Джасур Ісхакаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джахур (Жахур) Ільхомавіч Ісхакаў — узбекскі акцёр , сцэнарыст, кінарэжысёр і драматург . Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР (1986)[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 15 сакавіка 1947 года ў Ташкенце[2]. Бацькам Джасура быў філосаф і педагог Ільхом Ісхакаў, а маці, Хабіба Зіяханава, хоць і працавала ўсё жыццё ўрачом-стаматолагам, у вольны час актыўна займалася перакладамі. Між іншым, яна пераклала на ўзбекскую мову «Мадам Бавары » Г. Флабера і «Сагу аб Фарсайтах » Д. Галсуорсі, многае з рускай мовы, таксама яна пісала ўласныя творы[3].
З дзяцінства Д. Ісхакаў займаўся кіно, здымаў аматарскія фільмы , мультыплікацыю[2]. Атрымліваў розныя прызы на кінафестывалях[2].
У маладзёжных выданнях апублікаваў шэраг апавяданняў і вершаў, займаўся карыкатурай[2].
Пасля заканчэння школы вучыўся на архітэктурным факультэце Ташкенцкага палітэхнічнага інстытута , але неўзабаве перайшоў у Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут імя А. Астроўскага на факультэт рэжысуры[2].
Працаваў на студыі «Узбектэлефільм ». З 1975 года працаваў у сцэнарнай майстэрні кінастудыі «Узбекфільм »[4].
Працаваў у кіно рэдактарам, асістэнтам і другім рэжысёрам. Пасля службы ў войску быў прыняты на сцэнарнае аддзяленне Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве[2].
Па вяртанні ў Ташкент, ён адразу ж уключыўся ў актыўны кінапрацэс, працуючы над стварэннем дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў, якіх у агульнай складанасці ён адздымаў больш за трыццаць як дакументаліст, і адзінаццаць як аніматар. Вырашальную ролю ў яго станаўленні як сцэнарыста, а затым пастаноўшчыка мастацкіх стужак адыграла творчае збліжэнне з адным з самых бачных кінарэжысёраў Узбекістана Эльёрам Ішмухамедавым і выдатным сцэнарыстам Адэльшай Агішавым[5].
Remove ads
Сям’я
Жанаты з Мастурай Ісхакавай[6], рэжысёрам радыё і журналістам. Маюць траіх дзяцей:
Творчасць
Па сцэнарыях Д. Ісхакава знята больш за трыццаць дакументальных і шэсць анімацыйных фільмаў, шэраг сюжэтаў для сатырычнага кіначасопіса[2].
Аўтар шэрагу тэатральных п’ес, апавяданняў і песень[2].
Фільмаграфія
Акцёр
- 1989 — Шок[2]
Рэжысёр
- 2011 — Дзень ісціны[2]
- 2009 — Паляванне для сапраўдных мужчын[2]
- 2008 — Прыгоды ў краіне Чатранга[2]
- 2007 — Самаркандская папера[11]
- 2006 — Рустам Касымджанаў[11]
- 2005 — Актрыса[11]
- 2004 — Туган Рэджэметаў[2]
- 2003 — Аляксандр Файнберг[11]
- 2002 — Чатыры дні майстра[11]
- 2001 — Асад Ісматаў[11]
- 1999 — Рыштанскі цуд[11]
- 1999 — Салтанат зла[11]
- 1998 — Праклён залатога каня[2]
- 1992 — Застанься[2]
Сцэнарыст
- 2015 — Так трымаць, Камалідзін![12]
- 2011 — Дзень ісціны[2]
- 2009 — Паляванне для сапраўдных мужчын[2]
- 2008 — Прыгоды ў краіне Чатранга[2]
- 2008 — Сусанбіль (анімацыйны)[11]
- 2007 — Самаркандская папера[11]
- 2006 — Рустам Касымджанаў[11]
- 2005 — Актрыса[11]
- 2004 — Туган Рэджэметаў[2]
- 2003 — Аляксандр Файнберг[11]
- 2002 — Чатыры дні майстра[11]
- 2001 — Асад Ісматаў[11]
- 1999 — Рыштанскі цуд[11]
- 1999 — Узлёт дазваляецца[11]
- 1998 — Праклён залатога каня[2]
- 1992 — Застанься[2]
- 1989 — Шок[2]
- 1985 — Бывай, зеляніна лета[2]
- 1982 — Чырвоны, жоўты, залаты (анімацыйны)[11]
- 1980 — У быстрыне шалёнай ракі[2]
- 1980 — Пра дожджык і новыя рожкі (анімацыйны)[11]
- 1978 — Ясныя крыніцы[2]
- 1978 — Жывая цэгла (анімацыйны)[11]
- 1977 — Цудоўны дыван (анімацыйны)[2]
Літаратурная і тэатральная дзейнасць
Джасур Ісхакаў пісаў сюжэты для сатырычных кіначасопісаў «Наштар » і «Зумраша», у яго творчым актыве некалькі тэатральных п’ес, пастаўленых у тэатрах Ташкента: «Прадаецца на злом», «Мардзікор», «Пончыкі для Анжы», «Буталок», «Азбука для маленькіх пешаходаў»[5].
Д. Ісхакаў піша апавяданні і эсэ, якія друкуюцца ў замежных і ўзбекскіх часопісах, газетах «Звезда Востока », «Хумо», «На досуге», «Даракчи » і іншых выданнях[5].
Remove ads
Узнагароды
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР імя Хамсы (1986)
- Прыз за фільм Рустам Касымджанаў на фестывалі спартыўных фільмаў[11]
- Спецпрыз за фільм «Паляванне для сапраўдных мужчын» кінафестывалю дэтэктыўных фільмаў у Маскве[11]
- Галоўны прыз за фільм Праклён залатога каня на кінафестывалі «Правопорядок и общество »[11]
- Спецыяльны прыз за фільм Застанься на Ташкенцкім міжнародным кінафестывалі[11]
- Прыз «Залаты грыфон» за фільм Застанься
- Галоўны прыз за фільм Бывай, зеляніна лета на Усесаюзным кінафестывалі ў Алма-Аце
- Прыз ФIПРЭСІ за фільм Бывай, зеляніна лета
- Прыз «Залаты паўлін» за фільм Бывай, зеляніна лета ў Дэлі
- 1-е месца Міжнароднага конкурса «Літаратурная Вена» ў 2011 годзе за апавяданне «Восьмы раўнд з Робертам Тэйларам»
- Спецыяльны дыплом Асацыяцыі рускамоўных аўтараў у Аўстраліі і Новай Зеландыі
Remove ads
Зноскі
- Исхаков Джасур Ильхамович (руск.)
- Хабиба Зияханова (руск.)
- Джасур Исхаков(недаступная спасылка) (руск.)
- Исхаков Джасур Ильхамович (руск.)
- Джасур Исхаков: 25 лет без СССР вместили в себя грандиозно много Архівавана 18 лістапада 2017. (руск.)
- Сардор Исхаков (руск.)
- Эльсевар Исхакова (руск.)
- «День истины», ждем фильм (руск.)
- Исхаков Жасур Архівавана 13 лістапада 2018. (руск.)
- Джасур Исхаков (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads