цэнтраў (12,0 га), водна-зялёная сістэма (499,5 га), 4 гарадскія пляжы (9,8 га), 7 асабліва ахоўных тэрыторый (70,1 га), а таксама гарадскія лясы, лесапаркі і іншыя азелянённыя тэрыторыі (1282,0 га)[57].

Ландшафтна-рэкрэацыйны комплекс Брэста складаецца як з добраўпарадкаваных тэрыторый: паркаў (з улікам Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць» — 117,3 га), сквераў (74,7 га), бульвараў (39,1 га), азелянёных тэрыторый водна-зялёнай сістэмы (107 га з улікам тэрыторый, якія прылягаюць да вяслярнага канала), так і рэкрэацыйных лясоў, якія займаюць амаль 80 % у структуры комплексу[56].

Станам на 2019 год у горадзе маецца 9 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, сярод якіх біялагічныя заказнікі мясцовага значэння Барбастэла (6,61 га) і Брэсцкі (66,71 га), батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння елкі звычайныя змеепадобнай формы «Брэсцкія», помнікі прыроды мясовага значэння бук лясны, вішня птушыная, дуб чарэшчаты, плюшч звычайны, тарфянік Дуброўка, Брэсцкая крынічная струга[58].

Узровень азелянення горада складае 21,4 %, што значна ніжэй за норму (40 %), забяспечанасць насаджэннямі агульнага карыстання — 76,6 м²/чал. пры норме для буйных гарадоў 10—11 м²/чал.[59].

Размяшчэнне аб’ектаў агульнага карыстання ландшафтна-рэкрэацыйнага комплексу Брэста арганізавана неадпаведна месцам лакалізацыі рэкрэацыйнага попыту. У цэнтры горада забяспечанасць насельніцтва аптымальная, на некаторых участках вышэй за існую норму. На перыферыі горада, у тым ліку і ў раёнах высакашчыльнай шматкватэрнай забудовы, дзе пражывае значная частка гараджан, адзначаецца іх дэфіцыт. Найбольшы дэфіцыт — на ўчастках, ізаляваных ад аб’ектаў рэкрэацыі прамысловымі зонамі, спецтэрыторыямі, чыгункай, г. з. у граніцах вуліц Фартэчнай, Кіжаватава, Чыгуначнай, на паўночным захадзе Брэста. Пры ўліку лясоў і рэзервовых азелянёных тэрыторый сітуацыя некалькі змяняецца ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Аднак у яго паўночна-заходняй частцы на ўчастках жылой забудовы, якія акружаны прамзонамі, спецтэрыторыямі, чыгункай і характарызуюцца адсутнасцю добраўпарадкаваных рэкрэацыйных аб’ектаў, а таксама рэзерву для іх стварэння, дэфіцыт захаваецца[56].

Флора і фаўна

Паводле папярэдніх дадзеных у межах горада насяляюць і растуць больш за 40 ахоўных відаў (у тым ліку 24 віды раслін і каля 20 відаў пазваночных жывёл). Такія лічбы ідуць побач з колькасцю ахоўных відаў на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях[60]

Раёны горада

Падзяляецца на 2 раёны — Ленінскі і Маскоўскі.

Мікрараёны: Адамкова, Бярозаўка, Валынка, Вулька, Вычулкі, Гершоны, Граеўка, Дуброўка, Новыя Задворцы, Старыя Задворцы, Кіеўка, Кавалёва, Кацін Бор, Лысая Гара, Паўднёвы, Плоска, Пугачова, Рэчыца, Трышын, Усход.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва Брэста на 1 студзеня 2020 года склала 339 700 чалавек. Брэст — найбуйнейшы горад Брэсцкай вобласці і шосты па колькасці насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь пасля Мінска, Гомеля, Віцебска, Магілёва і Гродна. За 1959—2019 гады колькасць насельніцтва горада вырасла амаль у 5 разоў[61].

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Эканоміка

Брэст — буйны прамысловы цэнтр Беларусі, пры гэтым 70 % усёй прамысловасці горада — перапрацоўчыя прадпрыемствы (2021 г.)[83].

У 1996 годзе створана свабодная эканамічная зона «Брэст»[84].

Прамысловасць

Найбуйнейшыя прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі: Брэсцкі электратэхнічны завод, «Брэстгазаапарат», Брэсцкі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, Брэсцкі машынабудаўнічы завод, Брэсцкі электралямпавы завод і інш.

Вядучыя прадпрыемствы харчовай галіны прамысловасці: Брэсцкі лікёра-гарэлкавы завод «Белалка», «Савушкін прадукт», мясакамбінат, СП «Санта Брэмар» і іншыя.

З галін лёгкай прамысловасці развіты трыкатажная (Брэсцкі панчошны камбінат), вытворчасць дываноў і дывановых вырабаў (Брэсцкі філіял ААТ «Віцебскія дываны») і інш.

Дзейнічаюць прадпрыемствы і іншых галін прамысловасці.

Турызм

Брэст — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння.

Гасцініцы «Беларусь», «Брэст-Інтурыст», «Буг» і іншыя[84].

У межах горада находзяцца 4 ведамасных санаторыя-прафілакторыя, у т.л. РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Remove ads

Транспарт

Thumb
Брэсцкі чыгуначны вакзал

Вузел аўтамабільных дарог і чыгунак у напрамку на Баранавічы, Лунінец, Ковель, Беласток, Варшаву. На тэрыторыі горада 3 памежных пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

За 3,5 км на ўсход ад Брэста знаходзіцца Аэрапорт Брэст (міжнародны код — BQT), які быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. У 1986 годзе Брэсцкаму аэрапорту нададзены статус міжнароднага, магчымая колькасць пасажыраў складае 400 чалавек за гадзіну.

У лютым 1947 года з’явіўся гарадскі аўтобус і таксі, у 1969 годзе — маршрутнае таксі, у 1981 годзе — тралейбусы[85].

У 1940 годзе заснаваны Брэсцкі рачны порт.

Remove ads

Культура

Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой з музеем Брэсцкай крэпасці-героя (Пабудова мемарыялу ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам народнага архітэктара СССР У. А. Караля, урачыстае адкрыццё адбылося 25 верасня 1971 года), Брэсцкі абласны краязнаўчы музей з філіялам — археалагічным музеем «Бярэсце», Брэсцкі чыгуначны музей, Музей гісторыі горада Брэста, Брэсцкі музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», музей прыроды, музей авіацыі і касманаўтыкі (у мікрараёне Усход)

У Брэсце дзейнічае Брэсцкі тэатр драмы, Брэсцкі абласны тэатр лялек, Брэсцкая абласная філармонія, 2 кінатэатры і інш. У рэпертуары Брэсцкага лялечнага тэатра сёння каля 30 дзіцячых і сямейных спектакляў. Праводзяцца фестывалі: міжнародны класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», «Беларуская музычная восень», гарадскія «Залатая восень», «Брэсцкі баль», міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» і фестываль беларускага нацыянальнага кіно.

Працуе Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага.

Штогод у Брэсце праводзіцца амаль 2 тыс. мерапрыемстваў, у тым ліку міжнародныя і рэспубліканскія. У горадзе працуюць два прафесійныя тэатры, філармонія, 12 дамоў культуры, 85 бібліятэк. У 2014 годзе Брэст атрымаў статус «Горад, дружалюбны дзецям». У 2015 годзе Брэст з’яўляўся культурнай сталіцай Беларусі.

Remove ads

Адукацыя

32 агульнаадукацыйныя школы, 6 гімназій, 2 ліцэі.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:

Сярэднія спецыяльныя ўстановы:

У адукацыйных установах горада працуе 18 музеяў розных профіляў: гісторыка-краязнаўчыя, этнаграфічныя, ваеннай славы, мемарыяльныя, у тым ліку музей Баявой Славы гімназіі № 1, музей «Хлапчукі несмяротнага Брэста» паста Памяці ля Вечнага агню мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», краяназнаўчы музей «Амістад» гімназіі № 5.

Спорт

Буйныя спартыўныя збудаванні — спартыўны комплекс «Брэсцкі», Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж, Брэсцкі лядовы палац спорту, картынг-стадыён і інш.

У горадзе дзейнічаюць 18 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. У мікрараёне Кіеўка размешчаны стадыён «Лакаматыў». У абласным спартыўным комплексе «Брэсцкі» адбываюцца трэніроўкі і гульні футбольнага клуба Дынама Брэст.

СМІ

Газеты

  • «Брестский вестник»
  • «Вечерний Брест»
  • «Заря»
  • «Духовный вестник»

Радыё

Тэлебачанне

  • Брэсцкая тэлерадыёкампанія (ТРК-Брэст)
  • «Буг-ТВ» (камерцыйны канал)

Славутасці

Thumb
Вуліца Савецкая, студзень-2017. Адна з вуліц у цэнтральнай часцы горада. Пешаходная.

Брэсцкая крэпасць

  • Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»: галоўны ўваход, галоўны манумент, пад’езды і плошчы, плошча Цырыманіялаў, тэрасы-трыбуны, трох’ярусныя пахаванні (некропаль), скульптурная кампазіцыя «Смага», штык-абеліск (1971), заходняя ўскраіна горада — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 111Г000004шыфр 111Г000004
  • Комплекс фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці (1836—1842 гады, 1911—1914 гады), заходняя ўскраіна горада — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 110Г000707шыфр 110Г000707:
    • Цытадэль — абарончая казарма, руіны Белага палаца, Інжынернага ўпраўлення, Арсенала, казармы пагранічнікаў, фундамент сталовай каманднага складу — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 111Г000724шыфр 111Г000724
    • Валынскае ўмацаванне — 2 бастыённыя франты з 2 равелінамі знешняй агароджы, руіны ўпраўлення Брэсцкага ваеннага шпіталя № 2396 (былы кляштар бернардзінак), крапасны будынак, каземаціраваны рэдзюіт, 12 казематаў, парахавы склеп, 2 доты 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 111Г000725шыфр 111Г000725
    • Кобрынскае ўмацаванне — знешняя агароджа з 4 бастыённымі франтамі і 3 равелінамі, расходнымі парахавымі склепамі, казематамі, паўночнай і паўночна-заходняй брамамі, 3 надроўныя капаніры, 20 казематаў ценальнага фронту, 12 казематаў І бастыённага фронту з патэрнай да капаніра, 12 казематаў II бастыённага фронту, 20 казематаў бастыёна, усходні і заходні рэдуты, 3 парахавыя склепы, асобная каземаціраваная артылерыйская батарэя, скляпеністая артылерыйская лабараторыя, 2 двухпавярховыя казармы 125-га стралковага палка, дот 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 111Г000726шыфр 111Г000726
      • форт «А», мікрараён Казловічы
      • абарончая казарма «А — Б», мікрараён Казловічы
      • парахавы склеп «Ж — З», мікрараён Гершоны
      • парахавы склеп № 4, мікрараён Аркадзія
      • абарончая казарма «Ж — З», мікрараён Гершоны
      • форт «3», мікрараён Дуброўка
      • абарончая казарма «Б — В», мікрараён Гершоны
    • абарончыя збудаванні (форт № 5) з тэрыторыяй у межах 10 м ад рова — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000077шыфр 112Г000077
      • форт «Граф Берг», вул. Шасэйная
      • форт «1», мікрараён Казловічы
      • форт «8», вул. Беларуская
      • парахавы склеп № 2, вул. Асіпенкі, 11/1
      • парахавы склеп № 3, вул. Луцкая

Сакральная архітэктура

Помнікі савецкага часу

Помнікі часоў II Рэчы Паспалітай (1918—1939)

Архітэктура часоў Расійскай імперыі

Археалагічныя славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads