Двор Таронкавічы
вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Двор Таро́нкавічы[1] (трансліт.: Dvor Taronkavičy, руск.: Двор Торонковичи) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км на паўночны захад ад горада Лепель і чыгуначнай станцыі Лепель, за 132 км ад Віцебска. Праз вёску цячэ рака Каменка. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёску Малыя Таронкавічы і далей па аўтамабільнай дарозе Лепель—Халопенічы. Станам на 2018 год — 4 гаспадаркі, 10 жыхароў.
Remove ads
Гісторыя
У 6-м індыкце (1443 або 1458 год) кароль Казімір Ягелончык надаў Станьку Саковічу «у Лукомлі» ў Навасёлках людзей Андрэйку Сядневіча і Грыньку Ісакава, у Таранцэвічах — Хадарца, Сазоўнава брата, Малашку Навумавіча, Малашку трэцяга, Малашку Ялагу, у Грагаровічах — Міхалку Скаробду, Іеўца Кулаковіча, у Пахомавічах — Давідца Аўчынніка, да волі гаспадарскай.[2][3]
У інвентары Чашніцкай воласці 1633 года згадваюцца паселішчы Таронкавічы Малыя і Вялікія, падараваныя Станіславу Саковічу каралём Жыгімонтам. У 1663 годзе згадваецца як маёнтак Таронкавічы ў Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[4].
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Сенненскім павеце. З 12 снежня 1796 года ў Беларускай, з 27 лютага 1802 года ў Магілёўскай губернях. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя маёнтак у Лукомскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе ў маёнтку было 3 двары, 22 жыхары; належаў сялянам, якія валодалі 176 дзесяцінамі зямлі.
З 1 студзеня 1919 года вёска ў складзе БССР, з 2 лютага 1919 года — у РСФСР. З 11 ліпеня 1919 года ў складзе Сенненскага павета, які быў ўключаны ў Віцебскую губерню РСФСР. У 1923 годзе Сенненскі павет быў скасаваны. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ляхавіцкім сельсавеце (з 1927 года цэнтр сельсавета знаходзіўся ў вёсцы Грыгаравічы) Лепельскага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — Полацкай акругі, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі[5].
Remove ads
Славутасці

- Каменныя крыжы, у сярэдзіне 2000-х выцягнуты з крушні ў лесе і пастаўлены на грабяні палявога ўзвышша.
- Рэшткі бровара (XIX ст.).
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads