Джозэф Ліклайдэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джозэф Карл Робнэт Ліклайдэр (англ.: Joseph Carl Robnett Licklider, 11 сакавіка 1915 — 26 чэрвеня 1990), вядомы ў навуковай дзейнасці і ІТ-асяроддзі як J.C.R. ці «Лік» («Lick») — амерыканскі вучоны. Раннія працы прысвечаны псіхаакустыцы, наступныя — сферы інфармацыйных тэхналогій.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1915 годзе ў Сент-Луісе. Скончыў Універсітэт Вашынгтона, атрымаў ступень бакалаўра адразу па трох спецыяльнасцях: фізіцы, матэматыцы і псіхалогіі. Доктарскую працу напісаў па псіхаакустыцы. У 1942 годзе працаваў у лабараторыі пры Гарвардскім універсітэце. У 1950 годзе перайшоў працаваць у Масачусэтскі тэхналагічны інстытут, дзе зацікавіўся камп’ютарнымі тэхналогіямі. Выказаў ідэю аб неабходнасці стварэння камп’ютараў, якія працавалі б у рэжыме рэальнага часу. Паглыбляў свае веды аб камп’ютарах у BBN. У 1958—1959 гг. быў прэзідэнтам амерыканскага акустычнага таварыства[4].
У 1957 годзе Ліклайдэр стаў віцэ-прэзідэнтам Bolt Beranek і Newman, Inc.
У кастрычніку 1962 года быў празначаны старшынёй Бюро метадаў апрацоўкі інфармацыі (англ. скарочана. IPTO) у DARPA.
У 1968 годзе Ліклайдэр стаў дырэктарам праекта MAC у MIT, і прафесарам кафедры электратэхнікі.
У 1985 годзе сышоў у адстаўку і стаў прафесарам у адстаўцы.
Remove ads
Зноскі
- 2013 Internet Hall of Fame Interviews: Tracy Licklider - Tracy Licklider — 2013. Праверана 2 жніўня 2023.
- J. C. R. Licklider – NAS Праверана 20 красавіка 2025.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads