Джасур Ісхакаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Джахур (Жахур) Ільхомавіч Ісхакаў — узбекскі акцёр , сцэнарыст, кінарэжысёр і драматург . Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР (1986)[2].

Хуткія факты Джасур Ісхакаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сакавіка 1947 года ў Ташкенце[2]. Бацькам Джасура быў філосаф і педагог Ільхом Ісхакаў, а маці, Хабіба Зіяханава, хоць і працавала ўсё жыццё ўрачом-стаматолагам, у вольны час актыўна займалася перакладамі. Між іншым, яна пераклала на ўзбекскую мову «Мадам Бавары  (руск.)» Г. Флабера і «Сагу аб Фарсайтах  (руск.)» Д. Галсуорсі, многае з рускай мовы, таксама яна пісала ўласныя творы[3].

З дзяцінства Д. Ісхакаў займаўся кіно, здымаў аматарскія фільмы  (руск.), мультыплікацыю[2]. Атрымліваў розныя прызы на кінафестывалях[2].

У маладзёжных выданнях апублікаваў шэраг апавяданняў і вершаў, займаўся карыкатурай[2].

Пасля заканчэння школы вучыўся на архітэктурным факультэце Ташкенцкага палітэхнічнага інстытута  (руск.), але неўзабаве перайшоў у Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут імя А. Астроўскага  (руск.) на факультэт рэжысуры[2].

Працаваў на студыі «Узбектэлефільм  (узб.)». З 1975 года працаваў у сцэнарнай майстэрні кінастудыі «Узбекфільм  (руск.)»[4].

Працаваў у кіно рэдактарам, асістэнтам і другім рэжысёрам. Пасля службы ў войску быў прыняты на сцэнарнае аддзяленне Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве[2].

Па вяртанні ў Ташкент, ён адразу ж уключыўся ў актыўны кінапрацэс, працуючы над стварэннем дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў, якіх у агульнай складанасці ён адздымаў больш за трыццаць як дакументаліст, і адзінаццаць як аніматар. Вырашальную ролю ў яго станаўленні як сцэнарыста, а затым пастаноўшчыка мастацкіх стужак адыграла творчае збліжэнне з адным з самых бачных кінарэжысёраў Узбекістана Эльёрам Ішмухамедавым  (руск.) і выдатным сцэнарыстам Адэльшай Агішавым  (руск.)[5].

Remove ads

Сям’я

Жанаты з Мастурай Ісхакавай[6], рэжысёрам радыё і журналістам. Маюць траіх дзяцей:

  • Сардор Джасуравіч Ісхакаў — акцёр і рэжысёр[7]
  • Эльдор (Ільдор) Джасуравіч Ісхакаў — урач-гематолаг[8]
  • Эльсевар Джасураўна Ісхакава — актрыса[9], мастак кіно[10]

Творчасць

Па сцэнарыях Д. Ісхакава знята больш за трыццаць дакументальных і шэсць анімацыйных фільмаў, шэраг сюжэтаў для сатырычнага кіначасопіса[2].

Аўтар шэрагу тэатральных п’ес, апавяданняў і песень[2].

Фільмаграфія

Акцёр

  • 1989 — Шок[2]

Рэжысёр

  • 2011 — Дзень ісціны[2]
  • 2009 — Паляванне для сапраўдных мужчын[2]
  • 2008 — Прыгоды ў краіне Чатранга[2]
  • 2007 — Самаркандская папера[11]
  • 2006 — Рустам Касымджанаў[11]
  • 2005 — Актрыса[11]
  • 2004 — Туган Рэджэметаў[2]
  • 2003 — Аляксандр Файнберг[11]
  • 2002 — Чатыры дні майстра[11]
  • 2001 — Асад Ісматаў[11]
  • 1999 — Рыштанскі цуд[11]
  • 1999 — Салтанат зла[11]
  • 1998 — Праклён залатога каня[2]
  • 1992 — Застанься[2]

Сцэнарыст

  • 2015 — Так трымаць, Камалідзін![12]
  • 2011 — Дзень ісціны[2]
  • 2009 — Паляванне для сапраўдных мужчын[2]
  • 2008 — Прыгоды ў краіне Чатранга[2]
  • 2008 — Сусанбіль (анімацыйны)[11]
  • 2007 — Самаркандская папера[11]
  • 2006 — Рустам Касымджанаў[11]
  • 2005 — Актрыса[11]
  • 2004 — Туган Рэджэметаў[2]
  • 2003 — Аляксандр Файнберг[11]
  • 2002 — Чатыры дні майстра[11]
  • 2001 — Асад Ісматаў[11]
  • 1999 — Рыштанскі цуд[11]
  • 1999 — Узлёт дазваляецца[11]
  • 1998 — Праклён залатога каня[2]
  • 1992 — Застанься[2]
  • 1989 — Шок[2]
  • 1985 — Бывай, зеляніна лета[2]
  • 1982 — Чырвоны, жоўты, залаты (анімацыйны)[11]
  • 1980 — У быстрыне шалёнай ракі[2]
  • 1980 — Пра дожджык і новыя рожкі (анімацыйны)[11]
  • 1978 — Ясныя крыніцы[2]
  • 1978 — Жывая цэгла (анімацыйны)[11]
  • 1977 — Цудоўны дыван (анімацыйны)[2]

Літаратурная і тэатральная дзейнасць

Джасур Ісхакаў пісаў сюжэты для сатырычных кіначасопісаў «Наштар  (узб.)» і «Зумраша», у яго творчым актыве некалькі тэатральных п’ес, пастаўленых у тэатрах Ташкента: «Прадаецца на злом», «Мардзікор», «Пончыкі для Анжы», «Буталок», «Азбука для маленькіх пешаходаў»[5].

Д. Ісхакаў піша апавяданні і эсэ, якія друкуюцца ў замежных і ўзбекскіх часопісах, газетах «Звезда Востока  (руск.)», «Хумо», «На досуге», «Даракчи  (узб.)» і іншых выданнях[5].

Remove ads

Узнагароды

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР імя Хамсы (1986)
  • Прыз за фільм Рустам Касымджанаў на фестывалі спартыўных фільмаў[11]
  • Спецпрыз за фільм «Паляванне для сапраўдных мужчын» кінафестывалю дэтэктыўных фільмаў у Маскве[11]
  • Галоўны прыз за фільм Праклён залатога каня на кінафестывалі «Правопорядок и общество  (руск.)»[11]
  • Спецыяльны прыз за фільм Застанься на Ташкенцкім міжнародным кінафестывалі[11]
  • Прыз «Залаты грыфон» за фільм Застанься
  • Галоўны прыз за фільм Бывай, зеляніна лета на Усесаюзным кінафестывалі  (руск.) ў Алма-Аце
  • Прыз ФIПРЭСІ за фільм Бывай, зеляніна лета
  • Прыз «Залаты паўлін» за фільм Бывай, зеляніна лета ў Дэлі
  • 1-е месца Міжнароднага конкурса «Літаратурная Вена» ў 2011 годзе за апавяданне «Восьмы раўнд з Робертам Тэйларам»
  • Спецыяльны дыплом Асацыяцыі рускамоўных аўтараў у Аўстраліі і Новай Зеландыі
Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads