Даніэль Бруль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніэль Сесар Марцін Бруль Гансалес Дамінга (катал.: Daniel César Martín Brühl González Domingo; нар. 16 чэрвеня 1978, Барселона, Каталонія, Іспанія), больш вядомы як Даніэль Бруль (ням.: Daniel Brühl) — нямецкі акцёр.
Remove ads
Remove ads
Дзяцінства
Даніэль нарадзіўся ў Барселоне, Каталонія (Іспанія), у сям'і нямецкага рэжысёра Хана Бруля і яго жонкі, настаўніцы з Каталоніі.
Неўзабаве пасля яго нараджэння сям'я пераехала ў Кёльн, Германія, дзе ён і вырас. Паколькі нарадзіўся ў інтэрнацыянальнай сям'і, свабодна размаўляе на іспанскай, нямецкай, французскай, англійскай мовах, таксама валодае і каталонскай.
Кар'ера

Даніэль пачаў сваю акцёрскую кар'еру ў юным узросце, але глабальны прарыў адбыўся ў 2003 годзе пасля выхаду фільма «Гуд бай, Ленін!», у якім ён згуляў галоўную ролю Алекса Кернера. За гэту ролю ён атрымаў узнагароду Еўрапейскай Кінаакадэміі як лепшы акцёр.
У 2004 годзе ўпершыню паспрабаваў сябе ў англамоўным фільме «Дамы ў ліловым», згуляўшы разам з такімі легендамі брытанскага кінематографа, як Джудзі Дэнч і Мэгі Сміт. У гэтым жа годзе атрымаў узнагароду за лепшую акцёрскую працу (выбар аўдыторыі) за фільм «Навошта думкі пра каханне?», і адначасова намінаваны на аналагічную намінацыю за фільм «Выхавальнікі».
У 2006 годзе быў у журы Канскага Кінафестывалю.
У верасні 2006 года ў Іспаніі выйшаў фільм «Сальвадор», адзначаны на фестывалі ў Канах. У гэтай працы Даніэль Бруль згуляў галоўную ролю — Сальвадора, каталонскага анархіста ў часы рэжыму Франка.
Новыя працы Даніэля складаюцца з англійска-расійскі фільм «Па этапе», дзе ён гуляе маладога нацыста.
У чэрвені 2006 ён здымаўся ў фільме «2 дні ў Парыжы», рамантычнай камедыі, знятай французскай актрысай Жулі Дэльпі, якая таксама здымаецца ў гэтай карціне.
Даніэлю Брулю паступае мноства прапаноў ад розных рэжысёраў. Скончаны здымкі фільма «Крабат», заснаваным на вядомай дзіцячай кнізе, дзе ён выконвае ролю Тонды. Гэта праца пабачыла свет у Германіі ў самым пачатку 2008 года.
Remove ads
Фільмаграфія
Зноскі
- Daniel Brühl // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Daniel Brühl // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #129255335 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #129255335 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 сакавіка 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads