Даўгаполле

аграгарадок у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Даўгаполлеmap
Remove ads

Даўгапо́лле (руск.: Долгополье) — аграгарадок[2] (да 2009 — вёска) у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. За 17[3] км на паўночны захад ад Гарадка, за 55 км ад Віцебска, на рацэ Чарнаўцы. Адміністрацыйны цэнтр Даўгапольскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Згадваецца з XVI стагоддзя як мястэчка ў Віцебскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага[4]. З 1772 года ў Расійскай імперыі. Вёска і маёнтак ва ўладанні І. Міляховіча, пасля яго смерці ў ведамстве Гарадоцкай дваранскай апекі. У XIX стагоддзі вёска і маёнтак перайшлі ва ўласнасць памешчыкаў Піяраў. У 1834 годзе ў маёнтку 427 сялянскіх душ, працавалі 2 карчмы, Свята-Міхайлаўская царква[4]. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў Даўгаполле — пагост і маёнтак Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак нацыяналізаваны. У Даўгаполлі дзейнічала сельскагаспадарчая камуна, школа 1-й ступені, у 1919 годзе створана калектыўная гаспадарка «Братэрства». З 15 лютага 1923 года ў Гарадоцкай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай акругі, з 20 жніўня 1924 года ў Селішчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі, з 20 лютага 1938 года Віцебскай вобласці.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баі каля вёскі загінулі 75 воінаў 259-га стралковага палка 179-й стралковай дывізіі РСЧА[4]. У 1943 годзе вёска спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі, было зарублена 26 жыхароў[4]. Пасля вайны Даўгаполле адбудавана. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета.

У 1997 годзе Даўгаполлі 160 двароў, 408 жыхароў[5]. У 2002 годзе ў вёсцы 139 двароў, 344 жыхары[4].

Remove ads

Інфраструктура

У Даўгаполлі дзейнічаюць школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддзяленне банка, магазін, бібліятэка, аддзяленне паштовай сувязі.

Памятныя мясціны

  • Помнік 109 землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
  • Брацкая магіла 75 чырвонаармейцаў 259-га стралковага палка.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 6. — 48 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
  2. Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: Беларусь, 2004. — С. 293—294, 812. — 894 с. 2 500 экз. ISBN 985-01-0546-1.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads