Данііл (Патрыярх Румынскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Данііл (Патрыярх Румынскі)
Remove ads

Патрыярх Данііл (нар. 22 ліпеня 1951, Румынія) — мітрапаліт Малдовы і Букавіны, кіраўнік Румынскай Праваслаўнай Царквы.

Remove ads

Біяграфія

У 1970—1974 гадах вучыўся ў Багаслоўскім інстытуце ў Сібіу, пасля быў накіраваны на Тэалагічны факультэт Страсбургкага універсітэта, а потым на Тэалагічны факультэт у швейцарскім горадзе Фрыбург.

У 1979 годзе ён атрымаў званне доктара тэалогіі Страсбургкага універсітэта, а ў 1980 годзе аналагічнае званне ў Бухарэсцкім універсітэце. У 1980—1988 гадах выкладаў у Экуменічным інстытуце горада Боссе (Швейцарыя), намеснікам дырэктара якога ён быў з 1986 да 1988 года. У перыяд з 1988 да 1990 гадоў служыў у якасці радніка Патрыярха Румынскай Праваслаўнай Царквы па пытаннях экуменізма. 4 сакавіка 1990 года стаў вікарным епіскапам Тімішаара, а праз хуткі час быў назначаны архіепіскапам Яскім, мітрапалітам Малдовы і Букавіны. З 1992 года выкладае тэалогію на Багаслоўскім факультэце ўніверсітэта г. Ясы[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads